Беларус пераехаў з Літвы ў Польшчу праз праблемы з міграцыёнкай. Цяпер думае перанесці бізнес

Філіп Дайнека, СЕО Flatlogic (кампаніі па стварэнню мабільных праграм для бізнесу), быў вымушаны з’ехаць з Беларусі праз сваю палітычную актыўнасць. Ён перабраўся ў Літву і легалізаваўся там разам з жонкай па Blue Card. Аднак праз паўтары гады пасля выдачы карткі ім паведамілі аб ануляванні ВНЖ.

38 комментариев

Сям’я змагла даказаць, што гэта памылка службы, і зберагла свае віды на жыхарства. Але пасля такога стрэсу было прынятае рашэнне пераехаць у Польшчу. Як кажа Філіп Дайнека, «калі з бяспекай ёсць праблемы, то гарантыі для бізнесу не такія важныя».

Dzik Pic паразмаўляў з ім пра суд, пераезд і чаму нам усім трэба наведаць Беласток.

«Было б лепей, калі б Літва проста сказала шчыра «беларусы нот вэлкам»

— Мы выбралі Літву, бо, па-першае, у гэтай краіне ўжо 10+ гадоў адкрыты Flatlogic, — кажа Філіп. — Першапачаткова кампанія займалася продажам так званых шаблонаў прыкладанняў праз PayPal, які не працаваў у Беларусі. Таму, каб мець магчымасць атрымліваць грошы на юрасобу, я напрыканцы ўніверсітэту паехаў у Літву і наўпрост заклаў там фірму.

Ну і, па-другое, на той момант нам у Літве аказвалі суперпадтрымку. Я нават памятаю канцэрт у 2020-м, дзе было дзве «Пагоні» — беларуская і літоўская, з хвастом уніз і ўверх.

Але пасля вайны ўсё змянілася. То бок, з боку звычайных людзей стаўленне не памянялася, якое было, такое і засталося. Але вось у медыя, дэпартаменце міграцыі змены заўважныя. Міграцыёнка пачала, скажам так, ставіцца не вельмі добра. Напрыклад, у мяне ёсць знаёмыя, якім адмовілі ва ўездзе праз працу ў беларускім банку ў мінулым. Я таксама знаю тых, хто падае ў ЕСПЧ на Літву. 

Мне здаецца, было б лепей, калі б Літва проста сказала шчыра «беларусы нот вэлкам». І мы тады б проста ўсе паехалі ў Польшчу.

«Па нашаму пытанню міграцыённая служба была нібы сляпая»

Філіп кажа, што яны з жонкай свядома вырашылі на момант пераезду ў 2021-м не рабіць статус уцекача, каб «не нагружаць дзяржаву». Замест гэтага яны легалізаваліся як сужэнцы праз Blue Card (асноўным заяўнікам выступіла жонка). 

— Мы з жонкай працуем разам, — працягвае суразмоўца. — Аднак на момант падачы патрабаванні да заробку былі іншыя, чым зараз: тры сярэднія зарплаты па Літве. А потым гэты паказчык знізілі да 1,5 сярэдняга заробку. Наш бухгалтар патэлефанавала ў міграцыёнку. Маўляў, мы ведаем, што вы нам выдалі ВНЖ на старых умовах, але ці можна іх зменшыць? У дэпартаменце міграцыі сказалі, што да, канешне.

Далей усё было нармальна.

Але праз паўтары гады, у снежні, як раз на святы, калі ўсё зачыненае, жонцы прыйшоў ліст. «Прынятае рашэнне скасаваць ваш від на жыхарства», і 14 дзён на апеляцыю. Такое ж паведамленне прыйшло праз два тыдні і мне.

І слава богу, што тады давалася 14 дзён, бо зараз даюць 14 дзён на выезд, і няважна, ці ты падаў апеляцыю ці не.

Мы паспрабавалі абскаржыць рашэнне. Але па нашаму пытанню міграцыённая служба была нібы сляпая. Хаця зразумела ж, што на той момант закон быў адным, а потым стаў іншым.

Мы звярнуліся ў суд. Суд першая інстанцыі таксама нібы вочы заплюшчыў. А вось Вярхоўны суд стаў на наш бок.

«Усім раю Беласток»

Філіп кажа, што ў выніку яны ўсё ж даказалі сваю слушнасць, і суд вырашыў пакінуць ім ВНЖ (апошнюю інстанцыю выйгралі ў маі).

Але яшчэ да гэтага прысуду было вырашана пераехаць у Польшчу. Тым болей, што ў жонкі бізнэсоўца ёсць польскія карані.

— Хоць мы і выгралі суд, але ўсе гэтыя ваганні… Калі ты не можаш вярнуцца дамоў, ты павінен будаваць жыццё за мяжой. Там, дзе адчуваеш сябе спакойна; дзе ёсць доўгатэрміновая магчымасць спланаваць жыццё сям’і, свайго бізнесу. А не так, што адным днём закон памянялі, і міграцыя вырашыла, што ўсё, — паясняе беларус.

Сям’я выбрала Беласток, бо, па-першае, тут ёсць знаёмыя, блізкія і вялікае беларускае камьюніці. Па-другое, ён геаграфічна бліжэй да Вільнюса, дзе па-ранейшаму працуе Flatlogic (юрасоба ў Беларусі ў статусе ліквідацыі).

Па-трэцяе, па словах Філіпа, тут прасцей і хутчэй легалізавацца: «У іншых гарадах патрэбны ж онлайн-запіс, так? А ў Беластоку ты ў гэты ж дзень прыходзіш з пакетам дакументаў, падаешся, і табе ставяць пячатку. І вось ты ўжо легальна знаходзішся ў Польшчы».

— Усім раю Беласток, — працягвае Філіп. — Я адчуваю нейкую душэўнасць у гэтым горадзе. Нас тут прымаюць, вітаюць. У гандлёвым цэнтры Alfa шыльдачкі на беларускай мове. Дзе яшчэ такое?

Можа, праз тое, што гэта не вялікі горад, не сталіца, але Беласток, мне падаецца, шчыры. У мяне такое адчуванне, што горад цябе прымае. Вельмі камфортна. Канешне, шкада, што тут няма вялікага возера, ракі альбо гор для хайку, але ўсё астатняе гуд.

 Мова як адзін з плюсоў жыцця ў Польшчы

— Так, з плюсоў жыцця ў Польшчы можна адзначыць мову, — кажа Філіп. — Бо нават калі ты не ведаеш польскую, але валодаеш беларускай, то адразу амаль усё разумееш. Польскую вывучыць прасцей, чым літоўскую. 

У Літве мы пачыналі размову так: «Laba diena! Па-руску or English?». І тыя, хто старэйшыя, выбіралі рускую, а моладзь да 30 — англійскую. Але мне здаецца, што адносіны да тых, хто хаця б трошкі размаўляе па-літойску, лепей. 

Усё ж літоўцы вельмі шануюць сваю мову, для іх гэта адзін з слупоў самаідэнтычнасці. І калі ты пытаеш па-расейску ці па-англійску, ты як бы адразу паказваеш, што ты чужы чалавек. Думаю, калі б мы болей размаўлялі па-літоўску, нас бы лепей успрымалі.

А ў Польшчы ўсе хоць як, але па-славянску размаўляюць. І таму, мне здаецца, тут інтэграцыя праходзіць прасцей

Што з бізнесам?

На пытанне, ці ж не плануюць перанесці Flatlogic у Польшчу, Філіп Дайнека адказвае станоўча: «Зараз бізнес вядзецца ў Літве. Але план такі ёсць. Паступова тут асядзем, як калісьці было ў Мінску — з вялікім офісам у Варшаве і ўсімі гэтымі справамі».

Па ягонаму меркаванню, адзін з плюсоў Польшчы для прадпрыемца — геаграфічная блізкасць да Заходняй Еўропы. Пры гэтым бізнэсовец падкрэслівае, што на літоўскае біізнес-асяроддзе яму таксама няма чаго скаржыцца.

— За ўсе 11 год у нас ніколі не ўзнікала праблем. Канешне, асаблівыя адносіны да таго, што ты беларус, украінец ці расеец, былі і раней. Напрыклад, у цябе маглі патрабаваць залог у 200 еўра, каб выпусціць карту. Альбо — здараліся перыядычна хвалі, калі чысцілі кампаніі з людзьмі пост-савецкага паходжання. Але як бізнес-асяродак Літва супер. Не ведаю, як у Польшчы, але літоўскі мне вельмі падабаецца.

— Ці не цяжка зноў пераязджаць, ужо ў трэці раз?

— Ну, тут жа працуюць іншыя, больш важныя фактары. Так, кораткатэрмінова жыць «наступным днём» у Літве можна. Але калі хочаш неяк планаваць, ці табе патрэбнае штосьці стабільней, як беларусу… То мне больш падабаецца жыць у Польшчы — праз нашую ўнікальную сітуацыю, якую палякі выдатна разумеюць.

Беларусские айтишники стали чаще уезжать из Литвы в другие страны
По теме
Беларусские айтишники стали чаще уезжать из Литвы в другие страны
30+ компаний за полгода. В Польше растёт число беларусских ИТ-бизнесов
По теме
30+ компаний за полгода. В Польше растёт число беларусских ИТ-бизнесов
В Польше хотят ограничить доступ иностранцев к рынку труда
По теме
В Польше хотят ограничить доступ иностранцев к рынку труда
«Мы стаміліся». Як айцішнік разам з іншымі беларусамі змагаецца з уладамі Ніжняй Сілезіі
По теме
«Мы стаміліся». Як айцішнік разам з іншымі беларусамі змагаецца з уладамі Ніжняй Сілезіі

Читать на dev.by