Хадун вясковы і акуляры Gucci. На што нашыя чытачы патрацілі сваю першую зарплату ў айці
Не так даўно мы запыталі вас у твітары і інстаграме — на што вы патрацілі сваю першую зарплату ў айці? Вы даслалі нам шмат адказаў (за што асобны дзякуй). Сабралі ix у адзін настальгічны пост.
Вашыя варыянты:
- Купіў торцік родным і зрабіў першую за доўгі час заначку.
- Паліто купіла! Штаны ў мяне ўжо былі.
- На проезд (жила в другом городе и ездила каждый день в Минск на работу в офис).
- Заплаціла за мужа ў рэстаране.
- Ноутбук купил, чтобы работать эффективнее.
- На зимние сапоги, дорогие, кожаные.
- На очки Gucci из новой коллекции.
- На закрытие маминого кредита и начало ремонта.
- На старте зарплата была только на еду (іншы варыянт ад іншага чалавека — «продукты, давно дело было»).
- Нічога асаблівага — адклаў на ежу і рахункі, а астатняе паклаў у запас.
- Купіла тату навігатар у аўто.
- На учёбу.
- На кашемировый плед.
- Купила много одежды для занятий в спортзале.
- Сумная гісторыя. Я купіў найпрыгажэйшых кветак і завушніцы амаль на ўвесь заробак. Прыходжу да дзяўчыны, а яна ў слёзы, выкінула завушніцы і сказала, што хацела пярсцёнак (заручальны) і больш нічога.
- На клуб.
- На девайсы.
- Гэта было так даўно, што нават не памятаю. Думаю, што проста прапіў.
- Набыў хуткую металічную флэшку на 8 ГБ. Так, зарплаты ў тыя гады ў IT былі не тое што цяпер, тым болей у Акадэміі навук.
- Арэнда кватэры ў Мінску.
- Пра самую першую, на жаль, ня памятаю. Але з першых дзвюх-трох закрыў крэдыт на свой першы камп’ютар, а на першую прэмію ўзяў першую пральную машынку.
- Заказали две огромные пиццы!
- Мая першая зарплата яшчэ не скончылася. А я ўжо трэці год у айці… шмат грошай! Што я такога зрабіў? Штосьці на пітоне.
- На выплату долгов.
- Пакуль айцішнікі распавядаюць, як на першую зп купілі мерседэсы, макбукі і айфоны, я раскажу, што с першай зп зрабіў Тобі вольным: падарыў сабе шкарпэткі!
- Купил нормальный матрас (моя первая зарплата была что-то вроде 300 долларов).
- Лісапед.
- Хадун (маецца на ўвазе легендарны «хадун вясковы» з «Хутка-смачна»).
- Купіў два сатошы — гэта 0,00000001 біткоіна.
- $170.
А на што вы патрацілі свае першыя грошы? Пішыце ў каментарыях!
Читать на dev.by