Bel_sky. Расказваем пра Bluesky ад Джэка Дорсі, куды беларусы сыходзяць з твітара
Пасля шэрагу, мякка кажучы, супярэчлівых рашэнняў Ілана Маска датычна Twitter карыстальнікі пачалі шукаць альтэрнатыўныя платформы. Адной з іх стала Bluesky — «дзецішча» стваральніка Twitter Джэка Дорсі.
Пагутарылі з беларусам, які цяпер развівае беларускую прастору ў Bluesky, і даведаліся, чым гэтая сацсетка лепшая і горшая за Mastodon.
Калі коратка, гэта дэцэнтралізаваная сацыяльная платформа, распрацаваная былым гендырэктарам Twitter Джэкам Дорсі.
Сацсетка мае падобны да Twitter карыстальніцкі інтэрфейс з галоўнай укладкай падпісак і федэратыўным дызайнам. Таксама ў ёй прысутнічае мажлівасць выкарыстання алгарытмічных стужак і гібкай мадэрацыі, магчымасці якой будуць з часам развівацца і павялічвацца.
У Bluesky можна патрапіць толькі з дапамогай інвайт-кода — яго выдаюць новым карыстальнікам прыкладна праз два тыдні на платформе. Плюс у кліента ў гэтай сацсетцы пакуль што няма DM; нельга дадаваць акаўнты ў спісы ці нават посціць паведамленні з gif-камі і відэа (гэта абумоўлена развіццём кліента ў рамках бягучага бэта-тэсціравання).
Акрамя таго, Bluesky у адрозненне ад Twitter выкарыстоўвае дэцэнтралізаваны пратакол АТ, падобны на ActivityPub. Карыстальнікі могуць лёгка змяніць свой handle (нікнэйм) праз уласны сайт, калі гэта карпаратыўны акаўнт — напрыклад, каб пацвердзіць аўтэнтычнасць.
З іншых адметнасцей — у Bluesky пакуль што няма рэкламы. Стваральнікі шукаюць іншыя магчымасці зарабіць, напрыклад, праводзяць раўнды фінансавання платформы.
Хто там ужо ёсць?
Насамрэч, шмат хто, у тым ліку і мы. Таксама, з беларускіх твітарскіх тут прысутнічае «Vožyk», які займаецца перакладамі гумарыстычных ролікаў на беларускую; «Джыпсінкоў»; вядомы стэндапер Міхась Ільін і шмат іншых (пра іх будзе ніжэй).
Адным з тых, хто развівае кам’юніці, — юзер з нікам «Весці з палёў». Ён папрасіў нас не называць ягонага імя з меркаванняў бяспекі, але пагадзіўся адказаць на пытанні.
— Мяркуючы з вашай актыўнасці на платформе, вы — адзін з тых, хто цяпер «разварушвае» беларускае кам’юніці. А хто яшчэ развівае суполку ў Bluesky?
— На гэты момант усё развіваецца на першым і асноўным серверы — bsky.app.
Я займаюся пошукам і запрашэннем на платформу новых людзей. У гэтым мне дапамагаюць іншыя карыстальнікі, якія «ахвяруюць» свае інвайт-коды на агульныя патрэбы суполкі. Таксама раблю так званыя «прывітальныя запісы» (або па-айцішнаму «анбордзінг»), дзе тлумачу навічкам неабходную ўводную інфармацыю (пра гэта напішу ніжэй). Адказваю на пытанні карыстальнікаў пра платформу ў рамках сваіх ведаў. Сачу за абнаўленнем асноўнай афіцыйнай праграмы-кліента Bluesky. Вяду на англійскай мове камунікацыю з распрацоўшчыкамі для платформы з розных краін, калі ёсць патрэбы кам’юніці або маю заўвагі наконт багаў, запросы новых функцый, пытанні па выкарыстанні. Раблю невялікія гайды з малюнкамі па выкарыстаннi інструментаў для платформы.
Але я проста энтузіяст, валанцёр. У мяне няма адміністрацыйных правоў, і я не займаюся мадэрацыяй, у мяне нават няма адпаведных тэхнічных інструментаў.
Ад самага пачатку нас было 4 чалавекі. Акрамя мяне — Юля, Вольга і Ігар Трафімовіч. Да ўсіх я адношуся з павагай і адзначаю іх унёсак у агульную справу.
Юля вельмі дапамагла на самым-самым пачатку. Яна выдала мне свой інвайт-код, каб я змог запрасіць на платформу Івана Дубовіка — выдатнага маладога ілюстратара, які робіць яскравыя і надзвычай важныя адукацыйныя карткі са словамі беларускай мовы. Гэта быў першы запрошаны на платформу чалавек, які зрабіў агульную стужку «жывой» з дапамогай сваіх рэгулярных публікацый.
Таксама Юля заўсёды знаходзіць час для таго, каб прывітаць новых карыстальнікаў. Такія, здавалася б, дробязі насамрэч моцна ўплываюць на пачатковае ўспрыманне платформы.
Вольга — першая беларускамоўная карыстальніца, якая зарэгістравалася ў Bluesky. Гэтага дасягнення ўжо не перабіць. Яна ад самага пачатку дапамагала і дапамагае ўзважанымі, карыснымі парадамі па развіцці нашага беларускага кластара — Белска́й (Bel_sky, такую назву я прапаноўваю выкарыстоўваць у дачыненні да беларускамоўнага кам’юніці).
Важная заўвага: тэрмін «кла́стар» не з’яўляецца афіцыйным і не выкарыстоўваецца ў афіцыйных дакументах платформы. Так званыя «кла́стары» і іх карту прапанаваў карыстальнік Jaz на адпаведным сайце. Гэтае слова надалей будзе выкарыстоўвацца ў значэнні візуалізаванага графа, які адлюстроўвае сацыяльнае ўзаемадзеянне акаўнта.
Таксама Ігар час ад часу выпраўляе «асноўны» фід, які хутка працуе, але перыядычна патрабуе мэйнтэненсу, бо праз пастаянныя змены платформы можа спыняцца і пераставаць абнаўляцца. Гэта праца, якую ён робіць з уласнага жадання, за што я яму ўдзячны.
Я ўзяў на сябе валанцёрскую актыўнасць па развіцці суполкі. Юля, Вольга і Ігар прымаюць удзел у жыцці кам’юніці ў асноўным як каментатары і, вядома, як стваральнікі запісаў на тыя ці іншыя тэмы.
На каго тут падпісацца?
На тых, хто ўжо быў згаданы вышэй, у тым ліку і на нашага суразмоўцу «Весці з палёў» і ягоных «калег» — Юлю, Вольгу і Ігара. А таксама на:
Спартыўнага аглядальніка і гісторыка белспорту «Оршафа́нс»;
Сацыяльны і забаўляльны акаўнт «Кіт у малэні», які выкарыстоўвае «палескую гаворку»;
І, вядома, можна проста пагартаць спіс падпісак тых, на каго вы ўжо падпісаліся.
Што рабіць навічку на платформе першым чынам? Інструкцыя ад нашага суразмоўцы:
Калі вы наогул не ведаеце, што рабіць пасля рэгістрацыі — напісаць мне, я прадстаўлю вас суполцы і адкажу на любыя вашыя пытанні наконт платформы ў межах сваіх ведаў;
Мінімальна аформіць свой профіль карыстальніка, паставіць аватарку, напісаць у шапцы тую інфармацыю пра сябе, якую лічыце патрэбнай, каб іншыя карыстальнікі змаглі зразумець, цікавыя вы ім ці не;
Далей — нашыя фіды (яны ж стужкі) «BEL» з усімі беларускамоўнымі запісамі і каментарамі:
«Толькі запісы» (знаходзяцца на https://skyfeed.app/) — крыху павольнейшыя, але патэнцыйна менш тэхнічных замінак.
Усё тры фіды могуць не працаваць з тых ці іншых тэхнічных прычын.
Адкрываеце спасылкі, дадаяце фіды сабе ў падпіскі — «Add to My Feeds». Паслядоўнасцю фідаў у раздзеле «My Feeds» можна кіраваць такім чынам: значок шасцярэнькі ўверсе замацоўваеце патрэбны вам фід першым, і потым такім чынам — усе астатнія з замацаваннем ці без.
Абавязкова звярніце ўвагу на моўныя маркеры, якія выкарыстоўваюцца падчас напісання запісаў і каментароў (больш тут). Таксама зайдзіце ў налады самой праграмы: Advanced > Content languages — і праверце, ці выстаўленая беларуская мова, а таксама мовы, на якіх вы хочаце бачыць адпаведны кантэнт у любых стужках. Калі мова не выстаўленая, вы не пабачыце запісаў і каментароў з адпаведным моўным маркерам!
Ну і падпіска на цікавых вам карыстальнікаў, пра гэты мы ўжо казалі вышэй.
Чаму ўсё ж Bluesky, а не Mastodon?
— Тут трэба адзначыць, што я не з’яўляюся экспертам па Bluesky, AT Protocol, кліентах (праграмах) для Bluesky, — зазначае наш суразмоўца. — Іх (праграм) цяпер насамрэч усяго дзве: Bluesky (афіцыйная), Graysky (неафіцыйная).
Найважнейшымі, на мой погляд, асаблівасцямі Bluesky з’яўляюцца моўны маркер і фід, або алгарытмічная стужка. У Mastodon таксама прысутнічае моўная маркіроўка запісаў і каментароў, але я не ўбачыў (альбо не зразумеў), ці гэта мае значэнне.
У Bluesky гэта бачна адразу — неадпаведныя наладам моўныя запісы і каментары будуць змяшчаць таксама спасылку на выкарыстанне перакладчыка. А неадпаведныя глабальным моўным наладам — наогул не будуць бачныя.
На моўным маркеры пабудаваны ўсе тры (на дадзены момант) стужкі нашага кластара. Яго лёгка выкарыстоўваць падчас стварэння фіда, што адразу дало магчымасць будаваць выключна беларускамоўную прастору. У алгарытмічных стужках закладзены велізарны патэнцыял, які ўжо цяпер дазваляе і персанальна, і калектыўна персаналізаваць кантэнт на платформе пад свае ці агульныя інтарэсы.
Відавочна, што Mastodon, ActivityPub, Fediverse — больш адкрытыя рэалізацыі і сістэмы. Mastodon выкарыстоўвае ActivityPub — даўно вядомы пратакол, які імплементаваў нават сам W3C. Ну і Mastodon існуе ўжо больш за 7 гадоў. Дакументацыя, зыходны код — усё адкрыта і даступна для выкарыстання, у тым ліку для стварэння ўласных Mastodon-сервераў.
З іншага боку, Bluesky і AT Protocol — новыя сістэмы, якія як сацыяльная платформа і пратакол камунікацыі канчаткова аформіліся наогул толькі восенню 2022 года. Навіны ці нават чуткі пра Bluesky як новую і перспектыўную платформу ад Джэка Дорсі хадзілі па інтэрнэце ўжо даўно. Але дакладна ніхто нічога не бачыў і нават не ведаў.
Bluesky і AT Protocol — гэта адкрытыя, але прапрыетарныя (прыватныя) рэалізацыі. Можна прымаць удзел у распрацоўцы, напісанні кліентаў, развіцці платформы, але пакуль што толькі ў межах асноўнага сервера і пясочніцы. Іншых буйных рэалізацый яшчэ не існуе, калі разглядаць гэта ў рамках так званай федэратыўнай мадэлі ў Mastodon.
Прагрэс за апошнія паўгода-год бачны «простым вокам». Медыйная цікаўнасць да Bluesky відавочна большая. Проста параўнайце на сёння выдачу Google: Bluesky — 273 мільёны рэзультатаў, Mastodon — 166 мільёнаў (гэта лічбы на канец жніўня/пачатак верасня, цяпер яны мусяць быць яшчэ вышэйшымі). І гэта ўсяго праз 5 месяцаў публічнай актыўнасці «Блюская» — супраць 7 гадоў працы «Мастадона»!
Так, гэта па-ранейшаму бэта-тэсціраванне, і так, асноўны афіцыйны кліент яшчэ прымітыўны (але рэгулярна паляпшаецца і абнаўляецца). Але навошта вам добрая тэхналагічная платформа з калянулявой актыўнасцю ў стужцы? Або ўласны сервер з нулявой?
Я паважаю, зычу поспехаў, шырокай базы карыстальнікаў, жывой стужкі беларускаму mastodon-кам’юніці VKL і іншым беларускім інстансам. Але Mastodon, перш за ўсё, мне бачыцца тэхнічнай пляцоўкай для гікаў і тэхнічна адукаваных карыстальнікаў, а ўжо потым усё іншае.
Важным адрозненнем (пакуль што на карысць Mastodon) з’яўляецца поўны кантроль над актыўнасцю ў выпадку, калі гэта асобны, уласна адміністраваны сервер. На «Блюскаі» ўсім кіруе каманда Bluesky.
— Як на вашую думку, ці будзе вялікі зыход, калі Маск даломіць Твітар/X?
— Сваімі неабдуманымі і нават валюнтарысцкімі дзеяннямі Маск сапраўды запусціў незваротны працэс міграцыі карыстальнікаў з платформы.
Так, Твітар — гэта гігант з велізарнай тэхнічнай інфраструктурай, запасам моцнасці і штатам супрацоўнікаў нават пасля дзвюх хваль звальненняў. Выявілася, што «зламаць» платформу не так ужо і проста — але магчыма, калі кіраўнік прымае хуткія, імпульсіўныя рашэнні якія, як мы ўжо неаднаразова бачылі, даводзіцца «адкочваць» назад.
Змена лагатыпа як вельмі вядомага брэнда таксама, на мой погляд, дзіўнае рашэнне. У сукупнасці ўсе гэтыя дзеянні адмоўна ўплываюць і на карыстальніцкую базу, і на медыйную рэпутацыю платформы.
Я думаю, што да «пункта невяртання» засталося паўтара, два гады — пры захоўванні тэмпу такіх дзіўных і неадэкватных эксперыментаў. Потым, пры негатыўным сцэнары, — зыход асноўнай масы карыстальнікаў і абвал платформы па ўзроўні наведвання. Інертнасць найбуйнейшай платформы можа прадоўжыць «агонію» яшчэ на некалькі год.
Але Маск — гэта той чалавек, які ўмее рабіць нечаканыя хады, ён яшчэ можа нас неаднаразова здзівіць, і падзеі могуць пайсці іншым шляхам. Пакуль што для «Ікса» яшчэ далёка не ўсё страчана.
«It will be a fun ride», як той казаў. Будзем назіраць за развіццём падзей.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.
Как беларуские выпускники поступают в Польшу и Россию — и повлияла ли война. 4 истории
dev.by искал молодых людей, которые поступили этим летом в вузы за границу, — отозвались 4 человека. Двое выбрали Польшу, ещё двое Россию (для одного это временный вариант, он планирует перепоступить в следующем году).
Спросили у ребят, как они выбирали вузы, куда поступали одноклассники и как на выбор повлияло вторжение России в Украину (и вчерашние новости о мобилизации).
EnCata будет штамповать заводы, которые штампуют дома
«Строительная отрасль полностью дисфункциональна», — говорит СЕО EnCata Олег Кондрашов. И предлагает «реанимировать стройку»: повторить успех Генри Форда и запустить конвейер, который будет штамповать модульные дома. А ещё — запустить мобильные заводы с этими конвейерами.
Первый тестовый дом с железными стенами и окнами в пол уже построен — в нём 2 года как живёт СЕО. А сейчас в Великом камне достраивают тестовый завод.
Есть ли будущее у проекта и какое, рассказывает dev.by Олег Кондрашов.
День сурка какой-то. В прошлый раз смешно заминусили комментарии где vkl.world на мастодоне назывался мертворождённым мусором. Правда, от минусов мертворождённый мусор живее не стал.
Следующие "убийцы твиттера" повторят его судьбу, а для везучих создателей - может быть и судьбу клабхауса. Может быть жирно так подзаработают.
Пользователь отредактировал комментарий 19 сентября 2023, 10:56
Люди и не таким пользуются и не за такое платят. Любое очищение этой помойки пойдёт на пользу человечеству.
Anonymous
19 сентября 2023, 11:47
3
Во первых, твиттер не надо убивать- он уже умер. Теперь это Х.
А во вторых, и мастодон, и блюскай живее всех живых, и растут, а вот Х дохнет. И никто не ставит цель "убить Х", они просто дают то, чего в Х нет.
Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]
Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.
День сурка какой-то. В прошлый раз смешно заминусили комментарии где vkl.world на мастодоне назывался мертворождённым мусором. Правда, от минусов мертворождённый мусор живее не стал.
Следующие "убийцы твиттера" повторят его судьбу, а для везучих создателей - может быть и судьбу клабхауса. Может быть жирно так подзаработают.
Пользователь отредактировал комментарий 19 сентября 2023, 10:56
реальный убийца твиттера уже тут: https://mstagmanager.com/news/mask-twitter-budet-brat-s-polzovatelei-nebolshuu-ezhemesyachnuu-platu
Люди и не таким пользуются и не за такое платят. Любое очищение этой помойки пойдёт на пользу человечеству.
Во первых, твиттер не надо убивать- он уже умер. Теперь это Х.
А во вторых, и мастодон, и блюскай живее всех живых, и растут, а вот Х дохнет. И никто не ставит цель "убить Х", они просто дают то, чего в Х нет.
Катаюсь со смеху, живее всех живых 😂😂😂
Комментарий скрыт за нарушение правил комментирования.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]