Лукашэнка прысудзіў прэміі сваёй нявестцы і залоўцы свайго прэс-сакратара

19 снежня, Позірк. Указы аб прысуджэнні спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, а таксама прэмій “За духоўнае адраджэнне” і “Беларускі спартыўны Алімп” за 2023 год падпісаў 19 снежня Аляксандр Лукашэнка.
З паведамленняў ягонай прэс-службы вынікае, што адна са спецпрэмій прысуджана жонцы сярэдняга сына Лукашэнкі Дзмітрыя — Ганне Лукашэнка (псеўданім Ганна Сялук). Яна названая паэтам-песеннікам, заснавальнікам ТАА “Музычная медыякампанія”, а прэміі ўдастоена “за вялікі асабісты ўнёсак у развіццё сучаснага музычнага мастацтва, рэалізацыю сацыяльна значных культурных ініцыятыў”.
Адным з трох лаўрэатаў прэміі “Беларускі спартыўны Алімп” стала Ганна Эйсмант — спартыўная тэлежурналістка, сястра старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта, які ў сваю чаргу з’яўляецца мужам прэс-сакратара Лукашэнкі Наталлі Эйсмант.
У 2020 годзе падчас масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і сыходу з тэлерадыёкампаніі часткі супрацоўнікаў Ганна Эйсмант падтрымала ўладу. Аб’яднанне сілавікоў, якія перайшлі на бок народа, сцвярджала, што яна прысутнічала пры збіцці актывіста Рамана Бандарэнкі на т. зв. плошчы Пераменаў (двор на вул. Чарвякова ў Мінску) 11 лістапада 2020 года. Эйсмант заявіла, што ў той дзень у яе быў прамы эфір. Бандарэнка памёр на наступны дзень.
Сярод лаўрэатаў спецпрэміі — таксама чыноўнікі Гродзенскага аблвыканкама і Свіслацкага райвыканкама за арганізацыю “каравай-фэста” “Бацькава булка”. Фестываль быў арганізаваны пасля візіту Лукашэнкі на Свіслацкую хлебапякарню ў 2021 годзе. Яшчэ ў 90-х гадах у адным з інтэрв’ю ён назваў сябе Бацькай, хоць пасля сцвярджаў, што гэта не яго ініцыятыва і ён проста прывык да гэтай мянушцы.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка