Ад $4. Айцішнікі паказалі рахункі за камуналку ў розных краінах улетку
Параўналі летнія «жыроўкі» ў краінах, дзе пражываюць нашыя чытачы.
А колькі плаціце вы? Дзяліцеся ў каментарах.
Параўналі летнія «жыроўкі» ў краінах, дзе пражываюць нашыя чытачы.
А колькі плаціце вы? Дзяліцеся ў каментарах.
Параўналі летнія «жыроўкі» ў краінах, дзе пражываюць нашыя чытачы.
А колькі плаціце вы? Дзяліцеся ў каментарах.
Мы не ўключалі ў выніковыя сумы кошту інтэрнэту: у розных лакацыях, у залежнасці ад хуткасці і аператара, ён абыходзіцца прыкладна ў $10-30 (самы дарагі — у Тайландзе).
Сумы ў «жыроўцы» такія: вада, яе падагрэў і адвядзенне — 22,05 рубля; тэхабслугоўванне — 6; капрамонт — 8,2; утылізацыя цвёрдых камунальных адходаў — 7,01. Ну і абслугоўванне па дробязі, а таксама ліфты. Разам: 51,75 рубля.
За электрычнасць у сярэднім 25 рублёў на месяц (трачу каля 100 кВт).
У Варшаве вельмі розныя сістэмы аплаты за камуналку: усё залежыць ад дома і таварыства.
Я штомесяц плачу фіксаваную суму, прапісаную ў дамове арэнды: электрычнасць — 50 злотых ($12), «чынш адміністрацыйны», куды ўваходзіць астатняя камуналка, — 300 злотых ($75).
За гэтыя 350 злотых ты купляеш пэўны ліміт на карыстанне электрычнасцю, вадой і іншым. Дакладных лічбаў ліміту я не ўдакладняў, але мне сказалі, што адзін чалавек хутчэй за ўсё яго не перавысіць. Асабіста я за 4 месяцы пакуль не перавысіў.
Агульнадамавыя выдаткі тут дзеляцца на ўсіх суразмерна плошчы — гэта €12,06 еўра. Плюс два плацяжы за ліўнёўку па €5, асвятленне — €1,24, вываз смецця — €7, роварная стаянка і дамафон — па €1,5. Разам: €33,47.
Вада і электрычнасць аплачваюцца асобна, агульная сума ў межах €15 (я карыстаюся толькі пральнай машынай і душам).
Асабіста я лічу, што плачу няшмат, так як у многіх з маёй каманды значна большыя сумы. Як правіла, нізкую камуналку плацяць тыя, хто жыве ў рэнавіраваных дамах або ў навабудах. Я папытаўся ў офісе: у калег максімальная камуналка зімой была €240, а ў сярэднім €150; летам — максімум €78, а ў сярэднім €50.
Ведаю, што ёсць дамы, дзе ацяпленне на 30-44 м² можа дасягаць €400 і больш, таму пры падборы жытла важна прасіць арэндадаўца паказаць зімовыя і летнія «жыроўкі» — сума вельмі залежыць ад дома і кіраўнічай арганізацыі.
Мы аплачваем толькі электраэнергію — у гэтым месяцы 50 000 сум ($4,3). Паводле маіх падлікаў, мае хапіць на 1,5-2 месяцы. Узімку электрычнасць абыходзілася нам у $5-6 дзесьці.
За газ не плацім наогул, бо ад папярэдніх наймальнікаў засталася велізарная пераплата — года на 1,5 наперад. Але калі б нам усё ж даводзілася плаціць, то сума складала б прыкладна $0,3-0,5 на месяц. Ва Узбекістане газ свой, імпартаваць яго не трэба, таму ён капеечны.
Рахунку за ваду, вываз смецця ды іншае нам не выстаўляюць — за гэта плаціць сам гаспадар кватэры (дакладней, гэта ўжо ўключана ў арэнду). А на мінулай кватэры аплачвалі мы — за ўсё каля $10 на месяц.
Я цікавіўся ў сяброў, яны таксама плацяць толькі за святло, на месяц выходзіць 120 000 сум — гэта крыху больш за $10. Але ў іх увесь час працуе кандыцыянер.
Для параўнання: інтэрнэт тут каштуе 200 000 сум — гэта $17,25.
УУ мяне фіксаваная плата ў $2,5/м² на працягу года, то-бок расход — каля $1200 за год.
У гэтую суму ўваходзіць усё: вада, ацяпленне, электрычнасць, ліфты, кансьерж ды іншае.
Вада і электрычнасць тут плюс-мінус па мінскіх цэнах.
З абагравальнікам на пачатку зімы плюс $35 на месяц выходзіць (толькі ўключаюць яго пазнавата), а кандыцыянер не патрэбны, так як усё лета тут да +25 градусаў.
За тэхабслугоўванне ў чэрвені мне налічылі 8,62 рубля; за капрамонт — 11,78; тэхабслугоўванне ліфта ацанілі ў 3,70.
За электрычнасць плачу ад 10 да 20 рублёў на месяц, у мінулым было 12.
Пару месяцаў у кватэры ніхто не жыў, расходу вады не было, і таму яго не ўнеслі ў «жыроўку». А так звычайна гэта яшчэ +10-15 рублёў.
У нас дом 2019 года пабудовы, двухпакаёўка на 50 «квадратаў». Плачу за камуналку ў ім амаль 500 злотых ($125). Электрычнасць аплачваю асобна, паказанні здымаюць кожныя 2 месяцы, і каштуе гэта 335,92 злотых ($84).
Як правіла, камунальны плацеж вылічваецца на год наперад, і потым штомесяц выплачваецца сярэдняе значэнне. А пры канцы года параўноўваюць, колькі выдаткавана і колькі выплачана, — і зводзяць баланс.
Еўрапейская двухпакаёўка: спальня — асобная, гасцёўня сумешчаная з кухняй.
Цяпер у нас фіксаваны чынш у 892,29 злотага, і гэта вельмі шмат, паводле слоў нашых сяброў. У наш чынш уваходзіць яшчэ і плата за парковачнае месца, якім мы не карыстаемся, атрымліваецца 794,39 злотага за саму кватэру плюс 97,90 — за гараж.
За электрычнасць у ліпені-жніўні трэба заплаціць 166,28 злотага (плацім адразу за 2 месяцы). У маі-чэрвені за яе ж мы заплацілі 135 злотых.
Дамоўленасць з гаспадаром: ён аплачвае камунальныя паслугі сам, а мы даем грошы. У гэтым месяцы выйшла €90, сюды ўключаныя выдаткі на ваду, ацяпленне, электрычнасць і абслугоўванне кааператыва (яно звычайна ў межах €20-22). А зімой камуналка абыходзіцца да €130. Гэта няшмат, паколькі дом у нас новы і кватэры абаграваюцца за кошт цёплых падлог.
Тэхабслугоўванне дома — 10 лары, цана не мяняцца ў залежнасці ад пары года; халодная вада — 5 лары, яе цана таксама нязменная. Падагрэў вады ажыццяўляецца з дапамогай катла, таму тут лічыцца цана за газ — 11,87 лары. Электрычнасць — 12,99 лары, а яшчэ камісія за аплату электрычнасці і газу — па 0,5 лары. Разам поўная «жыроўка» ў чэрвені — 40,86 лары, або $15,8.
Камуналку аплачваю праз банкаўскую праграму па кодах: выбіраю, напрыклад, назву кампаніі, якая займаецца водазабеспячэннем, уводжу асабісты код — і бачу суму.
У цэлым мае выдаткі такія: электрычнасць — 4,15 лары; прыбіранне — 2,5 лары (фіксаваная сума), падпіска на ліфт (так, ліфт платны, не заплаціш — чып не спрацуе, і ты не паедзеш; гэты чып, дарэчы, не толькі запускае ліфт, але яшчэ і дзверы ў пад’езд адмыкае) — 28 лары; вада (пастаянна адключаецца, часам на пару сутак) — 76,55 лары; газ — 1,08 лары. Разам: 112,28, па актуальным курсе гэта $43,5. Для мясцовых такая сума — гэта «занадта».
Увесну ў мяне зламаўся бойлер — і рахунак за газ і ваду выйшаў меншы.
У нас адная спальня плюс гасцёўня з кухняй, жывуць 2 чалавекі — і абое працуюць з дому.
За электрычнасць у чэрвені ў нас выйшла €23, за газ (а ў нас газавы кацёл для вады і ацяплення) — €7,5. У ліпені кошт будзе відавочна большы, бо на вуліцы +35 градусаў, і кандыцыянер працуе амаль цэлымі днямі (у чэрвені ўключалі яго ў 2 разы радзей).
За ваду плацім €1-2 на месяц.
Яшчэ ёсць «такса падтрымкі» — гэта аплата за абслугоўванне самога дома (ён у нас новы, здадзены ў 2021 годзе). Цяпер таварыства падняло суму да €90 еўра на месяц, раней было €60.
У цэлым рахунак за камуналку ў нас тыповы для Балгарыі. Хіба што «такса падтрымкі» разлічваецца ў розных месцах па-рознаму: дзесьці адштурхваюцца ад плошчы кватэры, дзесьці — ад колькасці жыхароў. У таварыша, які жыве адзін у большай кватэры, рахункі прыкладна такія ж.
Чэрвеньская «жыроўка»: 14,91 рубля на тэхабслугоўванне; 20,38 — на капрамонт; ваду і яе падагрэў ацанілі ў 37,62 (дзеці — а іх у нас двое — вялікія аматары паплюхацца ў ванне, і іх у гэтым ніхто не абмяжоўвае).
Яшчэ ў рахунак уваходзіць тэхабслугоўванне ліфта — 6,39 рубля і вываз цвёрдых камунальных адкідаў — 5,73. Уся сума, уключаючы яшчэ дробныя выдаткі, — 90,86 рублёў.
Дадаткова мы аплачваем электраэнергію, у гэтым месяцы заплацілі 40 рублёў, бо гарачай вады не было — і даводзілася шмат грэць.
Кватэра у новым доме, камуналка ў чэрвенi — 645 злотых. З iх на ваду ў сярэднiм па 100 злотых. За электрычнасць плацiм дадаткова — па 300 злотых раз на 3 месяцы.
У нас трохпакаёўка плюс каморка ў падземным гаражы — 4 м², каб захоўваць ровары.
Інтэрнэт, электрычнасць, відэаназіранне і мясцовая ахова — усё ўваходзіць у кошт камуналкі, і плацім мы 1200 злотых.
Агульная сума ў «жыроўцы» — 1032 злотыя, а за гараж — 42,39.
Электрычнасць аплачваю асобна. У мяне дамова так аформленая, што можна плаціць адразу на 6 месяцаў наперад, зыходзячы са спажывання папярэдніх 6 месяцаў. Розніцу або даплачваю, калі вінны я, або мне яе вяртаюць (можна таксама выкарыстоўваць гэтыя грошы як перадаплату на наступны перыяд). У апошні раз я аплачваў у сакавіку, перыяд — сакавік–жнівень, сума — 1574,26 злотага.
Камунальныя плацяжы: Вываз смецця — 2,77 рубля, газ — 10 рублёў (падагрэў вады), электрычнасць — 65 рублёў (па 200-300 кВт на месяц, бо ўвесь час працуюць камп’ютары, тэлевізар і пліта індукцыйная), тэлефон — 3,70 рубля.
А вада свая — са свідравіны.
Здымаем энергаэфектыўны дом у прыгарадзе Вільні, плацім толькі за святло. У маі было €86, у чэрвені — €57. Папяровыя «жыроўкі» прыходзяць уладальніку, а мы з ім спраўджваем паказанні лічыльніка — і я аплачваю паводле яго.
Вада са свідравіны, помпа на 2 дамы. Раз на квартал мы скідваемся па €10 на яе ацяпленне. Яна бярэ цяпло з-пад зямлі. Цяпер яна награвае толькі ваду, ацяпленне не працуе. А калі працавала, было €100-120 на месяц. У доме ёсць вентыляцыя, яна працуе заўсёды.
Варта яшчэ згадаць, што ў нас стаіць салявы фільтр для ачысткі вады, і мы купляем туды таблеткі па €10-12 раз на 1,5-2 месяцы.
Вываз смецця нам аплачваць не трэба. Не памятаю, колькі дакладна гэта каштуе, але гаспадар казаў, што каля €15 на год. Але ў яго нейкая льгота: дом новы, і мы першыя жыхары.
У нас дом у два паверхі без склепа, затое з гаражом. На першым паверсе — агульная гасцёўня з кухняй, спартовы пакой, вітальня, камора і тэхнічнае памяшканне, а наверсе чатыры спальні.
Ацяпленне газавае, у падлогах, плюс адзін элемент сонечных батарэй стаіць на даху, які быццам бы грэе ваду (але мы ў гэтым не ўпэўненыя).
За газ мы плацім €197 на месяц, за святло — €93, затым кожныя 12 месяцаў робіцца пералік. Камуналка за дом з гаражом — €95, нядаўна яна падрасла, да красавіка мы плацілі €65,25.
Кошт электрычнасці за месяц — 12000 бат, прыкладна $350 (на вуліцы ёсць басейн, і помпа працуе круглыя суткі). Вада ў мяне бясплатная, але яна награваецца за кошт электрычнасці. Клінінг раз на тыдзень абыходзіцца нам у 800 бат (≈$23).
«Жыроўка» па-тайску звычайна ўключае ў сябе электрычнасць, чыстку басейна (2 разы на тыдзень), прыбіранне саду, стрыжку газона (1 раз на 2-3 тыдні) і клінінг (1 раз на тыдзень). Але ў Тайландзе арандатар часцей за ўсё плаціць толькі за электрычнасць, а ўсё астатняе першапачаткова ўваходзіць у кошт арэнды жытла і лэндлорд/забудоўшчык аплачвае гэта самастойна.
У маім доме правілы іншыя, і акрамя электрычнасці на мае плечы таксама кладзецца аплата клінінгу — 4 разы. На месяц выходзіць 15 200 бат (≈$450). За басейн і сад/газон я не плачу.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ооо, пора искать способ записаться в не-тунеядцы. Кажется переплачиваю какие-то космические деньги за не-проданную студию.
Вы бы хоть немного проверяли то, что пишете. То-то я, проживая в Риге, только за воду в прошлом месяце заплатила 88 евро. Вероятно, вы из какой-то другой столицы Латвии данные брали. Да, по Минску, примерно, коммуналка такая, но про Латвию - враньё. И я знаю, сколько платят за коммунальные услуги мои коллеги и друзья-рижане. В Риге я уже пожила в нескольких квартирах - где-то чуть дороже платить, где-то дешевле, но никак не 48.5 евро за коммунальные. Вероятно, вы просто взяли устаревшие данные с latvio.ru.
я плочу сумму Х, значит невозможно чтобы другие платили N
Если я скажу, что купила дом в Юрмале за 10 долларов, то это создаст впечатление, что дома в Юрмале стоят дёшево. Но это не будет истиной. Средняя цена для всех остальных не станет меньше. Поздравляю, что Вы платите N. ПлОтите.
250м2 дом в Польше летом $200, зимой $1000
100м2 квартира $300
Дешевле зимой просто жить на Кипре или Сардинии чем прогревать эти квадраты и травится смогом
На ванну с просекой грошей хватает?
Хотя в кавалерках же нет ванн )
ну и хто там рассказывал что у Яуропе выше зарплаты? они то мб и выше, но существенная часть идет на аренду и отопление бабушкиной кавалерки
как раз нет, даже по пенсиям/продуктам, % затрат в РБ выше
в РБ за буханку хлеба 1к эура надо отвалить, можно целы месяц бабушкину кавалерку снимать за эти деньги у Польшэ
бабушка на пенсии счастлива в Белоруссии , потому что с ее пенсией в польше не прожить.
NJ, USA
2 bed, 2.5 bath, 1,215 sqft, 2 parking spaces
2 adults, 1 teenager
electricity (heating and cooling) - $35
gas - $50
water (water for apartment and for lawn) - $100
fios 300/300 - $49
PA, USA
Apparentment, 1 bed, 1 bath, 920 sqft
2 adults, 1 toddler
Electric charges: $95 (heating, cooling, other) Water: $25; Sewer: $27; Internet 200 mb: $25;
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 ліпеня 2023, 19:03
Беларусь,
свой дом, 120 м. кв. отапливаемой пл. Двухконтурный газовый котёл (отопление и горячее водоснабжение). Городской водопровод, канализация местная (септик Топаз). Два чел.
Построили 8 лет назад, ипотеку не брали.
Декабрь, январь, февраль:
газ 65 BYN, $22
электричество 33 BYN, $11
комунальные (вода холодная, вывоз мусора) 6.9 BYN, $3.3
Интернет + кабл. TV (ZALA) 35 BYN, $ 3.2
Итого: 22 + 11 + 3.3 + 3.2 =$ 39.6
Июнь, июль, август:
газ 4 BYN, $ 1.3
Всё остальное как и зимой. Летом идёт намного больше воды для полива газонов, цветов etc. Но оплату распределяем чтобы было примерно равномерно в течение года.
Итого: 4 + 11 + 3.3 + 3.2 =$ 22.5
Sorry.
Итого летом 1.3 × 11 + 3.3 + 3.2 =$ 18.8
ответ очень прост - бабушка телевизор смотрит, она счастлива в Белоруссии и не хочет переезжать в польские ужасы где пенсии не хватить выжить
уже ищем папу и маму, вместо 2 батек 🏳️🌈