Як часта айцішнікам падымаюць заробак у Беларусі, Польшчы, Грузіі, Літве

Даведаліся, з якой перыядычнасцю айцішнікам пераглядаюць заробак і ў якіх лакацыях гэта робяць часцей.

5 каментарыяў
Паўдзельнічалі 1600+ ІТ-спецыялістаў. Амаль палова — распрацоўшчыкі. 40% — мідлы. 43% спецыялістаў працуе ў аўтсорсе, 36% — у прадукце.
Падрабязней пра ўдзельнікаў

Developer (software engineer) — 48,2%

QA Specialist — 11,3%

Team Lead/Tech Lead — 5,4%

QA Automation Engineer — 4,5%

DevOps Engineer — 4,3%

Business Analyst — 4,1% 

Project Manager — 3,5%

HR Specialist/Recruiter — 2,3%

Product Manager/Product Owner — 1,5% 

Designer — 1,4%

Support Specialist — 1,4% 

Architect — 1,1% 

C-Level — 1,1% 

Data Scientist — 1,1%

UI/UX Designer — 1,1%

DataBase/Administrator — 1%

Marketing Specialist — 0,7% 

Delivery Manager — 0,6%

System Administrator — 0,6% 

Account Manager — 0,5%

Technical Writer — 0,5%

Resource Manager — 0,4%

Іншае — 1,5%

Sales/Business Development Manager — 0,4% 

System Analyst — 0,4% 

Copywriter — 0,1% 

PR Specialist/Manager — 0,1%

Іншае — 2,5%

Прафесійны ўзровень

Middle — 40,0%

Senior — 32,2%

 Lead — 12,9% 

Junior — 11,9% 

C-узровень — 0,2%

N/A — 0,6% 

Іншы — 0,4%

Перагляд заробку

Большасць рэспандэнтаў (55%) пазначылі, што ў іх кампаніях пераглядаюць заробкі раз на год. Амаль 40% з іх працуе ў аўтсорсе, амаль столькі ж — у прадукце.

Амаль чвэрць айцішнікаў сцвярджаюць, што могуць самі ўплываць на рост заробку: працадаўцы пераглядаюць яго на патрабаванне супрацоўнікаў. 

На трэцім месцы паводле папулярнасці — перагляд заробку два разы на год. Так адказалі амаль 20% спецыялістаў з ІТ-сектара.

Між тым амаль 5% рэспандэнтаў адзначылі, што іх працадаўцы не пераглядаюць заробак. Большасць працуе ў сярэдніх і буйных кампаніях (1000+ чалавек).

Беларускі офіс/замежная кампанія

Паглядзелі, як на частату перагляду заробку ўплывае месца працы.

У замежных офісах кампаній з беларускімі каранямі часцей за іншых пераглядаюць заробак адзін раз на год. Такі варыянт адказу выбралі 61% спецыялістаў.

Сярод айцішнікаў, якія працуюць у беларускіх офісах і замежных кампаніях, такіх рэспандэнтаў крыху менш — амаль 54%. 

Больш за ўсё айцішнікаў, якія могуць разлічваць на перагляд заробку часцей за два разы на год, працуе ў офісах беларускіх ІТ-кампаній (амаль 5% ад агульнай колькасці).

Не пераглядаюць заробак у асноўным фрылансерам (25,6%).

Перагляд заробку па лакацыях

Паглядзелі, як часта мяняюць заробак ІТ-спецыялістам працадаўцы ў Беларусі і самых папулярных краінах для рэлакейту. 

Сярод лакацый, дзе кампаніі мяняюць заробак у асноўным раз на год, на першым месцы Польшча (60%+ адказаў рэспандэнтаў), на апошнім — Грузія (44%).

Амаль траціна айцішнікаў, якія жывуць у Літве і Грузіі, адказалі, што іх працадаўцы мяняюць заробак на патрабаванне супрацоўніка. Сярод спецыялістаў, якія жывуць у Польшчы і Беларусі, працэнт такіх адказаў ніжэйшы.

Інсайды пра заробак

Таксама айцішнікі ў інсайд-полі падзяліліся падрабязнасцямі аб сітуацыі з заробкамі.

  • Неўзабаве рэлакуюся ў Польскі офіс сваёй кампаніі. Брута зарплату паднялі ў 2 разы (па курсе долара). Але ў польскім офісе заробак не будзе прывязаны да валюты, а будзе выплачвацца ў злотых. Калі лічыць па бягучым курсе, то павялічылі нета зарплату ў 1.9 разу. Плюс аднаразова рэлакейт-бонус.
  • У кампаніі са жніўня (і як мінімум да канца года) спынілі перагляд заробку для тых, хто застаецца ў Беларусі і не рэлакуецца.
  • Нам адмянілі бонусы, але паднялі заробак на 20%.
  • У беларускім офісе кампаніі забаранілі пераглядаць заробкі.
  • У кампаніі перагледзелі курс долара, да якога прывязваюць зп, у большы бок праз нестабільную эканамічную сітуацыю.
  • Раней заробак пераглядалі двойчы на год, цяпер перагляд замарожаны.
  • Пазапланава павысілі заробак для той жа пазіцыі за вынікі працы і водгукі заказчыкаў.
  • Пераязджаю ў канцы жніўня ў Польшчу. Зарплату брута паднялі, каб нета было як у Беларусі з улікам падаткаў. Афармленне паводле працоўнай дамовы. Кампанія рэлакуе ўсіх ахвотных, офіс у Мінску закрываецца ў сувязі з падзеямі ва Украіне.
  • У кампаніі перасталі выплачваць штомесячныя прэміі.
  • За першы год працы заробак пераглядалі 4 разы. Як далей будзе — не ведаю.

Читать на dev.by