Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

На ўліку беспрацоўным — да года, дапамога — на 3 месяцы. Як зменяцца законы ў пытаннях занятасці?

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі законапраект «Пра змяненне законаў у пытаннях занятасці насельніцтва», паведамляецца на сайце мінпрацы.

3 каментарыя
На ўліку беспрацоўным — да года, дапамога — на 3 месяцы. Як зменяцца законы ў пытаннях занятасці?

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ухвалілі законапраект «Пра змяненне законаў у пытаннях занятасці насельніцтва», паведамляецца на сайце мінпрацы.

Адзначаецца, што прыняты ў другім чытанні законапраект накіраваны «на стварэнне ўмоў для развіцця і падтрымкі высокай матывацыі беспрацоўных да актыўнага пошуку працы» і эфектыўнейшага іх удзелу ў эканоміцы. Ён уступіць у сілу, калі будзе ўхвалены Саветам Рэспублікі.

Якія інавацыі прадугледжаныя для грамадзян: 

  • Пашыраецца магчымасць для рэгістрацыі іх у якасці беспрацоўных не толькі па месцы жыхарства (то-бок прапіскі), але і па месцы знаходжання. З’явіцца і опцыя электроннай рэгістрацыі. 
  • Максімальны перыяд знаходжання на ўліку ў якасці беспрацоўнага скарачаецца з 18 да 12 месяцаў.
  • Перыяд выплаты дапамогі па беспрацоўі таксама скарачаецца — з 6 да 3 месяцаў. Выплата дапамогі на працягу паўгода захаваецца толькі для тых, каму да пенсіі засталося 5 гадоў, а таксама для грамадзян, «якія пражываюць на тэрыторыях з напружанай сітуацыяй на рынку працы».
  • Дапамога па беспрацоўі будзе прызначацца людзям, якія зарэгістраваліся на працягу аднаго месяца ад даты звальнення, заканчэння тэрміну дзеяння або скасавання грамадзянска-прававой дамовы, спынення адукацыйных адносін (адлічэння) у сувязі з атрыманнем адукацыі.
  • Пашыраецца пералік катэгорый беспрацоўных, якім даюцца дадатковыя гарантыі працаўладкавання ў кошт рэзервацыі (у яго дадалі людзей перадпенсійнага ўзросту, а таксама тых, хто прайшоў лячэнне ад алкагалізму або наркаманіі і выйшаў з ЛПП).

Каб атрымаць дапамогу, павінна быць тры ўмовы, адзначае БЕЛТА са спасылкай на словы старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Ірыны Касцевіч:

  • чалавек павінен зарэгістравацца ў службе занятасці на працягу месяца ад даты звальнення;
  • ён павінен быць звольненым толькі з уважлівых прычын;
  • быць у працоўных адносінах з выплатай узносаў у ФСАН не менш за 5 гадоў да рэгістрацыі беспрацоўным.

Незалежна ад стажу на дапамогу па беспрацоўі могуць разлічваць:

  • тыя, хто доўга не працаваў праз тое, што быў заняты доглядам дзяцей (да 3 гадоў, дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў або інфіцыраваных ВІЧ);
  • хто даглядаў пажылога сваяка або інваліда I групы;
  • грамадзяне да 21 года, якія шукаюць працу ўпершыню.

А што ўводзяць для наймальнікаў:

  • Правы наймальнікаў, а таксама іх магчымасці ў падборы кадраў пашыраюцца. Ім будзе дадзенае права заяўляць у Агульнарэспубліканскі банк вакансій звесткі пра бягучую патрэбнасць у работніках для выканання работ, у тым ліку і па грамадзянска-прававых дамовах, а таксама права заяўляць пра перспектыўную патрэбнасць на дзейныя і новыя працоўныя месцы. 
  • Закон замацуе патрабаванне для наймальніка па абавязковай падачы вакансій у агульнарэспубліканскі банк толькі ў электронным выглядзе (за выключэннем працадаўцаў з колькасцю работнікаў не большай за 5 чалавек).
  • Працадаўцам будзе дадзеная магчымасць не апавяшчаць органаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пра наяўнасць вакансіі, калі праца па ёй выконваецца работнікам па сумяшчальніцтве або звышурочна.
  • Падыход на забарону размяшчэння на камерцыйных анлайн-рэсурсах звестак аб наяўнасці вакансій, не заяўленых у Агульнарэспубліканскі банк вакансій, будзе захаваны.
  • Таксама будзе ўкаранёны інстытут кватавання працоўных месцаў для інвалідаў. Усталёўваць квоты будуць мясцовыя ўлады зыходзячы з патрэб рэгіёна.
«И теперь я безработный». Рассказы айтишников чьи офферы (или работа) всё
«И теперь я безработный». Рассказы айтишников, чьи офферы (или работа) всё
По теме
«И теперь я безработный». Рассказы айтишников, чьи офферы (или работа) всё

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

2

он должен быть уволенным только по уважительным причинам;

🤣🤣🤣🤣🤣🤣🤣🤣🤣

Эта пяць

2

Хосподя, пусть бы уже не позорились. Толку от этой регистрации ноль. А сделали ещё меньше

0

Они так уехавших походу ловить собираются. Что-то видно не очень активно люди добровольно присылают кто и где и почему. Вот такую приманку на олухов придумали. Типа спейчас все ломанутся за пособием.