Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«За 10 хвілін да лайфкодзінгу». Айцішнікі панікуюць перад сумоўем — як даваць рады

У лінкедзіне абмяркоўваюць панічныя атакі перад тэхнічным інтэрв’ю. Пагутарылі з ІТ-спецыялістамі і клінічным псіхолагам пра тое, як «пагасіць» паніку і хваляванне.

7 каментарыяў
«За 10 хвілін да лайфкодзінгу». Айцішнікі панікуюць перад сумоўем — як даваць рады

У лінкедзіне абмяркоўваюць панічныя атакі перад тэхнічным інтэрв’ю. Пагутарылі з ІТ-спецыялістамі і клінічным псіхолагам пра тое, як «пагасіць» паніку і хваляванне.

Змест

Топікстартар адзначае, што перад hr-скрынінгамі ён спакойны, але калі справа даходзіць да тэхнічных сумоўяў — вельмі хвалюецца, часам гэта перашкаджае засяродзіцца.

— Раней я заўважаў гэта прыкладна за 15 хвілін да пачатку інтэрв’ю. Аднак, калі я праходзіў сумоўе, гэты час пачаў змяншацца.

Пад пастом нямала парад ад падпісчыкаў, якія сутыкаліся з такой жа праблемай:

  • павольна выпіць шклянку вады;
  • падыхаць: глыбокі ўдых, потым выдых, і так некалькі разоў;
  • «ісці на сумоўе з халоднай галавой» і ўвесь час памятаць, «што хваляванне ніякай карысці не прынясе»;
  • трымаць у галаве, што нічога страшнага не здарыцца, нават калі вы не пройдзеце сумоўя. «У любым выпадку я ўбачу пункты росту і застануся ў плюсе»;
  • «мне дапамагалі рэпетыцыі перад камерай — самая сабе задаю пытанне, адказваю на яго, потым праглядаю запіс. Хапала 2-3 дубляў, каб пераканацца, што адказы не самыя жудасныя, маюць хоць кроплю здаровага глузду, і выглядаю не як баба Яга».

А яшчэ ў каментарах ёсць прызнанне, што кагосьці наадварот страшаць не тэхнічныя, а агульныя пытанні — так моцна, што нават голас пачынае дрыжаць. 

Як даюць рады паніцы: «Шукаю, што б такое лізнуць: булдавешку ад карніза або плафон»

Мы спыталі ў айцішнікаў, як яны даюць рады хваляванню перад тэхнічным інтэрв’ю.

Алесь (імёны змененыя) адказаў коратка: ён уяўляе ліда, які праводзіць сумоўе, героем вядомага мультыка губкай Бобам, а эйчара — вавёркай Сэндзі з таго ж мультфільма. 

«Супакоілася ад таго, што мне стала раптам смешна»

Яшчэ адная парада ад 27-гадовай Ясі, франтэнд: «Кажуць, калі раптам накрыла паніка, трэба разгледзецца навокал і знайсці позіркам 5 прадметаў, якія можна было б у сваім уяўленні аблізаць/пакратаць/укусіць і гэтак далей — на выбар». 

— Я выпадкова дзесьці пра гэта прачытала, і калі раптам за 10 хвілін да лайфкодзінгу моцна расхвалявалася, паспрабавала ўжыць гэтыя лайфхакі. Супакоілася хутчэй ад таго, што мне стала раптам смешна, — шукаю, што б лізнуць: булдавешку ад карніза або плафон.

Я ўстала, пахадзіла па пакоі, потым пайшла ў ванную, набрала вады ў далоні і апусціла твар — і нейкі час так і стаяла. Пасля паглядзела ў люстэрка. Сказала сабе: гэта не апошняя кампанія, у якой я праходжу інтэрв’ю — нічога страшнага, калі правалюся (але я не правалюся). І стала лягчэй. 

Па выніках яшчэ некалькіх этапаў інтэрв’ю мяне ўсё ж не ўзялі — знайшоўся хтосьці «з больш рэлевантным досведам». Нуй няхай! Так таксама бывае, немагчыма заўсёды і ўсюды быць першым.

«Выпіў валяр’янкі, запаліў араматычныя палачкі, піў ваду, дыхаў, сціскаў эспандар…»

25-гадовы SRE/DevOps Engineer Вадзім падрабязна расказаў, як справіўся з атакай перад інтэрв’ю ў EPAM. 

— Восенню 2021 года меўся праходзіць у EPAM тэхнічнае інтэрв’ю на англійскай — на дэвопса. І хоць я працаваў ад зімы 2019 года і за гэты час паспеў змяніць дзве кампаніі — перад інтэрв’ю «злавіў» раптам панічную атаку.

Справа была такая: напярэдадні ўвечары я вырашыў папрактыкавацца ў размове з жонкай — але не выйшла. Праз хваляванне ў мяне перахапіла дыханне, а ўсе думкі як быццам звязаліся ў адзін вялікі клубок, які літаральна затрымаўся ў мяне ў горле. 

У выніку да сумоўя я так і не падрыхтаваўся — напісаў кароткае рэзюмэ па магчымых пытаннях — і ўсё. 

Наступнага дня я выпіў 4 таблеткі валяр’янкі, запаліў араматычныя палачкі з сандалам, піў шмат вады, дыхаў, сціскаў эспандар… Мяне трохі супакойвала фраза сябра пра тое, што я ўсяму так ці інакш даваў рады — і дам рады цяпер.

Так, падчас інтэрв’ю я хваляваўся, але паказаў сябе нядрэнна, і як вынік — мяне рэкамендавалі ўзяць як моцнага мідла. 

На жаль, з EPAM тады не склалася: спатрэбілася тэрмінова пераехаць, таму мяняць месца працы стала няма калі. Пасля пераезду я двойчы шукаў працу, прайшоў дзясяткі сумоўяў… Псіхатэрапія (я год працаваў са спецыялістам), добрая літаратура і блізкія людзі, гатовыя падтрымаць, дапамаглі мне прайсці праз усё гэта і выйсці пераможцам. 

Дарэчы, вось спіс кніг, якія былі мне карысныя:

Unsplash

Псіхолаг: чаму мы панікуем + карысныя методыкі

Лізавета Дунаева — клінічны псіхолаг, спецыялізуецца на працы з панічнымі атакамі. Яна расказала, як пераадолець хваляванне і паніку перад тэхнічным інтэрв’ю.

— Першае, што варта сказаць: паніка — гэта перш за ўсё эмоцыя. І як любая эмоцыя, яна з’яўляецца нармальным эвалюцыйным феноменам, накіраваным на выжыванне. Іншымі словамі, мы «навучыліся» панікаваць, каб пазбегнуць небяспекі. 

Панічная атака — гэта вельмі інтэнсіўнае перажыванне, падчас якога вызваляецца велізарная колькасць энергіі: 

  • значна пачашчаецца сэрцабіцце, дыханне становіцца частым і павярхоўным, 
  • цягліцы напружваюцца, 
  • вылучаецца вялікая колькасць поту, 
  • падымаецца крывяны ціск.

Але гэта не толькі цялесная рэакцыя, але і кагнітыўная ацэнка стану: падчас панічнай атакі чалавек адчувае (і ён у гэтым перакананы), што памірае або з’язджае з глузду. Гэта падахвочвае яго шукаць прычыны, што і чаму можа яго забіць, — і накіроўваць свае паводзіны на нейтралізацыю гэтага (напрыклад, чалавек канцэнтруецца на сэрцабіцці і вырашае, што гэта сардэчны прыступ, — і тэлефануе ў хуткую). 

Панічная атака абмежаваная ў часе і ў сярэднім не доўжыцца больш за 15-20 хвілін, незалежна ад таго, ці робіце вы нейкія дзеянні, каб пазбегнуць панікі, ці не. У вельмі рэдкіх выпадках хвалевая паніка можа працягвацца 1,5-2 гадзіны. Іншымі словамі, панічная атака праходзіць сама сабой без наступстваў для фізічнага здароўя — ад яе не паміраюць і не з’язджаюць з глузду.

Пры гэтым паніка, хоць яна і цесна звязана са страхам, не з’яўляецца ў поўнай меры яго ступенню. Яна з’яўляецца рэакцыяй не столькі на знешнюю небяспеку, колькі на пачуццё ўласнай уразлівасці. Гэта не такое значнае на першы погляд адрозненне тым не менш уплывае на стратэгію перажывання панічных атак.

Рэсурсы пры панічнай атацы маюць быць накіраваныя не столькі на ліквідацыю патэнцыйнай або рэальнай пагрозы, колькі на ўмацаванне ўласнай рэзільентнасці (пругкасці, здольнасці аднаўляцца) і зацвярджэнне ўласнай сілы.

Калі мець гэта на ўвазе, то можна сказаць, што паніка перад або падчас сумоўя, — гэта пачуццё ўразлівасці, якое раптам навалілася.

А страх больш звязаны з магчымасцю правалу або выяўлення ўласнай недасканаласці (і, адпаведна, пачуццём сораму ці нават ганьбы). Кагнітыўна гэта можа суправаджацца думкамі: «я не спраўлюся», «я ні на што не прыдатны (ая)», «я тупы (ая) і нічога не знаю» ды іншымі. Да гэтага можа дадацца страх сутыкнуцца з індывідуальнымі абставінамі (напрыклад, «калі я не ўладкуюся на працу, мне няма за што будзе жыць», «я не змагу застацца ў новай краіне, вымушаны (ая) буду вярнуцца» і г. д.)

Яшчэ я б хацела адзначыць, што разавыя панічныя атакі часта звязаныя з фізіялагічнымі фактарамі (у прыватнасці недахопам свежага паветра, гіпервентыляцыяй, пахмеллем, залішнім спажыванне кафеіну ды інш.). Аднак верагоднасць паўторнай панічнай рэакцыі заўсёды будзе вышэйшай, ніж першай.

У якіх выпадках варта звярнуцца па дапамогу?

Вядома ж, тады, калі панічныя атакі пагаршаюць якасць жыцця або правакуюць абмежавальныя паводзіны (не хадзіць у месцы, дзе паўсталі панічныя атакі, пазбягаць заставацца ў адзіноце праз страх іх паўтарэння, або пазбяганне людных месцаў).

Таксама варта звярнуцца да доктара, калі ўзнікае страх перад панічнымі прыступамі і жаданне любымі сродкамі іх пазбегнуць. У гэтым выпадку магчыма, што панічныя атакі развіліся ў панічны разлад, які з’яўляецца хваравітым псіхічным станам (ці так гэта насамрэч, скажа менавіта доктар-псіхіятр або псіхатэрапеўт).

Як даць рады непакою або паніцы?

Спосабаў суняць хваляванне перад сумоўем нямала, вышэй іх ужо пералічвалі айцішнікі:

  • добрая падрыхтоўка з рэпетыцыяй прамовы ўмацоўвае ўпэўненасць у сабе і веру ва ўласныя сілы;
  • дыхальныя практыкаванні дапамагаюць падтрымліваць адэкватны ўзровень газаабмену і пераключыць увагу з таго, што кантраляваць немагчыма, на тое, што можна трымаць пад кантролем — у прыватнасці колькасць удыхаў і выдыхаў;
  • таксама дапамагае і зніжэнне значнасці падзеі або яго ўдзельнікаў, то-бок інтэрв’юераў (што ў сваю чаргу зніжае ступень катастрафізацыі пры няўдачы).

Я, у сваю чаргу, прапаную некалькі простых спосабаў, якія можна ўжыць у сітуацыі «тут-і-цяпер», калі эмоцыі пачынаюць захлістваць.

Пры панічнай атацы людзі часта адчуваюць, што ім не хапае паветра, і яны спрабуюць удыхнуць яшчэ больш. Робяць некалькі вялікіх удыхаў — спазм узмацняецца, з’яўляецца моцны боль у грудной клетцы. Тут самае галоўнае пастарацца выдыхнуць як мага больш паветра.

  • Методыка нумар адзін — слова, якое трэба сабе пастаянна паўтараць: «Выдыхай!» Трэба пазбавіцца вуглякіслага газу, які дае адчуванне ўдушша, — выдыхнуць увесь вуглякіслы газ, і ўдых адбудзецца сам сабой.
  • Наступная тэхніка дыхання працуе і пры панічных нападах, і калі проста трэба супакоіцца, і калі не можаце заснуць: выдых у два разы даўжэйшы за ўдых. 1-2-3-4 — удыхаем, 1-2 — паўза, 1-2-3-4-5-6-7-8 — выдыхаем. Такое дыханне тармозіць нервовую сістэму

Пасля таго як дыханне нармалізавалі, важна ЗАЗЯМЛІЦЦА. Пераключыцца з фокуса на цялесных адчуваннях на тое, што адбываецца звонку.

  • Трэба задзейнічаць усе магчымыя органы пачуццяў: добра дапамагае халодны ручнік на лоб, пагрузіць руку ў ледзяную ваду (проста з лёдам, але толькі не тады, калі ў вас і так ледзяныя рукі), гумка на запясці.
  • Праляпаць усё сваё цела ад пятак да макушкі — гэта вяртае межы ўласнага цела.
  • Пераключыцца на візуальныя стымулы — палічыць, колькі чырвоных машын праехала, колькі зялёных рэчаў у пакоі, запамінаць нейкія рэчы і спрабаваць іх пералічыць у галаве.
  • Выпіць вады або чаю з мятай — моцны водар напою добра працуе на зазямленне.
  • Можна выкарыстоўваць рэчы, якія вяртаюць пачуццё бяспекі: паабнімаць мяккія цацкі, напрыклад, ці захутацца ў пухнаты шалік або плед.
  • Рабіце ўсё, што дапамагае вам адцягнуцца: ёга, музыка, медытацыі або нейкая цікавая перадача (якая не будзе разгойдваць ваш эмацыйны стан).

Пры гэтым важна разумець, што метады, якія дапамагаюць як «хуткая дапамога», не пазбавяць ад панічных атак у прынцыпе, калі тыя паўтараюцца.

Добрым спосабам ва ўсім разабрацца і пазбавіцца гнятлівых адчуванняў і пачуццяў — гэта праца са спецыялістам псі-профілю (псіхолагам або псіхатэрапеўтам). Так вы зможаце зразумець крыніцы, прычыны вашых панічных атак, паменшыце інтэнсіўнасць перажыванняў, а галоўнае — перастанеце адчуваць панічныя атакі, чакаць і баяцца іх.


А ці бывалі ў вас панічныя атакі перад тэхнічным або іншым інтэрв’ю? Як вы давалі рады паніцы, пішыце ў каментарах.


Чытачы! Мы перажылі яшчэ адзін складаны год. У 2023 нашая каманда працягвала сачыць за беларускім ІТ і трымала вас у курсе самага важнага.

Без вас у нас бы не атрымалася! Вы дзеліцеся з намі досведам і інсайдамі, расказваеце гісторыі, смешныя і сумныя, ствараеце дыскусіі — робіце ўсё, каб беларускае ІТ працягвала жыць, нягледзячы на межы і адлегласці. dev.by быў і застаецца месцам сустрэчы нашых чытачоў, дзе б яны не знаходзіліся. 

Мы працягваем працаваць, у тым ліку дзякуючы вам. У 2023 нам заданацілі 678 чалавек. Гэта неверагодна кранальна і моцна дапамагае нам працаваць далей і верыць у будучыню dev.by. Але нам усё яшчэ патрэбная падтрымка. Вашыя данаты дапамагаюць выплачваць заробкі журналістам.

Даб’ём да 700?

Падтрымайце нас:

— Праз Patreon

— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)

— Крыптой, тут гаманцы

Дзякуй!

Боялась позвонить, а сейчас провожу собеседования. Я рекрутерка которая заикается
Боялась позвонить, а сейчас провожу собеседования. Я рекрутерка, которая заикается
По теме
Боялась позвонить, а сейчас провожу собеседования. Я рекрутерка, которая заикается
«Нервные сотрудники мне не нужны». Tech lead с 20+ годами опыта рассказывает как проводит собесы
«Нервные сотрудники мне не нужны». Tech lead с 20+ годами опыта рассказывает, как проводит собесы
По теме
«Нервные сотрудники мне не нужны». Tech lead с 20+ годами опыта рассказывает, как проводит собесы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Anonymous
Anonymous
1

Я думаю что бы не паниковать, надо тренироваться. Спустя собесов 50 это уже будет просто рутиной, поводов для переживаний не будет.

-2

просто нужно постоянно лайвкодить на работе, а не кофеи гонять и на сиськи HR & QA смотреть.

Лучшее собеседование - импровизация, когда в голове кандидата активные знания которые ты снимаешь

1

Кодинг на интервью может сильно отличаться от ежедневной работы. Там часто нет IDE, мало времени, задачи алгоритмические и всю дорогу нужно что-то говорить. Я могу понять, когда матерые синьеры не горят желанием всем этим заниматься - тупо рука под такое может быть не набита, несмотря на способности решать сложные задачи на работе

1

Вот поддержу. Ливкодинг говорит ровным счётом ниочём в случае матерого сеньера. Нормальную задачу на это время не даш, а заученные алгоритмы клепать по 100-му разу ну такое. Они всё равно уже все сделаны. Оптимально решить ничего не выйдет, наколенная сборка непонятного из непонятно чего. Сысл? Вогнать человека в стресс и посмотреть что он будет делать? А ещё постоянно надо мысли озвучивать? А если я не на языке думаю вообще? Мне ещё это и в словестную форму переводить?

Ну и уж если что и делать то на привычном личном ноуте а непонятно в какой х*ени.

Это должны быть ну очень сладкие условия предлагать чтобы согласиться на такое.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 студзеня 2024, 22:32

-1

Если пугает "лайвкодинг", то почему просто не посмотреть правде в глаза и не начать подтягивать этот самый "лайвкодинг"?

-2

Плюсую. Как не паниковать перед собесом/ лайвкодингом - может просто надо соответствовать позиции на которую подаёшься?
Кто лайвкодинга боится, это для меня красный флаг

ade
ade автор в t.me/adeby
4

Никогда не искать работу в состоянии нужды. Проводить одновременно собесы во многие конторы.