Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як айцішнік не знайшоў жытла ў Гданьску. + Кароткі гід па арэндзе ў Польшчы

Аляксей працуе ў буйной ІТ-кампаніі, сёлета ўвесну прыняў рашэнне міграваць з сям’ёй у іншую краіну. Варыянтаў для рэлакацыі было шмат, але «асесці» вырашылі ў Польшчы — каб бацькоў часцей можна было наведваць.

6 каментарыяў
Як айцішнік не знайшоў жытла ў Гданьску. + Кароткі гід па арэндзе ў Польшчы

Аляксей працуе ў буйной ІТ-кампаніі, сёлета ўвесну прыняў рашэнне міграваць з сям’ёй у іншую краіну. Варыянтаў для рэлакацыі было шмат, але «асесці» вырашылі ў Польшчы — каб бацькоў часцей можна было наведваць.

Як сям’я не знайшла жытла ў Гданьску і асела ў Беластоку

Ехаць вырашылі ў Гданьск, а пра тое, што там могуць узнікнуць праблемы з арэндай жытла, сям’я нават не думала, аджа станоўчых прыкладаў сярод сяброў у іх было шмат. Але сітуацыя цяпер на рынку нерухомасці ў Гданьску (ды і наогул у Польшчы) моцна змянілася.

Канал @dzikpic выслухаў гісторыю, а таксама пагутарыў з рыэлтарам у Гданьску.

— Гданьск выбралі невыпадкова — тут жывуць многія нашыя сябры, дый мора ёсць — гэта, як на мяне, вялікі бонус, — тлумачыць Аляксей, чаму менавіта гэты горад быў абраны для рэлакацыі. — Паводле працоўнай дамовы я меўся прыступіць да працы са жніўня. У ліпені мы пачалі падбіраць жытло і зразумелі, што гэта той яшчэ квэст, прайсці які не ўсім па плячы.

Яшчэ ў сакавіку гэтага года сябры нашых герояў знялі трохпакаёвую кватэру з паркінгам у цэнтры горада за 950 долараў. Таму бюджэт для арэнды Аляксей акрэсліў загадзя — да 1000 долараў. Сям’я пачала вывучаць усе сайты з арэнднымі кватэрамі:

— Але свабодных кватэр у горадзе не было. А тыя рэдкія варыянты, якія мы знаходзілі, былі або вельмі дарагімі (больш за 1000 долараў), або мы не праходзілі так званы дрэс-код. У нас двое дзяцей і не ўсе гатовыя здаць жытло людзям з маленькімі дзецьмі, — расказвае Аляксей. 

Тады сям’я вырашыла звярнуцца да мясцовых рыэлтараў. Гродзенцы спадзяваліся, што з іх прафесійнай дапамогай запаветнае жытло знойдзецца хутчэй і пытанне нарэшце закрыецца. 

— Нам рыэлтар адразу сказаў, што сітуацыя на рынку арэнды жытла ў Гданьску нялёгкая, але ўсё залежыць ад нашай сітуацыі. Ахвотней там здаюць жытло ўцекачам з Украіны. Калі ты з Беларусі, сітуацыя ўскладняецца. Але паспрабаваць можна было, вядома. Калі б не адное «але» — усе рыэлтары, якім мы напісалі, былі занятыя да канца жніўня. Нашым пытаннем яны маглі заняцца толькі бліжэй да верасня, што нас, вядома, не задавальняла.

Дарэчы, паслугі рыэлтараў таксама «цягнуць» бюджэт і звычайна складаюць 50% ад арэнды жытла на месяц з улікам чыншу. Цяпер разбярэм гэты момант падрабязней.

Арэнда жытла ў Польшчы складаецца з дзвюх частак — арэндная плата (тая сума грошай, якую атрымлівае беспасярэдне гаспадар жытла) і чыншу (абавязковыя эксплуатацыйныя плацяжы, якія штомесяц плаціць уласнік жытла — падатак на зямлю, ахова дома, прыбіранне і гэтак далей. Камунальныя плацяжы сюды не ўваходзяць). Напрыклад, аб’ява аб арэндзе кватэры звычайна выглядае так: 1300 злотых (сума ўмоўная і залежыць ад мноства фактараў) арэнда + 450 злотых чынш. 

Таксама палякі бяруць каўцыю, то-бок заклад. Сума розная, але звычайна роўная месячнай арэндзе. Каўцыя — гэта свайго роду гарантыя добрасумленнага стаўлення арандатара да чужой маёмасці, і, калі ў гаспадара нерухомасці прэтэнзій не ўзнікае, гэтая сума вяртаецца, калі жыхары пакідаюць кватэру.

— Рыэлтары бяруць за свае паслугі 50% ад кошту арэнды, але не менш за 1000 злотых. У чым заключаецца іх дапамога? Мы агучваем свае запыты, яны згодна з імі падбіраюць нам жытло. Маюць зносіны з арэндадаўцам, выязджаюць на агляд. Могуць з намі, могуць без нас. Калі без нас, здымаюць фота-, відэасправаздачы кватэры і прылеглай тэрыторыі. Ну і цалкам суправаджаюць угоду пры засяленні — вывучаюць дакументы на ўласнасць, дамову на арэнду, кансультуюць наконт іншых момантах знаходжання ў Польшчы. Варта сказаць, што рыэлтары працуюць па перадаплаце — у сярэднім 400 злотых. 

Сям’я айцішнікаў падлічыла, што для старту ім трэба будзе толькі на жытло аддаць каля 3000 долараў — арэнда, паслугі рыэлтара, заклад і іншыя плацяжы. Сума выходзіла вялікай, дый тэрміны падціскалі:

— Мы вырашылі крыху змяніць курс і пачалі шукаць жытло ў Беластоку. І хоць тут сітуацыя таксама напружаная з арэндай, нам удалося знайсці кватэру хутка. Дапамог у гэтым наш знаёмы. Мы знялі двухпакаёвую кватэру з усёй убудаванай тэхнікай за 400 долараў. Што праўда, як кажуць, ускочылі ў апошні вагон — кошт арэнды за апошні месяц падскочыў, і цяпер такая кватэра каштуе 600 долараў. Але мы заключылі дамову арэнды на год, і кошт для нас застанецца нязменным. Мы аформілі ўсе неабходныя дакументы. Запісалі старэйшую дачку ў школу, якая знаходзіцца недалёка ад дома. З дзіцячым садком малодшай пытанне пакуль не вырашылі — садкі цяпер перапоўненыя.

Warning! Гэтая гісторыя не азначае, што не варта выбіраць Труймяста ў 2022. Oczywiście że зняць жытло тут можна, і нават улетку, гэта пытанне рэсурсу і (трохі) шанцунку. Але варта ацаніць свае шанцы і спланаваць пошукі з улікам бюджэту, патрабаванняў, тэрмінаў, складу сям'і, асабліва ў маі-жніўні. Добрая навіна ў тым, што сезон скончыўся. 

А як было раней?

Запісалі яшчэ адну гісторыю пераезду беларускага айцішніка ў Гданьск. Гэтая сям’я таксама з Гродна. З Беларусі з’ехалі яшчэ ў 2020 годзе. Спачатку гэта была Адэса, потым — Шчэцін. Летась беларусы вырашылі пераехаць у Гданьск. «Выбралі Гданьск, бо тут у нас шмат сяброў і знаёмых, а людзі — гэта галоўны рэсурс», — так тлумачаць свой выбар суразмоўцы: 

— Мы шукалі жытло год таму, жывучы ў Шчэціне, дыстанцыйна. У нас у Гданьску на той момант былі сябры, якія добра размаўлялі на польскай. Яны нам моцна дапамаглі, тэлефанавалі, ездзілі на агляд. Паколькі сям’я ў нас вялікая — трое дзяцей, хворы сабака і кот, — а муж працуе з хаты, то кватэра патрэбная была вялікая, — расказвае Надзея, жонка гродзенскага IT-спецыяліста. — На той момант нашыя пашпарты былі ў дэпазіце ва ўжэндзе па справах замежнікаў, бо знаходзіліся мы ў працэдуры чакання абароны. Было толькі папяровае пасведчанне асобы. Асабліва выбіраць з такім табарам не выпадае. Але нам вельмі пашанцавала з людзьмі. Мы знайшлі двухпавярховую кватэру, і ўладальнікі пагадзіліся нам яе здаць. Гэта не цэнтр, але вельмі добрае закрытае аседле з выдатным транспартным злучэннем, на трамваі да цэнтра 25 хвілін.

У арандаванай кватэры — чатыры пакоі, дзве ванны, два паверхі. Каштавала такая кватэра прыблізна 730 долараў. Разам з «камуналкай» выходзіць менш за 1 тысячу долараў.

— Такіх цэн цяпер няма наогул. Цяпер знайсці жытло вельмі складана, і гэта не толькі ў Гданьску. У Польшчу прыехала вялікая колькасць людзей праз вайну, усім трэба дзесьці жыць. Цэны «ўзляцелі». Падымаюць цану нават тым, у каго ўжо дамова ёсць і прыйшоў час падаўжэння. У нас якраз пры канцы жніўня заканчваецца дагавор, але нашыя выдатныя арэндадаўцы вырашылі не падымаць цаны, але такі выпадак — гэта хутчэй выключэнне. 

Міні-гід для пачаткоўцаў па арэндзе кватэры ў Польшчы + спіс сайтаў для пошуку

— Назапасьце цярпення! Цяпер у Польшчы (зрэшты, як і ў многіх краінах Еўрасаюза) вельмі напружаная сітуацыя на рынку арэнды, праз інфляцыю даволі адчувальна выраслі цэны, а кватэры разлятаюцца як гарачыя піражкі. Будзьце гатовыя адразу ж тэлефанаваць/пісаць па аб’явах пасля іх публікацыі. 

Большы шанс зняць кватэру ўжо на месцы, калі ўладальнік можа асабіста пагутарыць з патэнцыйным арандатарам.

— Часцей за ўсё кватэры здаюцца на доўгі тэрмін: ад паўгода і вышэй. Пры найманні ў 99% выпадкаў вы павінныя будзеце заплаціць заклад (kaucja) у памеры месячнай платы. Звычайна ён вяртаецца, калі з кватэрай усё ў парадку.

— Замежнікам заўсёды было складаней зняць жытло, чым грамадзянам Польшчы, асабліва замежнікам з жывёламі або дзецьмі. Частка арэндадаўцаў прапануюць wynajem okazjonalny: просяць прадаставіць заверанае ў натарыуса пасведчанне, што вам ёсць дзе жыць у Польшчы. Калі ў вас няма знаёмых са сваімі кватэрамі ў Польшчы, то такое пасведчанне можна купіць.

— Практычна ўсе кватэры ў Польшчы здаюцца афіцыйна з дамовай (як правіла, на польскай мове). 

Будзьце ўважлівыя пры падпісанні дамовы. Звярніце ўвагу на ўмовы выезду, ці ўваходзіць электрычнасць у агульны кошт, ці можна зрабіць мельдунэк.

Сайты для арэнды жытла: 

Фразы на польскай мове для тых, хто арандуе жытло:

(асабліва спатрэбяцца, калі камунікуеце ў тым ліку пісьмова)

Уступныя фразы:

— Dzień dobry. Przepraszam za mój poziom języka polski. Dzwonię (piszę) do Pani/ Pana w sprawie ogłoszenia o wynajem mieszkania. / Добры дзень. Выбачайце маю польскую. Я тэлефаную (пішу) вам наконт аб’явы аб арэндзе кватэры. 

— Czy mieszkanie jest nadal dostępne? Czy jest możliwość obejrzenia mieszkania jutro lub pojutrze? / Ці яна ўсё яшчэ даступная? Ці магу я паглядзець кватэру заўтра ці паслязаўтра? 

— Jestem z Białorusi. Przybywam na terenie Polski legalnie na podstawie wizy (вашая падстава) / Я з Беларусі. Знаходжуся ў Польшчы легальна на падставе візы (вашая падстава). 

— Pracuję zdalnie jako programista i mam stałe wynagrodzenie. Chciał(a)bym wynająć mieszkanie od **** (дата арэнды). / Працую аддалена праграмістам і атрымліваю фіксаваны даход. Хацела б зняць кватэру з (дата арэнды). 

— Będziemy mieszkali we dwójkę — ja i (пералічваеце хто). Okres najmu minimum 1 rok. / Будуць жыць 2 чалавекі — я і (пералічваеце хто). Тэрмін арэнды мінімум 1 год.

— Сzy jest miejsce parkingowe? / Ці ёсць лі месца для паркоўкі?

Як дазнацца права ўласнасці?

— Czy mogę prosić Pan (i) o pokazanie aktu włastności miezkania i odpisu z księngi wieczystej lub jej numeru do dalszej weryfikacji w internecine?

Ці магу я папрасіць вас паказаць акт на права ўласнасці і выпіску з Вечнай кнігі або нумар, для далейшай праверкі ў інтэрнэце?

Як удакладніць пра мельдунэк

Potrzebuję meldunku czasowego ponieważ jestem obcokrajowcem, brak meldunku uniemożliwia uzyskanie numeru PESEL. Również bez meldunku nie mogę zapisać dziecko do szkoły (змяняеце варыянт пад сябе). Czy Pani nie ma nic przeciwko? Chciał(a)bym podkreślić, że zgodnie z prawem Polski czasowy meldunek nie nakłada żadnych obowiązków na właściciela i nie umożliwia tytułu prawnego do posiadania mieszkania.

Мне патрэбны часовы мельдунэк, бо я іншаземец. Без яго нельга запісаць дзіця ў школу і атрымаць песель (нумар сацыяльнага страхавання) (змяняеце варыянт пад сябе). Ці не маеце вы нічога супраць? Хачу падкрэсліць, што гэты мельдунэк з’яўляецца часовым і ў адпаведнасці з польскім заканадаўствам не накладае ніякіх абавязкаў на ўладальніка і не дае права ўласнасці. 

Пытанні арэндадаўцу пра камунальныя выдаткі:

— Co jest zawarta w media? / Якія выплаты за «медыя» (вываз смецця, вада, інтэрнэт — бывае вельмі па-рознаму)

— Jakie sa zasady i terminy? / Якія правілы і тэрміны?

Іншыя важныя дадатковыя пытанні арэндадаўцу:

— W jakich przypadkac właściciel może wchodzić do mieszkania (nie powinien (-na) wchodzić do mieszkania pod moją nieobecność)? / Якія правілы і тэрміны наведвання кватэры ўласнікам (ён не павінны ўваходзіць у кватэру ў маю адсутнасць)?

— Czy mogł(a)bym poprosić pani o wyciąg rachunków z ostatnich miesięcy? / Ці магу я папрасіць у вас спіс рахункаў за апошнія месяцы?

— Czy sąsiedzi hałasują, czy zdarzają się głośne imprezy? / Ці ёсць шумныя суседзі, шумныя вечарынкі?

— Kto ponosi koszty napraw sprzętu AGD i innych napraw w mieszkaniu? / Хто плаціць за рамонт тэхнікі і рамонт у кватэры?

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

"Размытый мыльный пузырь?"

Как вы это себе представляете?

1

Да, Гданьск, конечно, много интересней Белостока. Море, дюны, можно и серфингом заняться. Да и сам город был и польским и немецким, и вольным. Всё это нашло отражение в архитектуре и ментальности жителей. И это делает жизнь здесь интересной.
Но .... за всё это надо платить. А это не каждому по силам.

J R
J R Janusz в Polska
4

🏠 Как уточнить про мельдунек

Не рекомендую задавать такой вопрос, сам так терял квартиры по неопытности. В среднем поляки знать не знают о том, что иностранцы обязаны делать временную регистрацию, в то время как "мельдунек" в их сознании ассоциируется с пропиской. Поэтому, чаще всего, хозяева, получив такой вопрос, отвечают "нет, замельдовать (прописать) я вас не могу". Что логично, кто будет прописывать людей в съёмной квартире?

Фишка же временной регистрации в Польше в том, что хозяин никак с ней не связан. Просто идёте с договором аренды в ужонд и делаете себе мельдунек (кроме вас по закону никто и не может этого сделать). Хозяин об этом даже не узнает (да и не должен знать).

P.S. Отправил кучу исправлений по польской части текста через cntrl+enter

meinfreim
meinfreim Ротабот в IT-Рота
0

за три месяца жизни так и не понял накой нужон этот мельдунок

J R
J R Janusz в Polska
0

Ну, во-первых, вы тупо по закону обязаны делать временную регистрацию, если живёте больше месяца. Во-вторых, мельдунек улучшает процесс рассмотрения некоторых внёсков, а для некоторых и вовсе обязателен. В общем, лучше всегда быть замельдованным, благо это занимает 15 минут времени

inquisitor
inquisitor сварщег в Програмистская артель им. Клима Чугункина
1

гид по-польски писать не умеет, и проверкой орфографии тоже пользоваться не умеет