Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Дорага». Як дапамагатары зарабляюць на польскіх візах з новай сэлфі-верыфікацыяй

Сэлфі-верыфікацыя на сайце VFS, здаецца, зрабіла паслугі «дапамагатараў» даражэйшымі.

8 каментарыяў
«Дорага». Як дапамагатары зарабляюць на польскіх візах з новай сэлфі-верыфікацыяй

Сэлфі-верыфікацыя на сайце VFS, здаецца, зрабіла паслугі «дапамагатараў» даражэйшымі.

У чатах пішуць нават пра 2000 рублёў за «хутка і з гарантыяй». 

«Без чаргі і запісу праз сайт, але кошт — ад 2000 рублёў»

У чаце лоўлі дат на польскую візу заўсёды жывое абмеркаванне хібаў: слотаў на розныя тыпы віз мала (і рэдка), з верыфікацыяй складанасці, не ўсе хочуць марнаваць на гэты час, шмат у каго «дапамагатары» за 300-500+ рублёў, але гэта таксама дапамагае не ўсім. Адзін з карыстальнікаў цікавіцца: «Ці акей, калі дапамагатар не можа запісаць 4 месяцы». 

Некаторыя ў пошуках тых, хто зробіць «хутка і з гарантыяй» — мяркуючы з паведамленняў у чаце, такія таксама ёсць (дорага). Адзін з карыстальнікаў напісаў, што яму агучылі лічбу ў 2000 рублёў. Правяраць інфармацыю ён не стаў, бо яму «не патрэбна віза па такой цане».

Іван расказвае, што яму два тыдні таму ў іншым чаце рэкамендавалі чалавека, які «дапаможа за 1500+ рублёў». На той момант маладзён ужо супрацоўнічаў з іншымі «дапамагатарамі», яны выставілі рахунак у 550 рублёў за запіс — 2 месяцы ніякага выніку. Іван стаміўся чакаць, ужо гатовы быў раскашэліцца — і яму далі кантакт. Ён патэлефанаваў сваім «дапамагатарам», каб разарваць дамову.

— Але нечакана поспех: у той жа дзень яны запісалі мяне на падачу ў Гомелі (можа спалохаліся, што грошы сыдуць, і кінулі на гэта ўсе сілы). Гэта было два тыдні таму. 

Віталь кажа, што пры канцы мая змог з дапамогай «дапамагатараў» запісаць на візу дзяцей — «хутка, бо дзецям не трэба праходзіць верыфікацыю».

— Па 300 рублёў за кожнага: перадаплата — 50%, астатняя сума пасля. 

А вось яго жонку ўсё не могуць ніяк запісаць, «варыянту паскорыць працэс на дадзены момант няма».

Сябры Віталя падаваліся «без чаргі і запісу праз сайт, але там цана — ад 2000 рублёў, для нас гэта дорага». 

— Яны скінулі «дапамагатару» фота пашпартоў і пералічылі грошы, а наступнага дня ім паведамілі дату, час і месца падачы. Ані верыфікацыі, ані талона на падачу не было. 

Інструментар такога «дапамагатара» (як і факт яго існавання) не цалкам ясны: паводле слоў Віталя, яго сябры далі абяцанне «не расказваць пра яго». 

«Шмат у каго расцэнкі выраслі на 150-200 рублёў»

Невялікае параўнанне паказвае, што паслугі некаторых агенцтваў сапраўды падаражэлі. 2 гады таму расцэнкі на запіс на сайце сеткі візавых цэнтраў VisaVisa (яны называюць сябе «нумарам 1 у Беларусі») складалі 500 рублёў, цяпер — ад 700 да 1050 рублёў. На сайце ёсць удакладненне, што па ніжняй мяжы плацяць тыя, хто сам рыхтуе дакументы. 

На сайце агенцтва visaBy пазначаныя наступныя расцэнкі.

Абмеркаваць нюансы, напрыклад, тэрміны і гарантыю выніку, журналісту devby.io не атрымалася — у чаце на сайце супрацоўнікі агенцтва, на жаль, не адказваюць, па нумары таксама не датэлефанавацца. 

Далейшы сёрфінг паказаў, што ў цэлым расцэнкі ў агенцтваў пачынаюцца ад 500 рублёў, калі запрашэнне ад працадаўцы падае кліент, і даходзяць да 800 — калі яго робіць агенцтва. Тэрміны — ад 2 тыдняў і больш.

Нашыя чытачы кажуць, што «шмат у каго, хто займаўся запісам на візы, расцэнкі выраслі на 150-200 рублёў». 

Яўген сваіх «дапамагатараў» называе «праверанымі»: раней малады чалавек двойчы запісваўся з іх дапамогай на візу, прычым у дзень звароту.

— Умовы былі такімі: 50% — перадаплата, яшчэ столькі ж — пасля запісу, уся сума складала 450 рублёў. Дапамагалі з анкетай і раздрукоўкай/ксеракопіямі ўсяго, што неабходна. 

На жаль, у тыя абодва разы Яўген атрымаў адмовы. Матывіроўка — сумнавядомы пункт 10, які гучыць так: «Ёсць абгрунтаваныя сумневы наконт дакладнасці зробленых вамі заяў пра мэту вашага знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Польшча ў сувязі з наяўнымі доказамі або аб’ектыўнымі абставінамі, якія паказваюць на тое, што мэта паездкі можа быць іншай, чым было заяўлена». devby.io ужо пісаў, што падобныя адмовы маглі быць звязаныя з візавым скандалам

Яўген зрабіў некалькі спроб запісацца самастойна — і зноў прыйшоў да «дапамагатараў». Даведаўся, што з увядзеннем новых правілаў верыфікацыі на сайце VFS іх паслугі падаражэлі — і каштуюць ужо 600 рублёў.

— Кожны тыдзень на сайце штосьці змянялася — і боты ад «дапамагатараў» відавочна не паспявалі за зменамі. Я бачыў свабодныя даты ў ботах — але пакуль праходзіў праз горы памылак вельмі каравага сайта, іх ужо не было. 

Некалькі разоў Яўген быў блізкі да мэты — заставаўся ўсяго адзін крок, апошні, але за ім малады чалавек зноў апынаўся на старонцы ўваходу ў акаўнт.  

— На мінулым тыдні — зноў новыя змены: 4 спасылкі верыфікацыі — і бан. І паколькі ўсё прывязана да нумара пашпарта, змена акаўнта нічога не дае. Лічы — яшчэ адзін тыдзень у пралёце.

Яўген кажа, што рады б неяк паскорыць працэс — «але такі варыянт не прапаноўваўся».

«Тыдзень можна самому спрабаваць — а потым даты зноў за хвіліну сыходзяць»

У чаце лоўлі дат ёсць паведамленні ад тых, каму ўдалося самастойна запісацца. Хутчэй за ўсё, большасць такіх карыстальнікаў проста не дае справаздачы ў чаце.

30 чэрвеня хтосьці падзяліўся поспехамі: «Учора свякроў запісалася сама — але я кантраляваў па фэйстайме. У мамы быў пашпарт заблочаны, але прайшло 24 гадзіны — і сёння мы пракруцілі тое ж самае. Вядома, не з першага разу».

Крыху вышэй у гэты ж дзень яшчэ паведамленне: дзяўчына запісалася на падачу ў Гомель, верыфікацыю прайшла з другога разу — а да таго было «амаль 4 месяцы спроб».

За 29 чэрвеня цэлых 8 паведамленняў ад шчасліўчыкаў, якія змаглі запісацца.

«Не без прыколаў, вядома, — дзеліцца адзін з іх. — Спачатку не прайшоў верыфікацыі, але калі паспрабаваў зноўку, з’явілася паведамленне, што яна пройдзеная. У календары не было слотаў, але я праматаў на пару месяцаў наперад і вярнуўся на ліпень — і даты з’явіліся. На этапе пацверджання запісу выскачыла памылка — я зайшоў паўторна ў акаўнт і ўбачыў, што верыфікацыя захавалася. Астатнія крокі прайшоў хутка». 

1 ліпеня адзін з карыстальнікаў падсумаваў, што ў апошнюю «раздачу больш людзей самі запісаліся, чым з «дапамагатарамі». Паводле яго назіранняў, так бывае, калі распрацоўшчыкі выкочваюць на сайт абнаўленні — «тыдзень можна самому спрабаваць, а потым даты зноў за хвіліну сыходзяць».

Як працуе запіс на польскія візы па сэлфі. Пасярэднікі нешта задумалі?
Як працуе запіс на польскія візы па сэлфі. Пасярэднікі нешта задумалі?
Па тэме
Як працуе запіс на польскія візы па сэлфі. Пасярэднікі нешта задумалі?

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

no-one
no-one project micromanager в prefer not to say
7

Туск в доле, инфа 100%

4

Запись на визу превратилась в беларуский национальный спорт, способ провести свободное время и потратить лишние деньги . Мне вот интересно, кто эти люди и зачем они с какой-то маниакальной настойчивостью получают эти визы для себя, детей, родителей. Вроде, кто хотел уехать уже с внж сидят. А любителям стабильности стоит наслаждаться сырками, дешевой коммуналкой и не терпеть вот это вот, а потом страдать в 40-ка часовых очередях на границе.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 ліпеня 2024, 08:57

0

Если говорить об айтишниках, то тут пазл складывается на раз.
Не уехавшие не хотят (да просто не могут) платить за аренду, коммуналку и не льготные налоги. А отдыхать ой как хочется не в Жабинке. Вот и тратят "сэкономленные" деньги на помогаторов, очереди, визы.

0

Ну так есть же много курортов в дружественных странах с низкими налогами - курорты Кубани, Сочи, Анапа, Дагестан, Байкал, Астрахань и, в конце, концов - Сахалин, для ценителей.

Чтоже их так тянет в эти ненавистные недружественные страны, с высокими налогами, комуналкой и арендой?

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
0

Не думаю, что визы людям нужны для туризма. Большинство эмигрантов из Беларуси уже давно составляют не айтишники, а люди рабочих профессий. Особенно из сферы логистики и строительства. Плюс жители приграничных областей, которые живут с приграничной торговли. Если же говорить за туристические визы, то на данный момент гораздо проще получить визу других европейских стран, а не Польши. Причём не на пару месяцев, а долгосрочную. Стремление получить именно польскую визу связанно с трудовой миграцией, потому что другие страны ЕС во многом остаются в этом плане закрытыми для беларусов.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 ліпеня 2024, 06:31

0

Ага. Вы статью внимательно читали? Записывают детей, свекровей и родителей. Какая тут трудовая миграция?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 ліпеня 2024, 08:36

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
0

Причины записи родственников не обязательно связаны с туризмом и "в гости съездить". Многие уже обустроились и начинают к себе родных и близких забирать из Беларуси. Все желают своим людям лучшей жизни. Ну, а если просто для поездок в гости, то зря на польские визы охотятся, рациональнее надо быть. В другие страны ЕС сейчас визу проще получить безо всяких "помогаторов" паразитирующих.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 ліпеня 2024, 14:37

-5

Не для плебса( люди с картой поляка ) есть способ сразу слать майлувку консулу с просьбой записать, лично проверено 4 раза:)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 2 ліпеня 2024, 09:51