VironIT згадала пра супрацоўніка, які сышоў 3 гады таму. Хоча 5К

Экс-супрацоўнік мае намер змагацца.

67 каментарыяў

ІТ у Беларусі перажывае тэктанічныя змены, крызіс і міграцыя мяняюць ландшафт галіны, але адное застаецца нязменным — судовыя разборы паміж VironIT і супрацоўнікамі. 

dev.by стала вядома пра яшчэ адзін судовы працэс з удзелам VironIT, які стартуе цяпер у Мінску. ТАА «ВАСофт» (юрыдычная асоба кампаніі VironIT) падала ў суд на экс-супрацоўніка Сяргея Р., які звольніўся з кампаніі яшчэ ўвесну 2020 года. Пра гэта нам расказаў сам Сяргей.

Гісторыя класічная: працоўны кантракт з ТАА «ВАСофт», дадатковае пагадненне наконт накіравання на навучальныя курсы + трохбаковая дамова паміж ТАА «ВАСофт», ТАА «Віроніт Навучальны цэнтр» і супрацоўнікам пра 3-месячнае навучанне коштам 5 тысяч долараў. За стажыроўку плаціць ТАА «ВАСофт» з абмоўкай, што супрацоўнік абавязаны вярнуць гэтыя грошы, калі працоўны кантракт будзе прызнаны несапраўдным або спынены датэрмінова з любой прычыны, за выключэннем звальнення на пагадненне бакоў. 

Сяргей падпісаў кантракт пры канцы жніўня 2019 года, па выніках 3-месячнай стажыроўкі яго ўзялі на праекты («калі цябе пасля стажыроўкі не бяруць, ты нічога не вінны»). Праз некалькі месяцаў працы Сяргей запатрабаваў звальнення на пагадненне бакоў, але атрымаў адмову. Каб адбіцца ад прэтэнзій кампаніі на 5К, яму давялося наняць юрыста. Той дапамог скласці пярэчанне працадаўцу. Гэта, верагодна, дапамагло. Пры канцы мая 2020 года Сяргею аддалі працоўную з запісам «звольнены за здзяйсненне прагулу», але ніякага судовага пераследу тады не было.

І вось днямі Сяргей атрымаў позву ў суд. Да яе прыкладаецца іскавая заява ад ТАА «ВАСофт», у якой тое просіць спагнаць з Сяргея Р. 5 тысяч долараў па курсе Нацбанка + дзяржпошліну.

Экс-супрацоўнік мае намер адстойваць сваю пазіцыю ў судзе. dev.by раскажа, чым усё скончыцца.

5К — порвать контракт, 10К — увести клиента. Сколько стоит провиниться в VironIT
По теме
5К — порвать контракт, 10К — увести клиента. Сколько стоит провиниться в VironIT
VironIT прислал pdf и смс: это ложь и коммерческая тайна (pdf и смс — тоже)
По теме
VironIT прислал pdf и смс: это ложь и коммерческая тайна (pdf и смс — тоже)
VironIT хочет 5К от джуна. Джун: ценность такого обучения — 0
По теме
VironIT хочет 5К от джуна. Джун: ценность такого обучения — 0
Экс-стажёр проиграл, он должен VironIT $5000, пеню, % и ещё за адвоката
По теме
Экс-стажёр проиграл, он должен VironIT $5000, пеню, % и ещё за адвоката
VironIT всё же заплатит удалёнщику из Браслава. Увольнение за прогулы в силе
По теме
VironIT всё же заплатит удалёнщику из Браслава. Увольнение за прогулы в силе
«Абаранкі — у нейкіх кампаніях і гэтага няма». VironIT пра крытыку ўмоў працы
Па тэме
«Абаранкі — у нейкіх кампаніях і гэтага няма». VironIT пра крытыку ўмоў працы

Читать на dev.by