Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Вакансіі для QA Engineer на jobs.dev.by

На jobs.dev.by, спецыялізаваным сэрвісе пошуку працы ў ІТ, прадстаўлена каля 120 вакансій як ад буйных тэхналагічных кампаній, так і ад стартапаў. Мы выбралі вакансіі для тэсціроўшчыкаў.

Пакінуць каментарый
Вакансіі для QA Engineer на jobs.dev.by

На jobs.dev.by, спецыялізаваным сэрвісе пошуку працы ў ІТ, прадстаўлена каля 120 вакансій як ад буйных тэхналагічных кампаній, так і ад стартапаў. Мы выбралі вакансіі для тэсціроўшчыкаў.

Middle/Senior QA Engineer at Orca Security — On The Spot Development

Orca Security — стартап у галіне кібербяспекі, стаў «аднарогам» у 2021 годзе. Orca Security выкарыстоўвае запатэнтаваную тэхналогію SideScanning для забеспячэння самага поўнага ў свеце ахопу і празрыстасці рызык у воблачнай інфраструктуры.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Досвед тэсціравання/распрацоўкі софту ад 3-х гадоў.
  • Імкненне асвойваць новыя тэхналогіі і інтэграваць іх у паўсядзённую працу.
  • Гатоўнасць пачаць распрацоўку AQA: штодзень ствараць новыя тэсты аўтаматызацыі.
  • Досвед працы з інструментамі адсочвання памылак і кіравання тэсціраваннем.
  • Разуменне REST API і праца з інструментамі тэсціравання API (Postman, Insomnia і г. д.).
  • Размоўная і пісьмовая англійская мова — B2+.

Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію


Middle+/Senior QA — Steinpilz Bel 

Steinpilz Bel — навукова-даследчы цэнтр Steinpilz GmbH, які працуе з Mercedes-Benz AG, адной з найбуйнейшых сусветных аўтамабільных кампаній. Шукае QA Engineer для праекта ў галіне бухгалтарскага ўліку і фінансаў.

Патрабаванні:

  • Досвед працы QA ад 3-х гадоў.
  • Веданне падыходаў, відаў, метадалогій тэсціравання софту.
  • Навыкі напісання (чэк-лісты, тэст-кейсы, наборы тэстаў).
  • Добрае разуменне кліент-сервернай архітэктуры.
  • Веданне SQL.
  • Добра развітыя soft skills;
  • Англійская сярэдняя+.

Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію


Трымайце руку на пульсе — падпісвайцеся на job-бот і атрымлівайце першымі самыя свежыя вакансіі

QA Engineer (Manual) — IPPlum

IPPlum шукае ў каманду Middle QA Engineer, які будзе адказваць за якасць прадуктаў, што распрацоўваюцца кампаніяй.

Абавязковыя патрабаванні да кандыдата:

  • Практычны досвед manual тэсціравання web- і мабільных праграм ад 2-х гадоў.
  • Веданне метадаў перадачы даных.
  • Веданне тэорыі і практык тэсціравання (віды, працэсы і г. д.).
  • Досвед у распрацоўцы тэст-кейсаў і чэк-лістоў.
  • Разуменне жыццёвага цыкла распрацоўкі софту.
  • Аналітычныя здольнасці.
  • Разуменне розных фарматаў адлюстравання даных, разметкі (HTML, JSON, XML ды інш.).
  • Уменне выкарыстоўваць Graphql, curl.

Будзе плюсам:

  • Веданне правіл і азоў азартных гульняў (рулетка, покер ды іншыя).
  • Навыкі праграмавання.

Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію


QA auto — ДрымСофт

«ДрымСофт» шукае ў каманду QA auto ўзроўню middle.

Патрабаванні да кандыдата:

  • Досвед не меншы за 1,5 гадоў.
  • Досвед тэсціравання дэсктопных праграм.
  • Разуменне аўтатэсціравання ў цэлым.
  • Веданне працэсу распрацоўкі аўтатэстаў.
  • Уменне знаходзіць і выпраўляць памылкі.
  • Уменне разбірацца з чужым кодам.
  • Веданне інструментаў аўтатэсціравання.
  • Веданне Python, Delphi

Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію


Junior QA (Trainee) — Paralect 

Paralect — венчурная студыя з Мінска, якая стварае высокатэхналагічныя прадукты і запускае стартапы па ўсім свеце.

Улетку стартуе новы сезон Paralect Startup Summer 2023 — курса стажыроўкі для QA-Engineer. Інжынеры з Paralect падзеляцца з удзельнікамі досведам, дапамогуць стаць часткай рэальнага праекта. Пасля праходжання курса ёсць магчымасць атрымаць офер і стаць часткай каманды Paralect.

Што для гэтага неабходна?

  • Мець магчымасць прысвячаць курсам па 8 гадзін у будныя дні.
  • Разумець, што такое тэсціраванне, баг і цыкл распрацоўкі софту.
  • Адрозніваць тэст-кейс ад чэк-ліста, функцыянальнае тэсціраванне ад нефункцыянальнага.
  • Валодаць англійскай на ўзроўні Intermediate.
  • Запоўніць форму рэгістрацыі.
  • Выканаць тэставае заданне.

Дазнацца падрабязнасцей і адгукнуцца на вакансію

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.