«Сіндром самазванца». Таксіст стаў сеньёрам у польскім банку (і яшчэ тры гісторыі пра ўвайсці ў ІТ)
Героі гэтага артыкула — людзі, якія ўвайшлі ў ІТ за апошнія тры-чатыры гады. Са сфер, далёкіх ад праграмавання: фармацэўтыкі, таксі, войска, чыгункі. Вось як выглядаў іх шлях да новай прафесіі.
Фармацэўтка: «Дапамагло тое, што я пачала шукаць працу яшчэ чатыры гады таму. Тады ўсё было нашмат прасцей, чым цяпер»
Я скончыла фармфакультет БДМУ і пасля гэтага два гады працавала ў аптэцы. Ужо за першыя пару месяцаў зразумела, што мне гэта зусім не падабаецца і я не хацела б так правесці найбліжэйшыя 35 гадоў.
У той час знаёмы параіў мне вучыцца праграмаваць. Тады гэты кірунак быў хайповым, і я падумала: чаму б і не.
Працу пачала шукаць у лістападзе 2020-га, а офер атрымала ўжо пры канцы снежня. У ITransition як франтэнд-распрацоўшчыца. У верасні 2021-га я памяняла ІТ-кампанію, а ў маі 2022-га — яшчэ раз. Пасля гэтага паступіла ў магістратуру Венскага ўніверсітэта (зноў на фармацэўтычны факультэт, каб сумясціць навыкі праграмавання і першапачатковую адукацыю), эмігравала ў Аўстрыю і там знайшла працу на пазіцыі сеньёра ў маленькай мясцовай кампаніі. У ёй працавала да лютага 2024 года.
А цяпер я ўжо не працую ў франтэндзе — перайшла ў біяінфарматыку/хемаінфарматыку і пішу на Python. Хемаінфарматыка — гэта праграмаванне для вырашэння хімічных праблем, біяінфарматыка-тое ж самае, толькі пра біялогію.
Пасля магістратуры мне прапанавалі пазіцыю PhD ва ўніверсітэце Інсбрука. Цяпер я вучуся там і працую: PhD — гэта праца, і за яе плацяць грошы. Прычым вельмі нядрэнныя, нават у параўнанні з зп мясцовых айцішнікаў.
Чаму мне ўдалося так лёгка ўвайсці ў ІТ? Думаю, што дзякуючы жывой цікаўнасці, а яшчэ матэматычнаму складу розуму. Мне гэта сапраўды падабалася — сутыкацца з новымі праблемамі і шукаць шляхі іх вырашэння. Гэта нашмат цікавей за штодзённую руціну, як у аптэцы, дзе выконваеш адныя і тыя ж дзеянні і часта нават не думаеш.
Дапамагло і тое, што я пачала шукаць працу яшчэ чатыры гады таму. Тады ўсё было нашмат прасцей, чым цяпер. У маі 2022 (я тады шукала працу яшчэ ў Беларусі), будучы мідлом, я сутыкнулася з большымі цяжкасцямі, чым на пачатку 2021-га, будучы джуном без досведу.
Таксіст: «З мінусаў: жорсткі сіндром самазванца, да таго ж нервы моцна здаюць»
Прывітанне, я ўвайшоў у ІТ тры гады таму. Тады мне было 36, працаваў таксістам. Адукацыя — будаўнічая вышэйшая. Мне было вельмі цяжка, дый цяпер нялёгка. Проста пасля 2020 года зразумеў, што трэба з’язджаць, а лепшай прафесіі я не прыдумаў.
Пачынаў з курсаў Наіля Алішава на ютубе. Самым складаным было прывучыць сябе да канцэнтрацыі. Я пачынаў з 20 хвілін: 20 хвілін вырашаю задачу або вучуся, і вочы заплюшчваюцца, думкі пачынаюць блытацца. Потым былі адначасова дзве «лабы» ў буйных аўтсорс-кампаніях. Па выніку абраў адную з іх, бо там бралі ў штат.
На першы праект трапіў акурат 24.02.2022 — у расійскі банк. Праект быў проста жудасны: кода мы амаль не пісалі (але калі пісалі, было яшчэ горш, так як я не паспеў добра навучыцца на «лабах»), замест гэтага малявалі дыяграмы, чыталі докі.
Час быў цяжкі, новага праекта не знайшлося, таму з кампаніяй мы рассталіся. Пасля гэтага я пачаў шукаць працу ў Польшчы. На лінкедзіне мяне знайшоў рэкруцёр і прадаў бэкэнд-распрацоўшчыкам у буйны польскі банк. У рэзюмэ, як калісьці навучылі, я напісаў сабе досвед — 3+ гады ў ІТ.
Класічнага тэхсумоўя там не было — толькі пару лёгкіх пытанняў. Усе гэтыя сумоўі моцна залежаць ад каманды. Здаецца, у той момант ім патрэбны быў чалавек, які ўмее размаўляць. Проста мне пашанцавала.
Што праўда, рэкруцёр, прадаючы мяне, забыўся згадаць, што пазіцыя — сеньёрская. Пра гэта я даведаўся праз тыдзень працы. Не стаў хлусіць камандзе і адразу расказаў пра свой досвед — паставіліся з разуменнем (софт-скілы — нашае ўсё). А менеджараў я турбаваць не стаў.
У банку я ўжо паўтара года. З большай часткай таскаў спраўляюся, часам бываюць фэйлы, але пакуль усё праходзіць нармальна. Галоўнае — размаўляць. Каманда бачыць прагрэс, таму лаяльна да мяне ставіцца. А манагеры не моцна лезуць у нашыя справы, Ім важнейшыя паказчыкі каманды, чым аднаго чалавека.
Чыгуначнік: «Пакуль шукаў першую працу, думаў, што ў кепскі час залятаю ў ІТ, цяпер жа разумею, што паспеў своечасова»
Яшчэ пасля заканчэння каледжа ў 2016 годзе я ўладкаваўся электраманцёрам на чыгунку. Цешыў сябе надзеяй, што там будуць хоць нейкія перспектывы.
Але выявілася, дарма. І заробкам, і начальствам я быў незадаволены, і чым далей, тым больш. У гэты ж час мае сябры адвучыліся на курсах EPAM (пакуль я быў у войску) і ўжо працавалі на праектах. Пры канцы 2018 года я вырашыў, праз іх прыклад, пайсці вучыцца на javarush.ru, потым з другой спробы трапіў на курсы ў EPAM, пазней да іх жа на стажыроўку (ішоў ужо студзень 2021). Пасля стажыроўкі справа застопарылася, тэрмінаў выхаду на праект мне ніхто не называў, таму я вырашыў «выйсці на рынак».
Першы офер шукаў усюды, дзе толькі можна. За месяц прайшоў каля 10 сумоўяў і атрымаў 3 прапановы, якія прыйшлі практычна адначасова. Вырашыў застацца ў той кампаніі, якая не размяшчала вакансій і куды я напісаў сам. Выдатны мэтч здарыўся на сумоўі. Агулам мой шлях у ІТ, ад рашэння да першага оферу, заняў 2 гады і 4 месяцы.
Вучыўся я паралельна з працай на чыгунцы, звольніўся адтуль толькі пад канец епамаўскіх курсаў (восень 2020). Было цяжка перабудаваць свой майндсэт, прыняць, што можа не атрымацца сто разоў запар, і гэта нармальна. Трэніраваў сілу волі, каб не кінуць задуму. Матывавалі мяне сябры і нялюбая праца.
Пакуль шукаў першую працу, думаў, што ў дрэнны час залятаю ў ІТ, цяпер жа разумею, што паспеў своечасова. Здаецца, да пачатку 2022 года рынак яшчэ быў нармальным.
Цяпер я з сямейных абставін з’ехаў у Расію і там працую на буйны банк. Прапановы ў РФ на парадак вышэйшыя, чым у РБ, але я планую вярнуцца.
Вядома, я задаволены зменай прафесіі. Хоць галава часам і кіпіць, але варта ўспомніць, як накрочваў штодня, у спёку і ў дождж, кіламетры па чыгунцы і як начальства плявала на маё меркаванне — дык адразу на душы лягчэй.
Сувязістка: «З Java мне было цяжкавата»
Не магу назваць свой уваход у айці паспяховым. Хутчэй ён быў вельмі складаным і дэматывуючым.
З адукацыі я інжынерка сувязі, працавала па спецыяльнасці: служыла ў войску па кантракце, мела дачыненне з лічбавай апаратурай сувязі. Але перспектыў у войску не было, а самаразвіццё там не вітаецца. Час сыходзіў дарма.
Таму ў 2018 годзе я сышла ў творчы кірунак і нейкі час працавала дызайнеркай. А пры канцы 2020 года паступіла на курсы EPAM па аўтаматызацыі тэсціравання на Java. У гэты момант я звольнілася і ўвесь свой час прысвячала вучобе.
З Java мне было цяжкавата — для пачаткоўца гэта складаная мова праграмавання. Але адукацыя (ва ўніверсітэце я вывучала лічбавую сувязь, сеткі, інтэрнэт-пратаколы) дапамагала разумець асновы.
Курс быў разлічаны прыкладна на год, але ў мяне ён заняў больш. Пры канцы курса EPAM ужо перастаў наймаць людзей у Беларусі, але мне пашанцавала: у кастрычніку 2022-га мяне запрасілі прайсці 4-месячную лабу на ўнутраным праекце. А ў студзені 2023-га кампанія прапанавала набірацца досведу на іншым унутраным праекце.
У той час я ўжо глядзела вакансіі, але не змагла трапіць на ніводнае інтэрв’ю. А ў кастрычніку 2023-га мне паведамілі, што ў сувязі з закрыццём лабы ў Беларусі з праектаў прыбіраюць усіх студэнтаў (такіх, як я).
Тут мяне ахапіла паніка, і я актывізавала пошукі працы, бо назапашаныя рэсурсы падыходзілі да канца. Але беспаспяхова. Толькі вясной 2024 эйчары сталі больш-менш актыўна рэагаваць на мае рэзюмэ і лісты. У ліпені мяне нарэшце ўзялі ў расійскую аўтсорсінгавую кампанію на фінтэх-праект. Вось тады я, нарэшце, дагнала і ўскочыла ў гэты злашчасны вагон цягніка, што з’язджае!
Цяпер я на выпрабавальным тэрміне на пазіцыі мідл. Пасля месяца актыўнага занурэння ў праект я выконваю задачы самастойна, і, наколькі разумею, заказчык і працадаўца задаволеныя суадносінамі маіх ведаў і зарплаты (каля тысячы долараў).
Кампанія мае прадстаўніцтва ў Мінску, але прапаноўвае працаваць альбо аддалена, альбо арандаваць працоўнае месца ў каворкінгу ў цэнтры Мінска. Я працую з дому.
Усяго ад пачатку вучобы да працаўладкавання ў мяне сышло 3,5 гады актыўнай працы. За гэты час, акрамя тэсціравання, я вывучыла англійскую з 0 да В2.
Аўтаматызацыя тэсціравання мне вельмі падабаецца, бо сумяшчае тэсціраванне і праграмаванне. Сваёй працай і зп я таксама цяпер задаволеная, але ў мяне ўжо ёсць план росту, над якім я ўзмоцнена працую.
Не знал что в таком возрасте можно залететь 36+ да еще и силы найти жизнь поменять вообще, не знаю заказная это статья на айти курсы или нет но если правдивые истории то авторы молодцы конечно.
EPAM в разгар ковидного кризиса набрал AQA лабу со средним возрастом приближающимся к 50, потом сократил людей на тех проектах где заказчик не чекал чем AQA занимаются и заменил мидлов-сеньеров вчерашними трейни, даже не джунами, так что и после 50 можно залететь в ИТ
история от фармацевта особенно хороша. Так круто совместить уже выбранную профессию и ИТ, да еще и не полениться в универ для закрепления знаний пойти - это прям круто. Уважение вам и дальнейших карьерных и жизненных успехов. Вы большая молодец!
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 верасня 2024, 14:12
не переживай, в нашей стране для жизни найдутся все еще те гаранты стабильности за 500 р на заводе и железных дорогах. не всем же на питоне рассаду помидоров на дачу возить)
[1] Первая девушка очень крутая
[2] Зачем из строителей в ИТшники переходить если есть проф образование? Если будете делать ремонт, внезапно осознаете, что найти например плиточника с ПРЯМЫМИ руками - это ждать пол года по записи к нему и потом отдать сумму которая после всех налогов и амортизаций в несколько раз выше средней ЗП сеньера в минском ИТ.
[3] Шансы чтобы получилось как у второго парня - меньше чем пару лимонов $$$ выйграть в лотерею.
[4] Колледж, армия, работа на ЖД - парню нереально повезло попасть даже на курсы не то что в лабу. Опять же после финта ушами с отъездом не в Грузию, Сербию или Казахстан - нанимавшим его людям в ЕПАМ - вам не стыдно ? ни капли не стыдно ?
[5] Девушку пошедшую добровольно в армию - я бы даже на работу дворником не взял не то что в ИТ. Курсы ЕПАМ это 3 месяца + 3 месяца лабы, а у нее на одни курсы ушло больше года - как-то подозрительно. Сразу после лабы на мидла - ну ну.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 верасня 2024, 13:37
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
как нашагивал каждый день, в жару и в дождь, километры по железной дороге
Зато без овертаймов и бесполезных митингов
"Из минусов: жестокий синдром самозванца, к тому же нервы сильно сдают."
А другой таксист основал ай-ти школу OVERONE и стал айти-ментором
Так такси - для души, а так-то у него свой бизнес))
-- Таксист это так, для души. Вообще-то я людей похищаю и расчленяю.
-- Ой, а мы поворот проехали.
-- А я знаю.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 верасня 2024, 13:17
Из сфер, далёких от программирования: фармацевтики, такси, армии, железной дороги.
Да-да.
ПЛИС, яндекс, Ит-рота, чис.
Протрезвели, голова не болит? Вчера нормально так у Миши Ларченко в комментах побуянили: https://mstagmanager.com/blogs/posts/no-to-kuznechiks
Не знал что в таком возрасте можно залететь 36+ да еще и силы найти жизнь поменять вообще, не знаю заказная это статья на айти курсы или нет но если правдивые истории то авторы молодцы конечно.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
EPAM в разгар ковидного кризиса набрал AQA лабу со средним возрастом приближающимся к 50, потом сократил людей на тех проектах где заказчик не чекал чем AQA занимаются и заменил мидлов-сеньеров вчерашними трейни, даже не джунами, так что и после 50 можно залететь в ИТ
история от фармацевта особенно хороша. Так круто совместить уже выбранную профессию и ИТ, да еще и не полениться в универ для закрепления знаний пойти - это прям круто. Уважение вам и дальнейших карьерных и жизненных успехов. Вы большая молодец!
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 верасня 2024, 14:12
государство потеряло специалистов в области железных дорог, армии а все радуются... чему? в стране стало железнодорожником меньше...
ваши родители, пенсионеры, рассаду помидоров для дачи на питоне повезут? или может вызовам коллективного запада противостоять жабаскрипт будет?
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 верасня 2024, 15:26
не переживай, в нашей стране для жизни найдутся все еще те гаранты стабильности за 500 р на заводе и железных дорогах. не всем же на питоне рассаду помидоров на дачу возить)
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
[1] Первая девушка очень крутая
[2] Зачем из строителей в ИТшники переходить если есть проф образование? Если будете делать ремонт, внезапно осознаете, что найти например плиточника с ПРЯМЫМИ руками - это ждать пол года по записи к нему и потом отдать сумму которая после всех налогов и амортизаций в несколько раз выше средней ЗП сеньера в минском ИТ.
[3] Шансы чтобы получилось как у второго парня - меньше чем пару лимонов $$$ выйграть в лотерею.
[4] Колледж, армия, работа на ЖД - парню нереально повезло попасть даже на курсы не то что в лабу. Опять же после финта ушами с отъездом не в Грузию, Сербию или Казахстан - нанимавшим его людям в ЕПАМ - вам не стыдно ? ни капли не стыдно ?
[5] Девушку пошедшую добровольно в армию - я бы даже на работу дворником не взял не то что в ИТ. Курсы ЕПАМ это 3 месяца + 3 месяца лабы, а у нее на одни курсы ушло больше года - как-то подозрительно. Сразу после лабы на мидла - ну ну.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 верасня 2024, 13:37