У Яндэкс Go ужо ўсё «адпавядае». Але дзе серверы, незразумела
У прэс-службе сэрвісу пракаментавалі новыя патрабаванні да агрэгатараў таксі.
У прэс-службе сэрвісу пракаментавалі новыя патрабаванні да агрэгатараў таксі.
Учора на нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўваліся пытанні аўтамабільных пасажырскіх перавозак. Ішла размова аб праекце ўказа, у якім маюць прапісаць патрабаванні да замежных агрэгатараў таксі мець юрыдычную асобу ў Беларусі, а таксама размяшчаць інфармацыю пра паездкі на серверах унутры краіны і даваць яе дзяржорганам.
Пасля аб’яднання Uber і Яндэкс.Таксі ў 2017–2018 гадах і пераходу на адзіную платформу найбуйнейшым у Беларусі агрэгатарам таксі з’яўляецца Яндэкс (цяпер Яндэкс Go). Мы спыталі Яндэкс Go пра цяперашні стан рэчаў: ці ёсць юрыдычная асоба і дзе захоўваецца інфармацыя аб паездках у Беларусі. У адказ атрымалі такі каментар ад прэс-службы:
— Лічым, што заканадаўства мае быць актуальным і спрыяць развіццю сферы перавозак у краіне, забяспечваючы працоўныя месцы, а таксама даступнасць перавозак для кожнага пасажыра. Раней мы прапаноўвалі сваё бачанне рэгулявання сферы. Часткова яно супадае з агучанымі патрабаваннямі. І мы гатовыя ўдзельнічаць у далейшай распрацоўцы, ужываючы свой міжнародны досвед.
У Беларусі сэрвіс Яндэкс Go рэгулярна ўкараняе і падтрымлівае ініцыятывы, накіраваныя на бяспеку кіроўцаў і пасажыраў. Напрыклад, у праграме для кіроўцаў дзейнічаюць сістэмы анлайн- і афлайн-верыфікацыі дакументаў, тэхналогіі маніторынгу хуткасці і стылю кіравання пры выкананні заказаў, а таксама бясплатная праграма дадатковага страхавання кіроўцаў і пасажыраў. Мы знаходзімся ў пастаянным дыялогу з прадстаўнікамі профільных ведамстваў у пытанні павышэння бяспекі сферы перавозак.
На ўдакладняльныя пытанні пра назву юрыдычнай асобы, месца захоўвання інфармацыі пра паездку і тое, што такое «інфармацыйны рэсурс», у кампаніі не адказалі. Галоўны меседж Яндэкс Gо — што кампанія «адпавядае заяўленым патрабаванням».
У адзіным дзяржрэгістры сапраўды значыцца ТАА «Яндэкс Дэліверы Бай», зарэгістраванае ў Мінску ў кастрычніку 2021 года. Выдаўцом жа праграмы Яндэкс Go значыцца Mikromobilnost LLC Belgrade. Выдаўцом праграмы Uber — Kronos LLC.
Што да месца размяшчэння сервераў, незразумела. Як пісалі медыя мінулым летам, Яндэкс Go захоўвае ўсе даныя, у тым ліку пра замежныя паездкі, выключна ў расійскіх дата-цэнтрах. Ад 1 верасня 2023 года кампанія мусіць даваць ФСБ кругласутачны аддалены доступ да звестак пра паездкі. У сувязі з гэтым Упраўленне Нідэрландаў па абароне даных пачало расследаванне ў дачыненні да сэрвісу таксі Yango, які ўваходзіць у нідэрландскую Yandex N.V. Пры гэтым у Яндэксе сцвярджаюць, што ФСБ не даступная інфармацыя пра замежныя паездкі кліентаў. Яе могуць атрымаць праваахоўныя органы толькі той краіны, дзе гэтую паездку здзейснілі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
"а также размещать информацию о поездках на серверах внутри страны и предоставлять её госорганам".... а если хитрый деструктивный элемент самокатопрокатом решит поехать?
или в самокатошаринге маленькие деньги крутятся, не интересно госорганам заниматься заботой о населении
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 лістапада 2023, 14:48