У Паўднёвай Карэі пачалі расследаванне супраць Telegram праз публікацыі дыпфэйк-порна
Паліцыя Сеула пачала дасудовае расследаванне ў дачыненні да кампаніі праз адмову супрацоўнічаць са следствам у справе пра распаўсюд дыпфэйкаў.
Паліцыя Сеула пачала дасудовае расследаванне ў дачыненні да кампаніі праз адмову супрацоўнічаць са следствам у справе пра распаўсюд дыпфэйкаў.
Паводле даных агенцтва «Рёнхап», ад 26 да 29 жніўня ў праваахоўныя органы Паўднёвай Карэі паступіла 88 паведамленняў пра выкарыстанне дыпфэйкаў. Паліцыя ўжо выявіла 24 падазраваных у гэтай справе. У параўнанні з папярэднімі месяцамі колькасць такіх зваротаў мінулага тыдня павялічылася амаль у 10 разоў.
Кіраўнік Нацыянальнага бюро расследаванняў Паўднёвай Карэі У Чжон Су заявіў, што ведамства праверыла восем ботаў, якія ствараюць порна з дыпфэйкамі, а таксама групавыя чаты, у якіх публікуюцца кампраметуючыя матэрыялы. Чыноўнік падкрэсліў, што ўлады будуць працаваць сумесна з французскімі калегамі.
Расследаванне супраць Telegram адкрылі праз тое, што месенджар не падае звестак пра акаўнты і іншай інфармацыі, неабходнай для следства. У паліцыі падкрэслілі, што ў спецслужбаў ёсць свае метады атрымання інфармацыі і пошук вінаватых працягваецца без садзейнічання Telegram.
Раней кіраўніка Telegram Паўла Дурава затрымалі ў Францыі. Сярод выстаўленых абвінавачванняў — адмова ад супрацоўніцтва з французскімі ўладамі. Цяпер бізнэсовец знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе, ён абавязаны два разы на тыдзень адзначацца ў паліцэйскім участку. Яму забаронена пакідаць тэрыторыю краіны.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Видел эту новость раньше в других местах. Удивляет, как легко везде "дипфейки" называют преступлением. Компрометирующими материалами. Как сильно все не готовы к тому, что скоро никакой фотографии и даже видео нельзя будет доверять.