Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Пратэрмінаваныя польскія візы падоўжаць да 24 жніўня? Адкуль узялася гэтая дата

У падоўжаных польскіх віз, падобна, зноў ссунуўся дэдлайн — аж да 24 жніўня. Але ўсё не так проста.

Пакінуць каментарый

У падоўжаных польскіх віз, падобна, зноў ссунуўся дэдлайн — аж да 24 жніўня. Але ўсё не так проста.

Польскія візы D і карты побыту, прывязаныя да стану эпідпагрозы, маглі страціць моц ужо вось-вось. Усё праз законапраект пра змену законаў аб дапамозе ўкраінцам і некаторых іншых законаў, які выключаў той самы пункт — прывязку дакументаў да эпідстатусу з «антыкавіднай» пастановы ад 2 сакавіка 2020 года. Планавалася, што візы страцяць моц праз 30 дзён пасля афіцыйнага апублікавання закона.

Але потым зноў усё зноў змянілася і з’явілася новая меркаваная дата дэдлайну — 24 жніўня 2023 года.

CityDog.io высветліў, што ў перыяд працы над законапраектам у сейм паступілі пярэчанні, у тым ліку ад аб’яднанняў прадпрымальнікаў: маўляў, замежнікам, якія працуюць, прыйдзецца ў надзвычайным парадку праходзіць працэдуры новай легалізацыі, што створыць цяжкасці і для працадаўцаў, і для дзяржорганаў. У сувязі з гэтым у законапраект на этапе разгляду ў сейме былі ўнесеныя змены.

Ад самога скасавання падоўжаных віз у законапраекце не адмовіліся, аднак набыццё моцы гэтай мерай вырашылі адкласці да 24 жніўня 2023 года (дата звязаная з 24 лютага 2022 года і матываваная перш за ўсё клопатам пра ўкраінцаў. — dev.by). У такім выглядзе законапраект быў прыняты сеймам.

Сенат плануе разгледзець праект 11 студзеня

Аднак! Нават у выпадку зацвярджэння законапраекта з датай 24 жніўня яна не будзе адзіным арыенцірам для ўладальнікаў падоўжаных віз, мяркуе CityDog.io. Калі да гэтага тэрміну ўлады скасуюць стан эпідпагрозы, то візы страцяць моц на 30-ы дзень пасля такога рашэння.

Падоўжаныя польскія візы могуць скасаваць раней чым усе думалі
Падоўжаныя польскія візы могуць скасаваць раней, чым усе думалі
Па тэме
Падоўжаныя польскія візы могуць скасаваць раней, чым усе думалі
Падоўжаныя візы неўзабаве «ў гарбуз». Што будзе з айцішнікамі-ІП
Падоўжаныя візы неўзабаве «ў гарбуз». Што будзе з айцішнікамі-ІП
Па тэме
Падоўжаныя візы неўзабаве «ў гарбуз». Што будзе з айцішнікамі-ІП

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.