Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Гады былі напоўненыя тугой». Як жыццё айцішнікаў змянілася да лепшага па звальненні

Мы шмат пісалі пра тое, як айцішнікі пакутуюць ад звальненняў. Як кампаніі разрываюць кантракты адным днём, звальняюць па рэлакацыі або садзяць на працяглы бэнч і звальняюць пасля. Але бываюць звальненні, якія нашыя чытачы называюць паспяховымі. Расказваем гэтыя гісторыі з невялікімі скарачэннямі.

15 каментарыяў

Мы шмат пісалі пра тое, як айцішнікі пакутуюць ад звальненняў. Як кампаніі разрываюць кантракты адным днём, звальняюць па рэлакацыі або садзяць на працяглы бэнч і звальняюць пасля. Але бываюць звальненні, якія нашыя чытачы называюць паспяховымі. Расказваем гэтыя гісторыі з невялікімі скарачэннямі.

У 2022-2023-м адбываюцца масавыя звальненні ў ІТ-кампаніях. Згодна з трэкерам Layoffs.fyi — сайтам, які адсочвае звальненні ў тэхналагічнай галіне, — у 2022 годзе было звольнена больш за 160 тысяч чалавек. Паводле даных аналітыкаў Revelio Labs, у 2023-м скарацілі 170 тысяч чалавек. З іх прыкладна 20% прыпадае на распрацоўшчыкаў софту.

Што тычыцца Беларусі, то, паводле афіцыйных звестак, беларускі ІТ-сектар страціў 16+ тысяч айцішнікаў у 2022–м. За студзень-люты 2023-га — яшчэ не менш за 1500 спецыялістаў. Кампаніі працягваюць сыходзіць з Беларусі, закрываць свае офісы, рэлакаваць супрацоўнікаў або звальняць.

Крызіс і звальненні закранулі не толькі ІТ-сектар.

З праграміста — у мантажніка сонечных панэляў

— У сакавіку мяне скарацілі ў кампаніі iTechArt, я два месяцы шукаў працу, але мяне дасталі гэтыя бясконцыя сумоўі і вымотванне нерваў плюс трэба было вырашаць пытанне з легалізацыяй у Польшчы. Таму я ўладкаваўся мантажнікам сонечных панэляў.

Паспеў ужо пабудаваць 545 МВт станцыю і пажыць у Бельгіі і Францыі. Праца цяжкая фізічна, але гэта вельмі выдатна дазваляе пераключыцца і разгрузіцца. Я дакладна не буду тут доўга працаваць — для мяне гэта, так бы мовіць, працатэрапія. Як мінімум мой арганізм сказаў мне вялікі дзякуй — праблемы са сном вырашыліся за адзін працоўны дзень.

Своечасова звольніўся з Synesis

Android Senior Developer, 10 гадоў стажу:

— Крыху больш за тры гады таму працаваў у Synesis. Мой праект закрылі, каманду размеркавалі, і я трапіў на новы праект, які быў мне не асабліва цікавы. Адпрацаваў я, можа, месяцы тры, пасля чаго лід выклікаў мяне зранку ў «мітынг рум» і сказаў, што людзей на праекце зашмат, і мне варта падумаць пра тое, каб напісаць «з уласнага». 

Я не супраціўляўся, заяву напісаў, папрасіў адпусціць як мага хутчэй, і адразу пайшоў па сумоўях. Праз нейкі час мне напісаў сябар і сказаў, што ў Synesis скарацілі 100 чалавек адным днём. Ва ўсіх была паніка, купа людзей засталася без працы і высыпала на рынак. А я якраз прыняў тады адзін офер. Што праўда, працаваць па ім так і не пайшоў. Схадзіў яшчэ на адное інтэрв’ю, там і застаўся.

Вось ужо 3 года сяджу на адным месцы. Праца падабаецца, дый па грошах я выйграў вельмі і вельмі нядрэнна (+1300$). Пошукі працы тры гады таму ў Беларусі занялі дні чатыры.

Пайшла з дзяржслужбы ў рэкламнае агенцтва

Медыяпланер, 1+ года стажу:

— Раней працавала ў падатковай інспекцыі (займалася падатковымі праверкамі юрыдычных асоб). Летась сышла з дзяржслужбы, уладкавалася на працу ў рэкламнае агенцтва і вельмі гэтаму радая. Тут сучаснейшыя і актыўнейшыя людзі з рознабаковымі інтарэсамі, у якіх можна штосьці ўзяць для сябе. Плюс няма выразнай іерархіі, хто начальнік, а хто — падначалены. Пачуваешся вальнейшай у прыняцці рашэнняў.

Магчымасць аддаленай працы альбо адлучыцца з працы праз асабістыя справы толькі матывуе працаваць лепш — заўсёды ведаеш, што кіраўніцтва ў жыццёвых сітуацыях пойдзе табе насустрач.

Цяпер працую медыяпланерам — планую рэкламныя кампаніі, аналізую канкурэнтны рынак кліента, складаю медыяпланы з пралікам розных паказчыкаў. Так, прыйшлося шмат чаго вывучыць, зразумець сферу і ўладкаванне рынку. Плюс добра падцягнула некаторыя праграмы, базы і навык працы з Excel. Але я чалавек-аналітык: лічбы люблю, і яны мяне таксама, таму ўсё атрымалася. Балазе на гэтай пазіцыі гатовыя былі навучаць з нуля.

Трымай руку на пульсе. Самыя свежыя ІТ-вакансіі на jobs.dev.by

З інжынера ў R&D аддзеле — у МНС

— Ад 2020 года я працаваў інжынерам у R&D аддзеле фармацэўтычнай кампаніі і тэхнічным пісьменнікам у кампаніі, якая спецыялізуецца на выпуску софту для відэаназірання. Пасля пачатку СВА («спецыяльная ваенная аперацыя» — фраза, якую выкарыстоўваюць улады Расіі для абазначэння ўварвання ва Украіну — заўв. аўт.) дзве мае кампаніі згарнулі сваю дзейнасць у Беларусі, і мяне скарацілі з дзвюх пазіцый.

Усё юнацтва я хацеў стаць не айцішнікам і не інжынерам, а ратавальнікам, але здароўе замінала. Пасля скарачэння вырашыў зноў паспрабаваць свае сілы, і цяпер працую ў МНС на пасадзе, звязанай з маніторынгам надзвычайных сітуацый, а таксама міжнароднай дзейнасцю.

Мы збіраем даныя ад Акадэміі навук, Белгідрамета ды іншых дзяржорганаў і робім прагнозы пажараў, паводак і іншым пагроз. Прагнозы ідуць зацікаўленым асобам, і яны ўжо прымаюць прэвентыўныя меры, каб не дапусціць чагосьці дрэннага ў плане НС. А міжнародная дзейнасць звязаная з узаемадзеяннем з міжнароднымі арганізацыямі.

Трапіць у МНС было не цяжка — з юрыдычнага боку я чысты (без прыцягнення да адказнасці па любых артыкулах), фізічна развіты. А тое пытанне са здароўем [вырашылася]. 

З айцішных прыёмаў спатрэбіліся базавыя веды Python, якія дазволілі напісаць скрыпт і трохі палегчыць працу ў спецыяльных праграмах. А таксама — часткова ўкаранёны канбан, з якім значна прасцей трэкаць свае актыўнасці і ставіць пісьменныя дэдлайны. Заробак, вядома, не большы, ніж у ІТ, але блізкі да тысячы долараў да выліку падаткаў. Сацпакет — як і ва ўсіх сілавікоў. Але галоўнае — мне проста кайфова пачувацца афіцэрам і прыўносіць у гэтае асяроддзе сучаснае прагрэсіўнае бачанне рашэння задач.

Пераехала ў Польшчу пасля скарачэння

Motion Designer, 2,5 гады стажу: 

— Год таму скарацілі пасля [пачатку] вайны. Тры месяцы шукала новую працу і знайшла — з рэлакейтам у Польшчу і павелічэннем заробку ў тры разы (хаця, як правіла, motion designer-аў не рэлакуюць і скарачаюць аднымі з першых). Знаёмстваў таксама стала ў пяць разоў больш, ніж у Беларусі.

Цяпер разумею, калі б засталася там, так бы і сядзела на месцы без спадзеваў і перспектыў. Сёння адчуваю кучу магчымасцей, варта толькі дацягнуцца рукой.

«Апошнія гады былі напоўненыя тугой». З банка — у «чыстае» ІТ

Process Manager, 12 гадоў агульнага стажу:

— Больш за 10 гадоў працаваў у адным з найбуйнейшых банкаў на каляайцішнай спецыяльнасці. Прагна жадаў пабудаваць кар’еру. Але заўважыў, што кіраўніцтва не гарыць жаданнем мяне прасоўваць. Больш за тое, разглядае маю сферу як трэцярадную.

Апошнія гады ў банку былі напоўненыя тугой ад бессэнсоўнасці і бесперспектыўнасці маёй працы. Горыччу — па бяздарна змарнаваным часе. Расчараваннем ад нізкага заробку. Урэшце мне не працягнулі кантракта.

Я зразумеў, што хачу працаваць у «чыстым» ІТ. Пашанцавала, што раней мне ўдалося прайсці за кошт працадаўцы курс па блізкай мне ІТ-спецыяльнасці. Я скончыў яшчэ некалькі курсаў на Udemy і атрымаў месца па ўжо «чыста» айцішнай спецыяльнасці. Двойчы змяніў працадаўцаў, кожны раз паляпшаючы ўмовы працы. Цяпер атрымліваю ў разы большы заробак, ніж да скасавання кантракта. На кожным месцы працадаўцы аплачвалі мне першакласныя курсы. Пра сацпакет і ўсякія нішцякі накшталт ноўтбука і манітора, пячэнек ды іншага і казаць не выпадае — такога ў банку нават блізка не было.

Не конец света. Что делать если вас сократили — советует коуч из Google
Не конец света. Что делать, если вас сократили — советует коуч из Google
Па тэме
Не конец света. Что делать, если вас сократили — советует коуч из Google

«Звальненне пайшло мне на карысць». Змяніла сферу працы

Junior SEO-спецыяліст:

— Звольнілі 30 лістапада, але мая HR хутка зарыентавалася і загадзя знайшла мне аддаленую працу на заходнюю кампанію з Беларусі (+100$ ад таго, што я атрымлівала раней). 

Гэта зусім не тая сфера, у якой я працавала. Магу сказаць, што звальненне пайшло мне на карысць. Я працую з дому, маю больш грошай, вывучаю новы кірунак, штодня выкарыстоўваю англійскую і выконваю канкрэтныя задачы, у якіх ёсць вынік, чаго не было на папярэднім месцы.


Дзяліцеся сваімі гісторыямі ў каментарах ↓


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«Тихое увольнение» — как руководители вынуждают подчинённых уйти
«Тихое увольнение» — как руководители вынуждают подчинённых уйти
По теме
«Тихое увольнение» — как руководители вынуждают подчинённых уйти
«Звольнілі за дзень». Як айцішнікі застаюцца без працы ў 2023
«Звольнілі за дзень». Як айцішнікі застаюцца без працы ў 2023
Па тэме
«Звольнілі за дзень». Як айцішнікі застаюцца без працы ў 2023
Найти работу в Европе #2: как писать сопроводительное и резюме. Личный опыт менеджера
Найти работу в Европе #2: как писать сопроводительное и резюме. Личный опыт менеджера
По теме
Найти работу в Европе #2: как писать сопроводительное и резюме. Личный опыт менеджера
Звольнілі паклікалі ў польскі офіс — і зноў звольнілі. Крызіс у двух актах
Звольнілі, паклікалі ў польскі офіс — і зноў звольнілі. Крызіс у двух актах
Па тэме
Звольнілі, паклікалі ў польскі офіс — і зноў звольнілі. Крызіс у двух актах
Как сократить сотрудников и не облажаться — советует HR директор
Как сократить сотрудников и не облажаться — советует HR директор
По теме
Как сократить сотрудников и не облажаться — советует HR директор

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3

Когда приходишь за деньгами и потому что просто модно, перед девочками там пальцы растопыривать, перед поцанами понтоваться - то оно да, тоска и прочая ерунда.

У тех кто по призванию таких детских проблем нет.

4

Согласен, если тебе интересно, чем ты занимаешься, это лучше и для тебя и для общества

5

И много вы знаете тех, кто работает по призванию?! Это в СССР можно было работать по призванию, ведь зарплаты не сильно отличались. Про выгорание в it целые тома написаны.

Anonymous
Anonymous sleeping beast в Godel Technologies Europe
0

это самое ведь ужасное, когда люди сами блокируют себе путь со словами "и много вы знаете работающих по призванию". Если ничего не делать, то никогда в желаемом месте и не окажешься.

1

И много вы знаете тех, кто работает по призванию?! Это в СССР можно было работать по призванию, ведь зарплаты не сильно отличались. Про выгорание в it целые тома написаны.

2

Призвание и то что объективно представляет из себя айти сфера это очень разные вещи

4

Уволить всех, сделать счастливыми

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании
4

Зарплата, конечно, не больше, чем в ИТ, но близка к тысяче долларов до вычета налогов.

Поручик Ржевский, молчать!

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 мая 2023, 16:42

lookin
lookin Комитёр в доме престарелых для айти-пенсионеров в Нет совпадений
13

Всю жизнь мечтал работать с толковыми программистами, но, попадались сотрудники мчс, рекламные агенты и монтажники солнечных панелей. Теперь я в кризис без работы сижу на входе в магазин с банкой для мелочи, и меня, наконец-то, окружают толковые программисты. Тоскуем по тем временам

1

Всю жизнь мечтал не ера не делать получать деньги. Знакомый посоветовал пойти в программисты. Устроился, но сильно эмоционально выгорал. И как только начал приближаться к реализации своей мечты - меня почему-то уволили. Теперь работаю тренером личностного роста, даю мастер-классы по управлению энергией, повышению эффективности и работоспособности. Чую близок к мечте!

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 мая 2023, 10:53

happy_roger
happy_roger Философ в Планета Земля
3

Более 10 лет работал в одном из крупнейших банков на околоайтишной специальности. Страстно желал построить карьеру.

Зря ушёл. Ещё бы пару годиков потерпел, и вот точно была бы карьера. 100%. Буквально пару годиков потерпеть всего.

-3

а где истории саксесфула релокантов из гомельской в витебскую область ?

2

🤣🤣🤣👍😂😂😂

5

Можно легко собрать саксесфул хистори выпускников БГСХА, которые через 2-3 месяца после получения диплома становятся главными инженерами и гоняют на 24/36 передаче на МТЗ-3022 по полям и весям

3

Так Витебская же самая депрессивная, скорее должны быть истории о релокации из Витебской в минскую и гомельскую.