Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

У ЕС зноў перанеслі запуск новай сістэмы памежнага кантролю

Еўрасаюз зноў адклаў увядзенне новай біяметрычнай сістэмы кантролю ўезду для грамадзян краін, якія не з’яўляюцца сябрамі ЕС. Пра гэта паведамляе Euronews. 

5 каментарыяў

Еўрасаюз зноў адклаў увядзенне новай біяметрычнай сістэмы кантролю ўезду для грамадзян краін, якія не з’яўляюцца сябрамі ЕС. Пра гэта паведамляе Euronews. 

Паводле слоў камісаркі ЕС па ўнутраных справах Ільвы Ёхансан, сістэма не запрацуе 10 лістапада, як планавалася. Тры краіны — сяброўкі ЕС прызналіся, што яшчэ не гатовыя да пераходу на новую сістэму. Раней дыпламаты ў Бруселі казалі, што гаворка ідзе пра Германію, Францыю і Нідэрланды.

«У нас таксама ёсць некаторыя асцярогі з нагоды ўстойлівасці сістэмы», — дадала еўракамісарка, прапанаваўшы паэтапны падыход, які дазволіць укараняць EES «крок за крокам».

EES — гэта аўтаматызаваная сістэма рэгістрацыі грамадзян краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз. EES будзе адсочваць уезд і выезд «грамадзян трэціх краін» у Шэнгенскую зону і з яе, замяніўшы неабходнасць штампаў у пашпарце.

Сістэма таксама будзе аўтаматычна выяўляць тых, хто перавысіў ліміт дапушчальнага кароткатэрміновага знаходжання ў Шэнгене (больш за 90/180 дзён).

На практыцы гэта азначае, што калі падарожнікі ўпершыню наведаюць краіну з дзейнай EES, ім трэба будзе зарэгістраваць свае пашпартныя і біяметрычныя даныя, уключаючы адбіткі пальцаў і фота.

Без штампа ў пашпарт. Як будзе працаваць новая сістэма памежнага кантролю EES у Еўрасаюзе
Без штампа ў пашпарт. Як будзе працаваць новая сістэма памежнага кантролю EES у Еўрасаюзе
Па тэме
Без штампа ў пашпарт. Як будзе працаваць новая сістэма памежнага кантролю EES у Еўрасаюзе

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

table
table Table в Database
1

это потому что не обратились за услугами по внедрению в НИИ им. Баца, так уже давно бы все было внедрено

0

Как введут старые паспорта превратся в тыкву.

-1

Вот пофигу

Где там мой любимый чаркобот хейтер минусующий каждый мой пост

-1

а когда на резиновой лодке в воды Италии заплываешь, эта система тоже будет действовать? Или там льготный режим?

Кстати, а куда делись Refugees Welcome? Что-то не слышно.. Смыло очередной волной полит.повестки?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 кастрычніка 2024, 17:03

0

Читаю текст, но почему-то слышу звук пилы, который распилили бюджет