Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» абнавіла Сусветны індэкс свабоды прэсы. У 2023 годзе Беларусь апусцілася ў ім на 4 пункты. Годам раней нашая краіна таксама апускалася — на 5 пунктаў у параўнанні з 2021-м, але тады аўтары мянялі метадалогію даследавання.
Умовы для вядзення журналісцкай дзейнасці ацэньваліся ў 180 краінах і тэрыторыях паводле 5 крытэраў: бяспека, прававая база, а таксама палітычны, эканамічны і сацыяльна-культурны кантэкст. Гэтыя паказчыкі разлічваліся на аснове колькаснага даследавання злоўжыванняў супраць журналістаў і СМІ, а таксама якаснага даследавання сярод экспертаў у свабодзе прэсы. Краіны размеркаваныя паводле 5 катэгорый, якія характарызуюць абстаноўку ў іх як добрую, здавальняючую, праблематычную, дрэнную або вельмі дрэнную.
Беларусь у свежым рэйтынгу набрала 37,17 бала са 100 і заняла 157 радок — летась было 39,62 бала і 153 месца. Як і летась, Беларусь застаецца ў самай «чырвонай», найгоршай групе паводле складанасці працы для журналістаў — вышэй за яе ў рэйтынгу апынуліся Афганістан, Палесціна і Лівія. Расія страціла 9 пазіцый і цяпер на 164 месцы, Украіна паднялася са 106-га на 79-е, але праз «ваенныя злачынствы Расіі» тут атрымала адную з найніжэйшых адзнак за бяспеку ўмоў журналісцкай працы.
Найцяжэй ідуць справы са свабодай медыйнай сферы ў Паўночнай Карэі, Кітаі і В’етнаме. Узорам у гэтым плане з’яўляюцца Нарвегія, Ірландыя і Данія.
«Сусветны індэкс свабоды прэсы дэманструе велізарную валацільнасць — у ім ёсць буйныя ўзлёты, падзенні і беспрэцэдэнтныя змены, напрыклад, узлёт Бразіліі на 18 радкоў і падзенне Сенегала на 31 радок. Гэтая нестабільнасць з’яўляецца вынікам узмацнелай агрэсіўнасці з боку ўладаў у многіх краінах і варожасць да журналістаў у сацыяльных сетках і ў фізічным свеце, якая расце. Таксама валацільнасць з’яўляецца следствам росту індустрыі фэйкавага кантэнту, якая вырабляе і распаўсюджвае дэзынфармацыю і дае сродкі для яго стварэння», — адзначаюць аўтары рэйтынгу.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Все фейки и клевета, айтишники остаются в Беларуси и проводят мирные перемены!
Дед, пей таблетки
why?
pills imply tolerance
we have no effective mind changing drugs invented by Davids family
ну это ж не я писал в комментариях самую важную причину почему они остаются работать в РБ как "проводить мирные перемены". Кстати, а вы где?
Ещё от ожирения не разорвало?
LOL why would you say that