Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Сёлета 90% пойдуць у войска». Выпускнікоў вайсковых кафедраў масава прызываюць служыць?

Нам паскардзіўся студэнт БДУІР: ён пайшоў вучыцца на вайсковую кафедру, бо меркаваў, што гэта гарантавана пазбаўляе ад службы ў войску пасля заканчэння ВНУ. Але яго прыяцеля, які вучыўся на старэйшым курсе, «…прызвалі як афіцэра — і адмовіцца было няможна». 

devby.io кінуў кліч у пошуках падобных выпадкаў. І выявілася: так і ёсць, «забяруць 90%» — наракаюць выпускнікі гэтага года.

32 каментарыя
«Сёлета 90% пойдуць у войска». Выпускнікоў вайсковых кафедраў масава прызываюць служыць?

Нам паскардзіўся студэнт БДУІР: ён пайшоў вучыцца на вайсковую кафедру, бо меркаваў, што гэта гарантавана пазбаўляе ад службы ў войску пасля заканчэння ВНУ. Але яго прыяцеля, які вучыўся на старэйшым курсе, «…прызвалі як афіцэра — і адмовіцца было няможна». 

devby.io кінуў кліч у пошуках падобных выпадкаў. І выявілася: так і ёсць, «забяруць 90%» — наракаюць выпускнікі гэтага года.

«Менеджар спрабаваў даказаць, што ім неабходны супрацоўнік. Склалі хадайніцтва — не спрацавала»

Аляксей (імёны герояў змененыя) — выпускнік БДУІР, прайшоў два гады падрыхтоўкі на вайсковай кафедры і атрымаў званне лейтэнанта запасу.

— Але варта было толькі атрымаць дыплом, як пачаў тузаць ваенкамат. Спачатку казалі, што, можа, не спатрэблюся, але трэба было ўвесь час да іх ездзіць.

Затым у мяне адбылося сумоўе з прадстаўнікамі часці — і тыя безумоўна забралі на службу. Наколькі я ведаю, з гэтага года выпуску забіраюць усіх. Ані магістратура, ані хадайніцтва з працы не дапамагаюць. 

Ці маюць служыць выпускнікі вайсковых кафедраў?

Студэнты, якія прайшлі праграму падрыхтоўкі малодшых камандзіраў — г. зн. год на ваеннай кафедры, — могуць прызвацца ў добраахвотным парадку на вайсковую службу па кантракце тэрмінам на 2 гады альбо на тэрміновую ваенную службу тэрмінам на 6 месяцаў на воінскія пасады ў адпаведнасці з атрыманай вайсковай уліковай спецыяльнасцю.

Студэнты, якія прайшлі праграму падрыхтоўкі афіцэраў запасу — г. зн. 2 гады на вайсковай кафедры, — могуць прызвацца на афіцэрскія воінскія пасады ў добраахвотным парадку альбо па прызыве тэрмінам на 1 год у адпаведнасці з атрыманай вайсковай уліковай спецыяльнасцю. На тэрміновую вайсковую службу яны не прызываюцца.

Аляксей кажа, што медагляд будучыя афіцэры запасу з БДУІР праходзілі яшчэ ўвосень на чацвёртым курсе — «каб дакументы былі гатовыя да заканчэння ВНУ». І яшчэ да ўручэння дыплома ім раздалі першыя позвы ў ваенкамат.

— А там ужо пачалі «карміць» новымі — раз на пару тыдняў: прыехаць з дыпломам, падпісаць нешта, давезці дакументы нейкія і г. д. Потым раптам сумоўе з прадстаўнікамі часці, пра якую я ўжо згадваў. На ім на словах давялі: хто ў якой частцы, якія пасады і іншае.

Дарэчы, цікавы факт: позвы заўсёды слалі на працу, а не па адрасе пражывання. 

Малады чалавек адзначае, што менеджар з ягонай кампаніі размаўляў па тэлефоне з кімсьці з ваенкамата, «спрабаваў давесці, што ім неабходны такі супрацоўнік, як я». Затым кампанія склала хадайніцтва — але яно не спрацавала. Аляксей неўзабаве сыходзіць служыць. 

«Нам сказалі, што прызываюць 998 чалавек замест 100-300 звычайных»

Ян скончыў сёлета ФПМІ БДУ. На «ваенку» ён і яго аднакурснікі «ішлі, каб не ісці ў войска», шчыра прызнаецца юнак. А ў выніку амаль усю групу «прызвалі позвамі адразу пры канцы навучання». 

— Нам сказалі, што сёлета прызываюць 998 чалавек замест звычайных 100-300 — на службу афіцэраў запасу.

Кожны з нас з’явіўся ў ваенкамат, і там паведамілі, што ў нас амаль 100% шанцы пайсці служыць, бо прыярытэт — на гэты год выпуску. Выдалі вайсковы білет і позву на камісію. Там сабралася каля 20 чалавек розных спецыяльнасцяў і гадоў выпуску. Кагосьці разабралі мясцовыя часці, некаторым (і мне) далі позву на канец жніўня.

У выніку з другой спробы мяне абраў прадстаўнік часці. Як адбываецца выбар: па сутнасці, гэта анкетаванне, у анкеце ёсць у тым ліку пытанні пра жаданне служыць і пераважнае месца службы. З маёй групы прызвалі 16 чалавек з 21, асноўныя месцы — Лепельскі раён, Печы і Мінск. Ёсць інфармацыя, што ў толькі ў Заслонава вясной прызвалі больш за 2 тысячы чалавек.

Яшчэ нам сказалі, што ні пашпарт РР (пашпарт грамадзяніна, які аформіў выезд на пастаяннае месца жыхарства за мяжу — заўв. рэд.), ні лісты з працы не паўплываюць ні на што — і ў нас так і выйшла. Мы бачылі спіс з умовамі адтэрміновак — у асноўным гэта хворыя бацькі (жонка, дзеці). 

«Сёлета прызываюць амаль усіх выпускнікоў — 90% пойдуць у войска»

Арсень не захацеў расказваць пра сябе: кажа, адвучыўся ў ВНУ, прайшоў два гады падрыхтоўкі на вайсковай кафедры — «а цяпер пагражае войска».

Маладзён кажа, што «сёлета прызываюць амаль усіх выпускнікоў — 90% пойдуць у войска». Адкуль інфармацыя — ад аднакласнікаў, сяброў і знаёмых, а іх у Арсеня шмат: у БДУ, БДУІР і БНТУ. 

— Каго позвай на дом выклікаюць, каго — з дапамогай смс-апавяшчэння. Але большасць атрымала позвы перад дыпломам, без гэтага не падпісваюць абходнага ліста. І кожны візіт у ваенкамат заканчваецца новай позвай, — расказвае маладзён. 

Арсень таксама паспрабаваў варыянт з лістом ад працадаўцы — «не дапамагае». «Адзіны варыянт «адкасіць» — пашпарт PP, ну або сувязі, —  мяркуе наш суразмоўца. 

«Лепш гарантавана пайсці на паўгода, чым мець рызыку быць прызваным на год»

Яўген ужо адслужыў 6 месяцаў тэрміновай службы. Ён скончыў БДУІР летам 2023 года і ў яго за спінай — год падрыхтоўкі на вайсковай кафедры, то-бок курс падрыхтоўкі малодшых камандзіраў. Чаму не два, ён тлумачыць так: 

— У БДУІР на пэўных спецыяльнасцях можна адвучыцца год на вайсковай кафедры і сысці, скараціўшы сабе тэрміновую службу на паўгода.

Альбо пайсці на другі год кафедры і пасля заканчэння атрымаць афіцэрскае званне — адпаведна цябе не прызавуць як «салдата тэрміновай службы». Але могуць прызваць як афіцэра — з заробкам, але без права адмовіцца ад гэтай працы.

Раней па такой схеме многія не траплялі ў войска зусім, бо афіцэрамі прызывалі невялікую колькасць людзей. Але, як я разумею, у апошнія гады сітуацыя змянілася — і вось ужо два гады падрыхтоўкі на «ваенцы» не абараняюць ад прызыву, як раней.

Наш суразмоўца «палічыў, што лепш гарантавана пайсці на паўгода, чым мець рызыку быць прызваным на год, хай і на «працу». «У любым выпадку ж выпадаеш са звыклага жыцця», — дадае ён.

— Тым больш, што раней было так: тыя, каго прызвалі як афіцэра пасля двух гадоў ваеннай кафедры, праходзілі па іншай графе прыдатнасці па здароўі. То-бок шанцаў выявіцца «не прыдатным» да службы было менш, чым калі б цябе прызвалі на звычайную тэрміновую службу. А ў мяне на той момант яшчэ быў шанец не пайсці па стане здароўя — пакуль у 2023 годзе не змянілі патрабаванні да прыдатнасці.  

У цэлым, гледзячы на аднагрупнікаў, якія скардзяцца, што пасля двух гадоў кафедры іх цяпер могуць прызваць яшчэ на год, я разумею, што зрабіў усё правільна. А цяпер прызываюць у тым ліку выпускнікоў тых спецыяльнасцяў, якіх раней «не чапалі». 

Яўген хацеў служыць у ІТ-роце — пасля сумоўя яму нават паабяцалі, што возьмуць адразу пасля курса маладога байца. — Але ўжо пад канец курса мне паведамілі, што прызвалі занадта шмат праграмістаў і мяне не будуць разглядаць, бо я прыйшоў усяго толькі на паўгода, а ў іх у прыярытэце — тыя, хто на год. Вось такі пранк атрымаўся. 

Наш суразмоўца кажа, што «служыў, як і ўсе, але афіцэры лічылі, раз я праграміст, значыць „не дурань“, — і замест звычайных нарадаў мне было можна даваць працу з дакументамі на камп’ютары». 

І ўсё ж Яўген адзначае, што прызыў пасля вайсковай кафедры — «гэта не тэрміновая служба, куды бяруць усіх прыдатных». 

— Ёсць шанец і не пайсці, бо ў іх пэўны план набору: то-бок збіраюць у ваенкамаце ўмоўна 20 афіцэраў і кажуць, што прызавуць 15 з іх. І потым гутараць з кожным, вырашаюць, у каго ёсць важкія прычыны не ісці ў войска, а каго можна забраць.

«Цяпер я прыдатны». Айцішнікі з праблемамі са здароўем атрымліваюць позвы
«Цяпер я прыдатны». Айцішнікі з праблемамі са здароўем атрымліваюць позвы
Па тэме
«Цяпер я прыдатны». Айцішнікі з праблемамі са здароўем атрымліваюць позвы

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
9

зато в армии можно бесплатно ума и здоровья набраться, и навыки програмирувать получить

table
table Table в Database
12

копай!

4

KopayScript*

6

ирония для студентов ИТ специальностей - идти служить в армию государства, которое готовится воевать с рынком который часть из них и возможно их родителей кормит...

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 верасня 2024, 11:43

-1

Главное в армии - питание и доступ к ГСМ. Даже халявный ПМ в бумажку завернутый еще с завода уже не так в ходу как раньше.

bacek
bacek Programmer в Конь с горы
9

Офицер спрашивает рядового, почему тот пошёл в армию.
Солдат объясняет:
— Во-первых, защищать свою Родину — долг каждого мужчины.
— Правильно.
— Во-вторых, служба сделает меня сильнее и мужественнее.
— Верно!
— А в-третьих, меня никто не спрашивал…

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
9

Ну там же в Совбезе сказали - что как в Курской области в Беларуси не пройдет, мобилизованные остановят нападение

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

главное не брать в армию деструктивных элементов. проверять, если был замечен в беспорядках - таким не место в армии. их научат военному делу, дадут оружие а они его в другую сторону могут направить

Anonymous
Anonymous
2

Те, кого сегодня берут в армию, в 2020 ещё школу только заканчивали, у них и не было где в "беспорядках" поучаствовать

2

Ошибаетесь, у меня так на первом курсе отлетали. Даже если просто голосовал за "неправильных" кандидатов

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 верасня 2024, 15:01

-1

сказал Совбез с надежной не тестировать эту опцию на практике

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

-1

да. забросают торфяными шашками досмерти

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

table
table Table в Database

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

2

Чтобы воевать как вы сказали нужно несколько миллионов бурятов в максимально депрессивных изолированных регионах. Ну и / или столько же маргиналов при негласной поддержке войны и ящиком, который хоть кто-то смотрит.

У РБ со всем этим проблемы.

3

А сырки в армии дают?

5

Идти к военным, чтобы не идти к военным, противоречия не видите? Думаете государство вас просто так учило? Естественно нет, а для того, чтобы можно было до самой старости в любой момент дёрнуть и обуть в сапоги.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
11

на военной кафедре надо обязательно учить польский язык. что бы противостоять агрессии запада и быть готовым докладывать из тыла противника о передвижении техники. под видом сборщика клубники.

2

"Готовься при желании откосить от армии смолоду, запасаясь справками о здоровье и штудируя законы". Сейчас "дефицит" призывников, поэтому и скребут по сусекам, сокращая число оснований для отсрочки и снижая требования к здоровью.

Anonymous
Anonymous
5

Лучше гарантированно пойти на полгода, чем иметь риск быть призванным на год

Лучше туда не попадать вообще.

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
4

А вот меня в офицеры вообще совсем не взяли, хотя учился на "начальника медицинского пункта бригады". По здоровью не прошёл. А так хотелось. Занимаюсь теперь какой-то фигнёй с этими вашими айфонами-плафонами.

9

Считалось что военная кафедра это легальный способ откосить (какая ещё может быть мотивация туда идти?). С такими мыслями я туда "поступил" в своё время. Мне хватило одной субботы чтобы понять, что так свои выходные ближайшие пару лет я проводить не хочу. Принёс заявление на отчисление с военки на следующей же неделе, группа мне рукоплескала, но почти все остались до конца. Некоторых потом гоняли на сборы спустя много лет.
Вывод простой: с армейкой в РБ лучше не связываться никогда и ни в каком виде. если надо то легально избегать призыва/повесток до достижения нужного возраста

-1

В моём выпуске (много лет назад) после военной кафедры никого не забрали. И только единицы ходили на сборы. Откосить можно всегда.

-1

не знаю сколько вам лет, но лет 15+ назад, когда я этим баловался, проблем не было (даже официально можно было при желании получить отсрочку за долларов эдак за 100 + допрасходы на билеты, что показывает мой личный пример). Сейчас проблема с числом призывников, поэтому снижают требования и кучу лазеек прикрыли, поэтому надо работать заранее

ПС. Я не рассматриваю варианты с отсрочкой по семейным обстоятельства (родители, дети), а скорее про среднестатистический вариант. У меня дети появились уже после 27 и родители, тьфу-тьфу, здоровы и сейчас

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 верасня 2024, 20:06

Anonymous
Anonymous
7

Странное дело.

В разгаре уже второй день после публикации новости, а эти все релоненавистники - до сих пор ничего не прокомментировали. Я бы ожидал почитать какой-нибудь конструктив-позитив на тему того, что на самом деле это даже весело, поиграть офицером в зарницу на украинской границе, вместо того, чтобы "унижать своё человекеское достоинство" при поступлении и обучении в заграничном вузе. Но нет, никакого конструктива. Одна деструктивщина в ленте...

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
4

они в Дубае отдыхают

-3

Астрологи предсказывают что к 2027 г. всё уже успокоится.

Anonymous
Anonymous
1

В 2027-м вроде только определится, закончится ли всё в 2036-м, или всё же нет.
Но это от астрономов, а не астрологов.

-2

Это те астрологи, что предсказывали успокоение к 2024?

dimonn12
dimonn12 программист в 2013-08-01
2

Упокоение пишется без буквы "с"