Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«У планах — жыць на дзве краіны». Гісторыі айцішнікаў, якія пераехалі з РБ у 2024 (некаторыя ўжо вярнуліся)

«Чаму цяпер?» — спыталі мы ў айцішнікаў, якія пераехалі з Беларусі сёлета. 

На наш кліч адгукнуліся тры чалавекі. Спойлер: адзін з іх у выніку жыве на дзве краіны (Польшчу і Беларусь), а другі ўжо вярнуўся назад — але, магчыма, ненадоўга. 

29 каментарыяў
«У планах — жыць на дзве краіны». Гісторыі айцішнікаў, якія пераехалі з РБ у 2024 (некаторыя ўжо вярнуліся)

«Чаму цяпер?» — спыталі мы ў айцішнікаў, якія пераехалі з Беларусі сёлета. 

На наш кліч адгукнуліся тры чалавекі. Спойлер: адзін з іх у выніку жыве на дзве краіны (Польшчу і Беларусь), а другі ўжо вярнуўся назад — але, магчыма, ненадоўга. 

«Адседзеў тры месяцы — потым атрымаў „умоўнае“, і стаў невыязным»

Яхім (імёны змененыя), бэкэнд-распрацоўшчык:

— Пасля выбараў 2020 года я трапіў у турму. Адседзеў тры месяцы — а потым атрымаў «умоўнае», і стаў невыязным аж да сакавіка 2023 года.

Калі тэрмін забароны на выезд з краіны выйшаў, я стаў рабіць дакументы на візу PBH. Пакуль «лавіў» даты на падачу, праграму PBH скасавалі. Пачаў рабіць працоўную візу праз інкубатар. Сабраў дакументы — і… паўгода лавіў даты, змяніў трох «дапамагатараў». У выніку, пакуль усё гэта цягнулася, кампанія, на якую я меўся працаваць праз інкубатар, закрылася.

А візу атрымаць удалося з дапамогай манеўру са зменай прапіскі: рэч у тым, што ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях дату «злавіць» лягчэй, але, паводле новых правілаў візавых цэнтраў, туды могуць падавацца толькі мясцовыя жыхары. Вось я і стаў берасцейцам. Выявілася, гэта няцяжка: за дзень зрабілі мне рэгістрацыю. 

А далей дзела было за малым. У выніку я атрымаў працоўную візу на запрашэнне ад інкубатара.

Тры тыдні як я пераехаў. Жыву ў знаёмых, шукаю жытло, а потым буду шукаць працу. 

Якія планы? Атабарыцца патроху, з часам я хацеў бы Blue Card. Далёка не зазіраю, у марах — пераезд у Берлін або назад у «новую» Беларусь.

«З’ехаў адзін, сацыялізавацца складана. Жыў на дзве краіны: месяц тут, месяц — у Беларусі»

Міхаіл, распрацоўшчык:

— Я ў гэтым годзе пераехаў у Польшчу. А пачалося ўсё з таго, што мінулай восені я падаўся на візу PBH — і атрымаў (мне далі на год, віза скончылася якраз на пачатку кастрычніка). 

Я фрылансер, усё жыццё працую на Upwork або дзесьці побач, але ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне працаваць з Беларусі стала значна складаней. Паспрабаваў Грузію — аднак хапіла трох тыдняў, каб зразумець, што гэта не тая краіна, дзе я б хацеў застацца надоўга.

9 месяцаў таму я перабраўся ў Польшчу. Плачу там падаткі, зразумела, маю PESEL. Працую ўсё гэтак жа праз Upwork як фрылансер — у мясцовыя кампаніі ўладкавацца, на жаль, не атрымліваецца. Пры канцы мая падаўся на ДНЖ — чакаю рашэння. 

Я з’ехаў адзін, сацыялізавацца неяк складана — усе зносіны складваюцца ў мігранцкай «бурбалцы», а мясцовыя жыхары на кантакт ідуць неахвотна. 

Я разлічваў, што хутка завяду новыя знаёмствы — «ціндарам карыстацца ўмею, у рэшце рэшт», дый менталітэт і мовы, здаецца, падобныя, калі што, у мяне добрая англійская — размаўляць зможам. Але не! Усе мае новыя знаёмыя — імігранты з Беларусі і Украіны. Калі схаваць усе прыкметы, што ты прыезджы, — то знаёмствы пачынаюцца… але адразу сканчаюцца, як толькі ўсплывае, што ты не мясцовы.

Нейкі час, пакуль мая віза яшчэ не скончылася, я жыў на дзве краіны: месяц тут, месяц у Беларусі — і палову часу правёў у выніку ў Мінску. 

Мае планы — так ці інакш жыць на дзве краіны. У кожнай з іх свае перавагі і недахопы, але я хачу браць найлепшае ад кожнай. Магчыма, зімой, калі будзе ДНЖ, атрымаецца кудысьці яшчэ з’ездзіць.

«У жонкі спецыфічны пратакол вядзення родаў па стане здароўя — вырашылі вярнуцца»

Андрэй, распрацоўшчык:

— Мы з жонкай пераехалі ў Польшчу пры канцы мінулага года — а ў кастрычніку гэтага ўжо вярнуліся ў Беларусь.

З’ехалі па PBH-візе, жылі ў Варшаве ў добрым раёне і завялі знаёмствы. У цэлым жыццё было камфортным, але калі жонка зацяжарыла, мы прынялі рашэнне нараджаць у Беларусі. 

Варта заўважыць, што ў Польшчы мы вялі цяжарнасць у добрых дактароў, якія знаюць рускую мову. Але ў жонкі спецыфічны пратакол вядзення родаў па стане здароўя, — таму на пазнейшых тэрмінах мы і прыйшлі да гэтага рашэння. 

У Беларусі гэты пратакол празрысты і знаёмы кожнаму спецыялісту: у выпадку чаго тэлефануеш у хуткую дапамогу альбо вязеш жонку ў аддзяленне сам — і далей усё дакладна па працэсах. У Польшчы ж мы былі не так добра знаёмыя з правіламі, не разумелі, што пакрые страхоўка, не былі на 100% упэўненыя, ці выклічуць да жонкі ў тэрміновым парадку рускамоўнага доктара — і як хутка медыкі «падымуць» гісторыю/карту пацыента. А гэта ж — дадатковыя рызыкі і стрэс.

Так што наш кейс — прыклад таго, што вярнуцца ў родныя пенаты можна не толькі праз праблемы і цяжкасці, але і з іншых важных прычын. 

Пакуль мы жылі ў Польшчы, мы падаліся на ДНЖ, — і вярталіся ўжо з пластыкавымі картамі на руках. Цяпер нашыя планы вельмі нявызначаныя, бо мы з жонкай не прыйшлі да адзінага меркавання. Я хацеў бы вярнуцца ў Варшаву і паспрабаваць далей выбудоўваць там жыццё, жонка больш схіляецца да Беларусі — тут у нас і родныя ёсць, і ўсе працэсы ўжо знаёмыя (для яе гэта рух шляхам найменшага супраціву). 

Хутчэй за ўсё, мы паспрабуем вярнуцца назад праз паўгода і паглядзім, наколькі зменіцца нашае жыццё за мяжой, ці ўскладніцца яно — і толькі потым будзем рабіць высновы.

Айтишники хотели в Польшу по PBH, но не успели. Вот что они придумали
Айтишники хотели в Польшу по PBH, но не успели. Вот что они придумали
По теме
Айтишники хотели в Польшу по PBH, но не успели. Вот что они придумали

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

table
table Table в Database
-1

назад в «новую» Беларусь

в Белоруссии такие не нужны, приедет и будет тут рэжым шатать)

2

ага, не нужно ехать в островок стабильности айтишников, которые работают на рашку

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
4

правильно сделали, что с ребенком вернулись. тут ребенку дадут бесплатное образование, научат в школе патриотизму и военной подготовке, откроют перспективы жить стабильно и процветать, а в старости обеспечат достойной государственной пенсией.
и главное - ни один "орешник" не упадет на голову вашего ребенка, это вам гаранцируют

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 лістапада 2024, 12:29

-3

В Беларуси пособие на ребенка до 3ех лет больше чем в Польше, а после трех уже можно и в Польшу переехать, до 18 лет получать будут.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
5

А можно до 3ех с конфискацией

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 лістапада 2024, 16:04

Валдис Адаскус
Валдис Адаскус Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО
2

@razrabotchik, а с этого места и поподробнее пожалуйста. С каких это пор пособие на ребенка в Польше меньше чем в Беларуси? Вы случайно ничего не путаете? Можете цифры привести?

-1

Я могу сам привести. Можно посмотреть все тут https://myfin.by/wiki/term/detskoe-posobie-v-belarusi
1 выплаты при постановке на учет, рождении ребенка 433 + 4 330
2 еще какие то копейки дадут за беременность и роды
3 каждый месяц 780 рублей, это больше чем 800 злотых

Вывод: после 3х лет спокойно переезжать в Польшу и продолжать получать 800 злотых до 18 лет

Валдис Адаскус
Валдис Адаскус Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО
0

Urlop macierzyński оплачивается как 100% от зарплаты. Далее можно взять Urlop rodzicielski, он оплачивается на 60% от зарплаты.
Также дополнительно каждый месяц первый год платят Zasiłek macierzyński, что-то около 1000 злотых.
Если доход в семье меньше чем 2000 злотых на человека, то ещё что-то платят.
Так что выходит больше чем в Беларуси.

0

В статье вряд ли женщина работала. А так да, получается в Польше больше.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

в РБ разве что долгий дикретный отпуск, но для карьеры это как бы не очень

-2

Немного не понял, это другие эмигранты не хотят общаться или местные брезгуют гастербайтерами и бичами?

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
1

Мне больше интересно, что подразумевается под "социализироваться" в контексте тиндера))

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

Половой акт, совокупление, секс, половая связь, половые отношения, сношение, коитус.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
0

Пашпэпацца чоли?))
А если серьезно, то про польский тиндер говорили давно все знакомые, что он слабо про на один раз. Там все на долгосрочные отношения прицеливаются. Ну и если ты списываешься как для "на один раз", а потом добавляешь, что еще и эмигрант, мотаешься туда-сюда да еще и свалить можешь в любой момент - покедова.
Если на хорошо провести время - это в живое общение надо в Польше, а не закинуть 50 удочек в тиндере и ждать))

1

Проблемы некрасивых

sprtnr
sprtnr фрилансер в Upwork
2

Именно завести новые знакомства вне своей привычной сферы общения, коллег. Секс найти в целом несложно, деньги и вперёд, законом не запрещено. Тиндер для этого не нужен)

-3

И то, и то.
У парня мигранта sexual market value падает на половину. Не хотят с ним ни местные девушки, ни мигрантки, ни на 1 раз, ни на 100 раз.

hottaby422
hottaby422 Консультант в Сам себе буратино
2

Аккаунт создан 4 дня назад)

-3

Вы тоже к избранной касте старожилов не относитесь.

-4

Обосноваться понемногу, со временем я хотел бы Blue Card. Далеко не заглядываю, в мечтах — переезд в Берлин или назад в «новую» Беларусь.

Топай к этой мечте прямо сейчас - то что Blue Card дает право на работу почти во всем ЕС это бабкины сказки. Blue Card тебе не даст почти ничего. Ну и Берлин это конечно не то чтобы самое лучшее место, но, да, точно лучше Польши.

Если спрятать все признаки, что ты приезжий

Да, еще имя и свидетельство о рождении поменять... отличный план, нет слов.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 лістапада 2024, 02:09

-4

зря вы люди ехидничаете!
Проблема в Польше реально описана в статье.
Польша УЖАСНО ксенофобская страна.
Сам в Польше уже пару лет: тупо ради хорошей работы и денег. В остальном как и написал автор - "в пузырьке"
Изоляция с поляками полнейшая.
Плюс прибавить ко всем ЖЕСТКИЙ католицизм, ну прям как в средневековье - вот честно. Не той веры - досвиданья!
Как-то так....

Валдис Адаскус
Валдис Адаскус Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО
3

Так вам хотелось написать выброс, что аж новый аккаунт зарегистрировали.
Как дела под Курском?

3

Это всего лишь твое неумение сходиться с людьми.
У меня таких проблем нет.

2

Ага. Везде про твое вероисповедание спрашивают и крестик просят показать: если не католик, то выкинут из трамвая, в бедронке не обслужат и кавалерку не сдадут. Полнейшее средневековье. Забыл рассказать, что еретиков и ведьм на площади на кострах до сих пор сжигают.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 лістапада 2024, 13:44

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
1

в чем проявляется жесткий католицизм? в неторговых воскресеньях?

Кто то Какая то
Кто то Какая то Самый главный сео в ГдеТо
2

В каких то разных Польшах живём наверно, по поводу религиозный нетеипимости, большую бздуру слышал только наверно по бт- кстати, вы с какого бт, таварыщ майор? А если не таварищ майор, то этот пузырек создали вы сами себе. Нет никаких тут проблем в общении с поляками, Для хоть статистическая незначемой, но справки-в школе, да либо этику либо религию мусишь выбрать, так вот из 10 польских дзецек аж 1 выбирает католицизм зе ксенздом, пару человек с польским батюшкой остальные этику-это что касается хоть небольшого но среза общества.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

бурацина перепутал... он с католиками в Белоруссии борется - костел на площади в Минске закрыл, ксёнзов в тюрьмы конвоирует

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

бурацина перепутал... он с католиками в Белоруссии борется - костел на площади в Минске закрыл, ксёнзов в тюрьмы конвоирует

Валдис Адаскус
Валдис Адаскус Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО
0

Del

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 23 лістапада 2024, 11:34