Uber у Польшчы спачатку заблакаваў, а потым разблакаваў кіроўцаў з пашпартамі РБ
Паспяховае вырашэнне адбылося на фоне медыйнай увагі.
Паспяховае вырашэнне адбылося на фоне медыйнай увагі.
Uber у Польшчы разблакаваў акаўнты кіроўцаў з грамадзянствам Беларусі, паведамляюць сёння незалежныя медыя.
Аб праблеме сталі пісаць напярэдадні: кіроўцам з Беларусі Uber масава блакуе акаўнты. Абмежаванні закранулі нібыта сотні кіроўцаў, прычым не толькі ў Польшчы, але таксама ў Літве і Латвіі. Адзіная відавочная прыкмета, якая аб’ядноўвала іх, — пашпарт РБ.
Група кіроўцаў з’ездзіла ў офіс Uber у Варшаве, але гэта не дапамагло: там спаслаліся на ўнутраныя правілы кампаніі, на аснове якіх і прымаюцца рашэнні. У афіцыйным каментары кампанія зняпраўдзіла здагадку пра дыскрымінацыю.
Між тым, адразу пасля таго, як гісторыя разышлася па медыя і тыя звярнуліся ў кампанію па тлумачэнні, праблема раптам вырашылася. Паводле слоў кіроўцаў, прадстаўнікі Uber самі выйшлі на сувязь і прапанавалі прайсці паўторную верыфікацыю. Пасля гэтага ўсё запрацавала.
Сувязь паміж грамадзянствам кіроўцаў і блакаваннямі Uber па-ранейшаму адмаўляе.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
чтобы отлавливать тек - "кто не нашел в это жизни еще себя" (с)
Прелести гиг-экономики.
просто они базу где-то нашли и проверяют данные на валидность