Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Хацела +10% да оферу — і яго адклікалі. У LinkedIn зноў вялікая дыскусія: ці можна так?

І зноў супольнасць абмяркоўвае, ці можна таргавацца пасля оферу. Бізнэс-аналітык напісала пост пра тое, як ёй адклікалі офер, бо яна спытала ў эйчаркі кампаніі, ці ёсць магчымасць падняць суму на 10%.

Каментатары не здзіўленыя. Але частка абураная: «мы не рабы», маем права. А іншая ўпэўненая, што не: «дамова ёсць дамова». А што думаеце вы?

18 каментарыяў
Хацела +10% да оферу — і яго адклікалі. У LinkedIn зноў вялікая дыскусія: ці можна так?

І зноў супольнасць абмяркоўвае, ці можна таргавацца пасля оферу. Бізнэс-аналітык напісала пост пра тое, як ёй адклікалі офер, бо яна спытала ў эйчаркі кампаніі, ці ёсць магчымасць падняць суму на 10%.

Каментатары не здзіўленыя. Але частка абураная: «мы не рабы», маем права. А іншая ўпэўненая, што не: «дамова ёсць дамова». А што думаеце вы?

«Была ў шоку, бо ў оферы ёсць фраза: «Пасля адпраўкі… не разглядаем іншых кандыдатаў»

Гісторыя ад топікстартара такая: дзяўчына прайшла некалькі этапаў сумоўяў у кампанію — і, атрымаўшы офер, выказала жаданне дадаткова сазваніцца з продакт оўнерам, каб задаць яму некаторыя пытанні.

— Менавіта гэты сазвон пераканаў мяне выбраць гэтую кампанію, бо прайшоў вельмі пазітыўна, — дадае аўтарка паста. 

Пасля дзяўчына вярнулася да эйчаркі і спытала, ці ёсць магчымасць перагледзець офер па ўмовах — а менавіта падняць суму на 10% (у каментарах топікстартар канкрэтызуе, што насамрэч яна пацікавілася, ці канчатковая гэта сума і ці магчыма яе «пасунуць»). 

Эйчарка, з усяго відаць, не адказала (як піша аўтарка паста, яна на працягу трох наступных дзён «атрымлівала альбо ігнор, альбо адпіскі»). А пасля вярнулася з паведамленнем, што офер адкліканы.

— Я была ў шоку, асабліва таму, што ў оферы ў кампаніі ёсць такая фраза: «Пасля адпраўкі вам оферу мы не разглядаем іншых кандыдатаў і просім вас не разглядаць іншых кампаній». Пустыя словы? — пытаецца топікстартар.

Гэта не канец гісторыі: эйчарка ператэлефанавала аўтарцы паста, выбачылася і «зваліла ўсё на каманду, якая, паводле яе слоў, абрала ўнутранага кандыдата — і яна тут нічога не можа зрабіць».

У канцы паста аналітык просіць у аўдыторыі LinkedIn парады, як засцерагчы сябе ад падобных сітуацый. 

«Прадаяце машыну, знайшлі пакупніка за 10К, ён гатовы пералічыць грошы — а вы: не, я хачу 12»

Супольнасць падзялілася: частка падпісчыкаў перакананая, што кампанія паступіла правільна, засцярогшыся ад кандыдата, які яшчэ і на працу не выйшаў, а спрабуе ўжо падняць суму заробку.

— Правільна зрабілі! Няма чаго накручваць працэнты пасля оферу. Усё трэба было абмяркоўваць загадзя.

— …Вы змянілі ўмовы пасля таго, як былі дасягнутыя дамоўленасці, на якія пагадзіліся абодва бакі, — і вам прыляцела. Гэта лагічна. Уявіце сітуацыю: вы прадаяце машыну, знайшлі пакупніка за 10 000 еўра, ён ужо гатовы пералічыць грошы — а вы яму: «Не, я ўжо хачу 12». Куды вас пасля гэтага пашлюць?

Іншая частка ўпэўненая: офер — не дамова, можна і пераабмеркаваць. І «ў нармальным свеце» спецыялісты так і робяць, бо «рынак працы — гэта не супермаркет», дзе сваёй цаны не намалюеш.  

— Звычайна эйчар пытаецца пра заробак на першым сазвоне — кандыдат кажа: прыкладна столькі. А потым ён даведваецца пра задачы, каманду, умовы — і тут прылятае офер: маўляў, вось вам, колькі вы назвалі. У аднабаковым парадку. Так не мае быць. Пасля ўсіх этапаў мае быць этап узгаднення зарплаты — а потым ужо офер.

— Торг — звычайная практыка, але, як правіла, пры наяўнасці некалькіх офераў. Дзесьці [суму] падвысяць, дзесьці — не. 

А яшчэ не менш за пяць чалавек напісалі, што ў іх таксама такое было — яны таргаваліся пасля оферу, і кампаніі прынялі рашэнне гэтыя оферы адклікаць. «Таксама маюць права» — гэта частка торгу. ​​

«Без кроку насустрач я наўрад ці адважыўся б пераглядаць дамоўленасці»

Спыталіся ў сваіх чытачоў, ці даводзілася ім таргавацца ўжо пасля выстаўлення кампаніяй оферу. Дзве гісторыі — ад тых, хто таргаваўся, будучы кандыдатамі (але таксама не на пустым месцы), адная — ад таго, хто ўдзельнічаў у найманні з боку кампаніі.

Віктар, Salesforce-распрацоўшчык:

— Шукаў працу і прайшоў паралельна некалькі сумоўяў у розных аўтсорс-кампаніях. Адная з іх — невялікая, з юрыдычнай асобай у ЗША і штатам у 30-40 чалавек (а я ў гэты час працаваў як ІП у Грузіі) — зрабіла офер. Па лічбах — як і дамаўляліся на самым пачатку. 

Я шчыра адказаў, што хачу падумаць і пачакаць вынікаў іншых сумоўяў (і так — у іншых кампаніях і ўмовы былі лепшымі). Эйчарка тады стала распытваць, ці дапаможа паўторнае абмеркаванне зарплаты схіліць мяне зрабіць выбар на іх карысць. Я адказаў сцвярджальна.

Мы размаўлялі ў тэлеграме, і праз нейкі час я заўважыў, што эйчарка выдаліла свае паведамленні — тыя, у якіх яна прапаноўвала абмеркаваць суму зноўку, а мае пакінула. І ўсё ўжо выглядала так, быццам бы гэта я нахабна ўжо пасля оферу стаў прасіць перагледзець маю будучую зарплату.

Мая версія такая: магчыма, ёй самой было няможна (ці непажадана) прапаноўваць мне гэта — яна ўсвядоміла, што дала маху, і замяла сляды такім няхітрым спосабам. А потым, хутчэй за ўсё, адчыталася, што я «зліўся». Праз два тыдні мне паведамілі, што знайшлі іншага спецыяліста на прапанаваную мне пазіцыю. Я на той момант прыняў ужо іншы офер. 

Першапачаткова на эмоцыях я хацеў высветліць, што да чаго, — былі нават думкі напісаць CEO кампаніі, але потым эмоцыі ўлягліся і жаданне «махаць кулакамі» знікла. Плюс знаёмыя падзяліліся не найлепшымі водгукамі аб гэтай кампаніі — так што ў выніку тая эйчарка дапамагла мне зрабіць правільны выбар. 

Сяргей, фронтэнд-распрацоўшчык:

— Я — той самы чалавек, які не раз таргаваўся ўжо пасля таго, як мне выстаўлялі офер. 

Але адразу абмоўлюся: у мяне было з чаго выбіраць — і я не хаваў гэтага ў тым ліку і ад рэкруцёраў. І пачынаў торг толькі ў тым выпадку, калі рэкруцёр мякка намякаў (а то і проста пытаў): «А што мы маглі б зрабіць, каб вы выбралі менавіта нас?»

Без гэтага кроку насустрач я наўрад ці адважыўся б пераглядаць дамоўленасці. Дый навошта? Бо я ўжо ўсё сказаў — а кампанія вылучыла ўмовы ў адказ на паперы. Хочаш больш — так і скажы на самым пачатку. Не задавальняе тое, што прапанавалі, — знайдзі лепш у іншым месцы.

Хоць у мяне ёсць калега, які не падзяляе майго падыходу і кажа, што «купіў не купіў, а патаргаваць можна». Так, можна. Але цябе запомняць. Магчыма, яшчэ і пакрыўдзяцца. А потым у будучыні гэта ўсё бумерангам вернецца. Так што пытацца дзеля цікаўнасці таго не варта. 

Іван, сістэмны адміністратар:

— Праводзіў тэхнічныя сумоўі, дык вось у нас быў кандыдат, які агучыў жаданую суму ў гутарцы з эйчаркай, а ўжо пасля оферу папрасіў на 25% больш. 

Эйчарка адказала, што распытвала яго пра зарплатныя чаканні не проста так, — і ў выніку абодва бакі замацавалі тое, што абмяркоўвалі, у оферы. Так што сума зарплаты перагляду больш не падлягае: «дамова ёсць дамова». Кандыдат у выніку адмовіўся ў нас працаваць — без тлумачэння прычын. 

Маё асабіста меркаванне: я не лічу, што таргавацца пасля оферу нармальна. Бо кампанія замацоўвае ўсе дамоўленасці ў оферы, і калі кандыдат пачынае іх тут жа мяняць, гэта не вельмі добра яго характарызуе.

Рынак працы ці базар з «бязмежжам»? Камюніці абмяркоўвае ці трэба таргавацца пасля оферу
Рынак працы ці базар з «бязмежжам»? Кам’юніці абмяркоўвае, ці трэба таргавацца пасля оферу
Па тэме
Рынак працы ці базар з «бязмежжам»? Кам’юніці абмяркоўвае, ці трэба таргавацца пасля оферу

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

table
table Table в Database
0

ты в начале называешь цифру, потенциальный работодатель в принципе оценивает попал ли ты в их вилку со своими хотелками. Допутим попал, все ок. А потом - нет, хочу больше (в этом ничего плохого нет в принципе - хотеть больше), но ты со своими хотелками уже возможно не попал в вилку работодателя. И если б сразу эту цифру озвучил - никаких дальнейших шагов в принципе не было бы. А так все правильно написали - будь хоть вор, а держи уговор. И то что оффер отозвали тоже правильно

5

Все из-за того, что мы не умеем торговаться и считаем необходимым ответить на любой вопрос. Кто первым озвучил сумму - тот проиграл.

Мемное видео, но хорошо отражает, что нужно говорить в такие моменты.

https://www.youtube.com/watch?v=AdAHZdBMqfo

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
3

как обычно, it depends. Если хантят конкретно тебя, то место для торговли будет, а если сам подаешься на стандартную позицию и игноришь просьбу указать зарплатные ожидания, то запросто еще на этапе скрининга выкинут.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
6

оффер не имеет юридической силы. Поэтому пока контракт не подписан, возможно все, что угодно. Может быть в стране розовых пони как-то иначе.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 30 верасня 2024, 13:33

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
5

А по поводу описанного случая, там все ясно как божий день. Помимо девушки была альтернатива, которой и сделали аналогичное предложение. После этого hr ждала ответ и тихарилась. Когда через 3 дня согласие от альтернативы было получено, стало ясно, что торговаться с кандидаткой не за чем и ее послали в сад, придумав первую попавшуюся минимально правдоподобную причину. Потому что "зачем платить больше".

2

Так оффер на то он и оффер, что это предложение работать на определённых условиях. Если же вы пишете им, что хотите больше золота, то это, естественно, рассматривается как отказ от предложения и компания идёт искать дальше.

1

sweet summer child

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

Как пел классик: "Но не очко обычно губит, а к одиннадцати туз"

5

Дважды менял компанию и дважды удалось увеличить зарплату на 5-10 процентов.
Обычно после технического собеса, когда HR говорит что все прошло ок, говорю что у меня есть уже офер на такую же сумму и с похожими условиями и спрашиваю могла бы компания улучшить офер, чтобы помочь принять решение. Почти всегда идут навстречу, увеличивают зарплату или накидывают бенефиты. Это рынок и торговаться тут уместно, но делать это лучше до офера.

table
table Table в Database
5

это хорошо когда другой офер реально есть, а не ты просто решил поблефовать с парой семерок на руках

1

Хорошо, когда перед выставлением оффера есть короткий звонок от HR, на котором обсуждается, что компания готова выставить оффер, всё ли ок. При последней смене работы у меня вообще была ситуация, что во время собеседований я услышал весь объём обязанностей, который на меня хотят взвалить, и я хотел поторговаться в большую сторону и в этот самый момент компания со своей стороны хотела поторговаться в меньшую. И вот этот звонок был хорошим местом обсудить этот вопрос.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 30 верасня 2024, 15:46

table
table Table в Database
1

тут вообще хорошо уже идти в свою старую компанию уже после подписанного договора с новой компанией с согласованными ставками

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 30 верасня 2024, 17:13

1

Я вообще стал называть так же вилку а не конкретную сумму, тк офер это не всегда только про деньги и разные условия могут влиять на сумму, то что ок от одной компании, будет мало от другой :
У одной компании работа только из офиса, у другой фулремоут, у кого-то гибрид, где-то есть опционы, где-то такие бенефиты и тд

ade
ade автор в t.me/adeby
1

Все так. Одна только продолжительность отпуска может нормально повлиять на вилку.

ade
ade автор в t.me/adeby
1

Да, не бьют. Но запомнят. Возможно, ещё и обидятся. А потом в будущем это всё бумерангом вернётся. Так что «спрос» ради любопытства того не стоит.

Ты удивишься, но никто не повесит на стену твой портрет с подписью "этот человек попросил больше, не здоровайтесь с ним в баре". Если ты получил оффер (т.е. хороший кандидат для компании) и попросил больше имеющегося бюджета, то скорее всего о тебе просто сразу забудут, максимум что будет - рекрутер сделает пометку у себя в личном блокноте "норм чел, но хочет от ХХХ" и напишет тебе если при следующем найме бюджет будет больше.

1

Если оффер это не договор, то это работает в обе стороны. Нечего обижаться.

2

Считаю, что компания поступила неправильно. На мой взгляд, можно было ответить, что пересмотр невозможен, и все. Отзывать оффер - это какая-то крайность, которая многое говорит о такой компании.

1

Считаю, что компания поступила неправильно. На мой взгляд, можно было ответить, что пересмотр невозможен, и все. Отзывать оффер - это какая-то крайность, которая многое говорит о такой компании.