Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Таксама доўга, але хутчэй. Як айцішнікі шукаюць працу за мяжой — рэсёрч

У пару месяцаў уклалася крыху больш за 40% суіскальнікаў.

19 каментарыяў
Таксама доўга, але хутчэй. Як айцішнікі шукаюць працу за мяжой — рэсёрч

У пару месяцаў уклалася крыху больш за 40% суіскальнікаў.

Мы працягваем разбіраць студзеньскую анкету пра тое, як айцішнікі шукалі працу ў 2023–2024 гадах. Гэтым разам аналізуем адказы тых, хто ў часе пошукаў знаходзіўся за мяжой.

Ці доўга? Як айцішнікі шукаюць працу ў Беларусі — вялікі рэсёрч
Ці доўга? Як айцішнікі шукаюць працу ў Беларусі — вялікі рэсёрч
Па тэме
Ці доўга? Як айцішнікі шукаюць працу ў Беларусі — вялікі рэсёрч

Крыху менш за палову тых, хто запоўніў анкету (228), шукала працу ў ІТ, будучы па-за межамі Беларусі. Нескладана выказаць здагадку, што гэта хутчэй спецыялісты з досведам, і адказы гэта пацвярджаюць: 86% прылічылі сябе да мідлоў і вышэйшых, астатнія — джуны альбо інтэрны. Самая шматлікая ўзроставая катэгорыя — 26-35 гадоў, да яе належыць больш за 60% рэспандэнтаў.

Прычыны пошукаў банальныя для крызіснай сітуацыі: 42% страцілі працу па волі кампаніі, 35% звольніліся самі, пры гэтым амаль усе ў якасці прычыны звальнення пазначылі незадаволенасць узроўнем зп. Некалькі чалавек (у асноўным у Грузіі) адказалі, што хацелі рэлакавацца, але не сустрэлі разумення працадаўцы.

Гэты расклад прыкметна адрозніваецца ад таго, што ў Беларусі: там тых, каго звольнілі і хто звольніўся, менш (37% і 22%), затое шмат «першашукальнікаў» (22%). За мяжой жа тых, хто шукае першую працу ў ІТ, амаль няма (ёсць толькі адзін дарослы «ўвайсцішнік», які праходзіць лабараторыю ў польскім Andersen).

Досвед не ратаваў супрацоўніка ад скарачэння: сярод звольненых з ініцыятывы кампаніі сеньёраў нават больш, чым мідлоў.

Так што ўсярэднены партрэт суіскальніка за мяжой выглядае так: малады, але не юны сеньёр або мідл, якога скарацілі пасля рэлакацыі.

Адкуль шукалі працу

Дзве траціны (66%) суіскальнікаў-рэлакантаў шукалі працу, будучы ў Польшчы. Амаль 10% — у Грузіі, крыху больш за 8% — у Літве, па некалькі чалавек — на Кіпры, у Іспаніі, Турцыі, Казахстане, Вялікабрытаніі, Расіі, ЗША, і іншых краінах. У цэлым гэта адпавядае геаграфіі рассялення беларускіх айцішнікаў пасля вялікага зыходу. 

Колькі водгукаў і офераў

Адгукацца даводзілася шмат. Толькі чвэрць праявіла стрыманасць у водгуках, зрабіўшы не больш за 10. Умераных (10 + водгукаў) крыху менш за траціну. Кожнаму пятаму прыйшлося адгукацца на вакансіі 50+ разоў, такой жа колькасці суіскальнікаў — 100+ разоў. Восем чалавек сцвярджаюць, што зрабілі гэта 500+ раз. З іх толькі дваім удалося знайсці працу, астатнія сямёра яшчэ шукаюць.

Большасць рэспандэнтаў офераў не перабіралі: 30% атрымалі толькі адзін.

Кожны чацвёрты мог выбраць з 2-3 офераў (але не ўсіх яны задаволілі), і толькі 11 чалавек маглі пахваліцца вялікай колькасцю, у астатніх вынік — 0.

Колькі знайшлі і ў якія тэрміны

Поспехам пошукі ўвянчаліся ў 62% суіскальнікаў (пар.: у Беларусі ў 58%). Больш як траціна (36%) працы так і не знайшла.

Астатнія ні «так», ні «не»: кагосьці ўзялі часова, кагосьці на стажыроўку, хтосьці адмовіўся ад офера. Знайшоўся і чалавек у роспачы: яму здаецца, што ён unhireable.

 

Сярод тых, хто працу знайшоў, 19% (26 са 140) уклаліся ў тэрмін да месяца, у 35% (48 са 139) сышло на пошукі 1-2 месяцы, у 31% (43) — 3-4 месяцы, у 9% (13) — 5-6 месяцаў, 5% (7 з 139) выдаткавалі больш за паўгода.

Характэрна, у Беларусі доля хуткіх і ўдачлівых (офер не пазней за 2 месяцы) такая ж, як і за мяжой.

А вось тым, каму доўга (ад 3 месяцаў) не шанцавала, на радзіме не шанцавала даўжэй, чым на чужыне. За мяжой амаль траціна змагла-такі знайсці працу за 3-4 месяцы, а вось у Беларусі менш за чвэрць, астатнія шукалі да паўгода і даўжэй.

 

Сярод тых, хто працы дагэтуль не знайшоў, 28% шукаюць яе больш за паўгода. У выпадку з Беларуссю такіх 41%.

Але цікава паглядзець і на тэрміны пошукаў усіх рэспандэнтаў, уключаючы тых, хто не знайшоў ці ўсё яшчэ шукае.

Да месяца, як у старыя добрыя часы, шукалі працу 13%. Тых, хто шукаў/шукае 1-2 месяцы і 3-4 — пароўну, па 30%. У 11% пошукі працягваліся (-юцца) 5-6, у 16% — больш за паўгода.

 

Дзе праца

Як ні дзіўна, не толькі на Захадзе. Так, тры чацвёртыя (76%) прынялі оферы з Еўропы, а кожны дзясяты — у ЗША/Канадзе. 10 чалавек (7%) адказалі, што знайшлі працу ў Беларусі, трое — што ў Расіі. Зрэшты, большасць працаўладкаваных у РБ усё роўна працуе на заходніх праектах, пара чалавек — на расійскіх.

Незалежна ад рэгіёна новага месца працы ў большасці рэспандэнтаў (71%) зп вырасла, у 15% не змянілася, у астатніх знізілася. А ў аднаго ліда ў Польшчы вось так: «Gross вырас, netto ўпала праз іншае падаткаабкладанне».

Што пішуць пра рынак

Тры чвэрці (74%) айцішнікаў за мяжой адзначылі, што знайсці працу ў 2023–2024 гадах стала істотна складаней. А менавіта:

  • «На польскім рынку адной з асноўных праблем будзе мова і права на працу (ДНЖ, віза). Мне дапамог добры нэтворкінг у LinkedIn (13К+ кантактаў, запоўнены профіль і актыўная пазіцыя ў супольнасці). Ну, і мой фокус на пазіцыі ў кампаніях з беларускімі каранямі».
  • «Залішне складаныя працэсы, выкарыстанне раздзьмутых фрэймворкаў і няўменне дэліверыць простыя патрэбныя рэчы ў разумныя тэрміны».
  • «Польшча. Рынак выглядае горш, але знайсці новую працу рэальна, ёсць цікавыя вакансіі ў Еўропе. Заклад поспеху — веданне англійскай, софтскілы і якаснае рэзюмэ».
  • «Велізарная канкурэнцыя па пазіцыі Junior UX/UI designer у Польшчы: калі ў мінулым годзе было 100 чалавек на месца, то ў гэтым 500 чалавек».
  • «Усё сумна».
  • «Я вярнуўся з Польшчы ў РБ і бачу, што тут працы значна больш, чым у Польшчы, але ў асноўным на буйных расійскіх гульцоў».
  • «Заўважыла, што ў Літве як быццам наогул не адчуваецца крызіс у ІТ: усё спакойна сыходзяць з добрай працы ў нікуды, упэўненыя, што знойдуць лепшае месца. Яшчэ з незвычайнага: у польскай айцішцы абавязкова патрэбная польская. У выніку жыву ў Польшчы, але працую на літоўскую кампанію».
  • «Склалася адчуванне, што суіскальнікаў значна больш, чым вакансій. У выніку часта адмаўлялі пасля скрынінгу проста таму, што ёсць больш прыдатныя кандыдаты».
  • «У 2021-м атрымала некалькі офераў за тыдзень, усе з першага разу, цяпер сышло амаль 5 месяцаў».
  • «Польшча. Для спецыяліста Middle і вышэйшых на рынку ўсё не так дрэнна: так, горш чым у дакавідныя часы, але не крытычна. Больш цісне фон ад звальненняў у вялікіх кампаніях».
  • «Адмова ад танных грошай прымусіла кампаніі павялічыць прадукцыйнасць».
  • «Не атрымаў офераў пры пошуку на рынку, у выніку знайшоў працу ў старых знаёмых без усялякіх сумоўяў».
  • «Працу знайсці было складана як у 2021-м, калі ў мяне не было камерцыйнага досведу, так і цяпер, калі я стаў мідлом».
  • «Вельмі мала вакансій на рынку для .Net распрацоўшчыка».
  • «Мінулы раз шукала працу ў 2022-м. Пошукі занялі два месяцы, за гэты час падалася на 109 вакансій і атрымала 4 оферы Цяпер шукаю працу ад сярэдзіны лістапада, то-бок таксама ўжо два месяцы. За гэты час адгукнулася толькі на 29 вакансій, пры гэтым моцна я не перабіраю, падаюся на ўсе больш-менш рэлевантныя. Пакуль сумоўі былі толькі ў дзвюх. У адную з іх прайшла поўны цыкл сумоўяў, чакаю рашэння».
  • «У Аўстрыі вельмі бедны ІТ-сектар. Для 85% вакансій патрабуецца нямецкая мова на размоўным узроўні. На астатніх 15% вельмі вялікая канкурэнцыя. Пры гэтым Аўстрыя для фрылансераў — вельмі дрэнны варыянт: легалізацыя амаль немагчымая і падаткі вельмі высокія (як і цэны)».
  • «Працу знайсці можна, але значна складаней, чым да 2023 года. Цяпер не вы выбіраеце кампанію, а кампанія выбірае вас. Хоць многае ўсё яшчэ залежыць ад шанцавання».
  • «Стан рынку — поўны трэш у параўнанні з 2021-м і іншымі вясёлымі часамі. Скарачэнні ёсць, вакансій няма, працы лепш не губляць».
  • «Было больш за 60 прыцэльных водгукаў на мэтавыя вакансіі з адаптацыяй CV пад іх (Delivery Management). Вынік: адказалі 10 кампаній, з шасцю быў скрынінг, з трыма поўны цыкл сумоўяў (3-5 этапаў), два оферы. Разам канверсія — 10% у сумоўі, 3% — у оферы. Пачатак 2023 года, Польшча, адкрытая віза PBH».
  • «Польшча. Улетку быў самы мёртвы сезон, амаль нуль рэакцый на водгукі. Ад сярэдзіны верасня стала лепей».
  • «Польшча. У цэлым пры канцы года актыўнасць з боку працадаўцы вырасла. Праца ёсць, калі добра паказаць сябе на сумоўі — можна нават патаргавацца».
  • «Праселі ўзроўні заробкаў».
  • «Масавыя лэй-офы ў кампаніях = больш спецыялістаў у пошуках».
  • «Для HR вельмі мала вакансій, а колькасць водгукаў на іх за дзень дасягае 100».
  • «Зарплатныя дыяпазоны сталі меншымі. Працэс рэкрутынгу істотна расцягваецца ў часе. Паміж этапамі інтэрв’ю праходзіць 1-2 тыдні. Я так разумею, што хочуць адгледзець максімальную колькасць кандыдатаў. А раней за два дні можна было офер атрымаць».
  • «Расійскі рынак быў у стагнацыі ў першай палове 2023-га. На C-level пазіцыі ўзровень зп істотна ўпаў, пасля сыходу замежных кампаній рынак быў перанасычаны топавымі кадрамі, і пісьменныя хантары паспелі ўхапіць кандыдатаў па ніжэйшых костах. Цяпер на рынку кадравы голад праз адсутнасць высокакваліфікаваных спяцоў middle+ і С-level, якія прагматычна цяпер не выходзяць на рынак. Назіраецца тэндэнцыя размарожвання рынку і выхаду ў актыўную фазу ў першым-другім квартале 2024-га».
  • «Я думаю, што мая кар’ера скончаная».
Ці доўга? Як айцішнікі шукаюць працу ў Беларусі — вялікі рэсёрч
Ці доўга? Як айцішнікі шукаюць працу ў Беларусі — вялікі рэсёрч
Па тэме
Ці доўга? Як айцішнікі шукаюць працу ў Беларусі — вялікі рэсёрч

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-2

это все фейки. на сайте занятости населением почти 400 вакансий с тэгом "программист".

6

Грустноватая статистика

5

4 месяца в поиске работы на PHP 3 года опыта Гданьск, но ищу почти везде в том числе готов работать и на рынок рф с переездом туда, пока безрезультатно 6 собесов много очень много кандидатов, занимательный факт: будучи джуном в начале карьеры работу было найти проще чем сейчас мидлом:(

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-2

в польше голод нищета ничего нет и кабаны-людоеды

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-1

не будь лакеем у руских - иди в белорусский нии! быть обслугой у руских стыдно - в родном нии работать престижно

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 лютага 2024, 15:25

0

PHP

Похапэ ещё жив???

0

Скоро нужда заставит в свой родной колхоз релоцировься)

-2

Кто устраивался в какой-нибудь российский банк - расскажите, как там и как они нанимают?)

2

У каждого свой опыт, много слышал, что в Польше работу тяжело найти, многие сидят по полгода, у меня наоборот позитивный опыт. В ноябре искал работу, на старой было сокращение, на новый проект не брали из-за зарплаты, была сильно выше рынка, контора переводила из доллара в злотые, когда злотый упал, повезло тогда. Отправлял только на ремоут вакансии, только на английском, никаких местных контор с вакансиях на польском. За пару недель имел 4 офера, аутсорс, еще через 2 еще 2 офера от продуктов, тут они медленно работают, аутсорс бодрее процесс интервью проводит. В итоге последний месяц отработки уже работал на 2х работах. Уже 4 месяца прошло, одна из контор, которым отказал, написала, спрашивали, не передумал ли, может к ним хочу. Хотя в линкедине действительно было видно по 50-100 откликов на те вакансии. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie] В целом такой опыт.

1

А какой у вас стек приблизительно?

0

на вопросы боты никогда не отвечают)

1

На ютубе есть ролики про выросшее количество RV на обочинах в SF & Mountain View. Часть RV припаркованы у офисов и парковок Uber, и других модных стартапов. Около некоторых RV на помойке валяются книжки cracking code & system architecture interview.

0

Догадываюсь даже что за канал и кто автор: рускоязычный чувак живет в Калифорнии, поливает грязью и желчью все что его окружает. Видно, что его терзает зависть к более успешным коллегам, мучают комплексы и нереализованные амбиции. Страдает бедолага, но что-то на родину не торопиться.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 сакавіка 2024, 14:47

0

Свободная же страна, имеет право, не?
Может антидепрессантов по страховке не выдали. А алкашка в штатах д***мовая.
Или нынче только снежинки имеют право на своё мнение?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 сакавіка 2024, 17:07

-1

Да, полностью имеет. Но не стоит его рассказы выставлять как истину в последней инстанции. Там забавный персонаж. Любит еще возле офисов биг тех компаний поошиваться и порасказывать как там несчастливы работники и в каких ужасных условиях работают. Очень похоже на истории с болот о несчастных бегунках.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 сакавіка 2024, 18:45

-1

К счастью зомбирование FAANG ещё действует на бандерлогов.
На вакансию в FAANG будет 100+ отзывов, на Embedding Hardware 10+

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]