Каму з айцішнікаў можна быць ІП і самазанятымі — нарэшце (амаль) зразумела
Здаецца, распрацоўшчыкам і тэсціроўшчыкам адкрытыя ўсе дарогі.
Здаецца, распрацоўшчыкам і тэсціроўшчыкам адкрытыя ўсе дарогі.
Саўмін нарэшце зацвердзіў пералікі відаў дзейнасці, дазволеных для ІП і для самазанятых (афіцыйна гэта называецца «самастойная прафесійная дзейнасць») — пастановай № 457 «Пра віды індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці» ад 28 чэрвеня 2024 года. Праект дакумента можна было да 25 мая абмеркаваць з Мінэканомікі. Што ў выніку дазволілі айцішнікам і каляайцішнікам?
— Аднаўленне камп’ютараў, ноўтбукаў, планшэтных камп’ютараў пасля збою, рамонт, тэхнічнае абслугоўванне камп’ютараў і перыферыйнага абсталявання
— Навучанне (без рэалізацыі змесціва праграм) працы на персанальным камп’ютары, ноўтбуку, планшэтным камп’ютары, смартфоне
— Поствытворчая дзейнасць, звязаная з кінафільмамі і відэапрадукцыяй, напрыклад, мантаж, забеспячэнне субтытрамі, устаўка загалоўных і фінальных тытраў, накладанне субтытраў, камп’ютарная графіка, мультыплікацыя і спецыяльныя эфекты.
— Работы і паслугі па графічным дызайне;
— Распрацоўка вэб-сайтаў, распрацоўка праграмнага забеспячэння, яго тэсціраванне;
— Усталёўка (налада) камп’ютараў і праграмнага забеспячэння;
— Выкананне работ (аказанне паслуг), уключаючы перадачу маёмасных правоў, па заказах іншых фізічных асоб і (або) арганізацый па-за месцам знаходжання заказчыка (яго філіяла, іншага адасобленага структурнага падраздзялення), тэрыторыі або аб’екта, якія знаходзяцца пад кантролем заказчыка, з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт для выканання такіх работ (аказання такіх паслуг) і перадачы вынікаў выкананых работ (аказаных паслуг), уключаючы перадачу маёмасных правоў.
Пункт пра працу праз інтэрнэт (у новым пераліку ён № 16), па сутнасці, трансфармацыя туманнага арт. 7 закона пра падаткаабкладанне, з дапамогай якога дазволілі працаваць на ППД айцішнікам-фрылансерам. Але ім ён, здаецца, ужо не спатрэбіцца, бо ў пастанове ключавыя віды дзейнасці для самазанятасці айцішнікаў — распрацоўку і тэсціраванне софту, а таксама графічны дызайн — прапісалі асобна і выразна. Што ж цяпер застаецца пад шыльдай працы праз інтэрнэт, стала яшчэ незразумелейшым. Можа быць, там бізнэс-аналітыкі, тэхрайтары і іншыя дата-саентысты?
Між іншым, у секцыі «Прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць» ёсць яшчэ адзін цікавы пункт: «іншая прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць».
Пералікі ўступаюць у сілу 1 кастрычніка 2024 года. Гэта значыць, што пасля гэтай даты няможна будзе адкрыць ІП тым, чыя дзейнасць не згаданая дакументам (зрэшты, у Мінску ІП і так некалькі гадоў ужо не адкрываюць).
Што тычыцца самазанятасці, пакуль не вельмі зразумела, як новы пералік будзе ўзаемадзейнічаць са спісам дазволеных відаў дзейнасці з выплатай ППД, але відавочна, што да 1 кастрычніка яны павінны быць гарманізаваныя. Верагодна, для ППДшнікаў застанецца толькі адзін спіс — новы.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
ну правильно
Что правильно?
все правильно)
но этого мало)
И это не точно.
Не так всё однозначно
айцишник знай,
кц405,
сильнее интегряй!
Быстро реагируют, чтобы гребцы могли продолжать нести золотые яйца