Сузаснавальнік OneSoil Слава Мазай сыходзіць з кампаніі
Экс-CEO агратэхнічнага стартапа OneSoil Слава Мазай паведаміў у фэйсбуку пра сыход з кампаніі.
— Сёння мой апошні працоўны дзень у OneSoil. Я застаюся сябрам кіраўніцтва і буду спрыяць будучаму поспеху кампаніі. Далей у мяне ў планах сапраўдны адпачынак без званкоў, імэйлаў і мітынгаў.
Таксама Слава Мазай напісаў ліст камандзе OneSoil. Ён падзякаваў калегам за сумесную працу і прыгадаў гісторыю развіцця стартапа.
— Пэўна, калі-небудзь я напішу мемуары пра тое, як мы пачалі OneSoil ушасцярых у далёкім 2016 годзе. Як атрымалі першыя інвестыцыі ў 2017, як падпісалі наш першы кантракт на сотні тысяч еўра з сусветным гігантам у 2018.
У 2019 мы паказалі бурны рост, і інвестары падтрымалі нас новым раўндам інвестыцый. А ў 2020 у палях у фермераў ужо была першая 1000 прылад — я нават марыць пра такое баяўся калісьці.
У 2021 годзе вы дапамаглі падпісаць мне наш першы кантракт з шасцю нулямі — гэта быў гістарычны момант для кампаніі. Спадзяюся і веру, што далей будзе толькі круцей.
Кампанія расце, і з ростам заўсёды ёсць змены. Змены для кампаніі — гэта добра. Каб выжыць, трэба мяняцца. Але для мяне гэтыя змены аказаліся крытычнымі. Культура кампаніі — гэта тое, што складана пабудаваць і немагчыма лёгка замяніць. Важныя не метрыкі, борды і тайтлы — важныя людзі, з якімі цябе прэ працаваць. Людзі, гатовыя табе дапамагаць.
Веру, што ў OneSoil будзе ўсё добра, і спадзяюся на вялікі поспех кампаніі!
OneSoil быў заснаваны ў 2017 годзе. Стартап стварае праграмы і анлайн-платформу для маніторынгу стану пасяўных плошчаў, павелічэння ўраджайнасці і эканоміі рэсурсаў. Прадукты кампаніі грунтуюцца на алгарытмах машыннага навучання і аналізе касмічных здымкаў.
Увосень мінулага года Слава Мазай, які займаў пасаду СЕО з моманту заснавання OneSoil ў 2017 годзе, перайшоў на пазіцыю дырэктара па інавацыях. Каманду з 1 кастрычніка ўзначаліў новы СЕО са Швейцарыі Мортэн Шміт.
На пачатку гэтага года стала вядома, што OneSoil выйшаў з ПВТ і фактычна спыніў працу ў Беларусі. Цяпер агратэх-стартап працуе са Швейцарыі і Польшчы. З сакавіка гэтага года беларуская юрыдычная асоба ТАА «Уансоіл» знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.
Читать на dev.by