Колькі зарабляюць айцішнікі-рэлаканты ў Польшчы. І якія ў іх падаткі
Многае залежыць ад таго, ці працаўладкаваныя яны, ці юрыдычна вядуць свой бізнэс.
dev.by працягвае вывучаць міграцыйныя працэсы ў ІТ. Мы апрацавалі 1800+ анкет «Праца і жыццё ў Польшчы з пункту гледжання ІТ-экспата» і ўжо апісалі прыкладны партрэт рэлаканта: хто ён, чаму пераехаў і дзе працуе. Цяпер расказваем, колькі ён зарабляе і плаціць падаткаў.
У Польшчы вялікае значэнне мае, ці працуе айцішнік па працоўным кантракце, ці дэ-юрэ сам вядзе бізнэс. B2B відавочна выгаднейшае, прычым даходы ІП вышэйшыя за даходы тых, хто працуе праз інкубатар. Напрыклад, медыянная зп брута ў распрацоўшчыкаў — 4200$. А медыянная зп нета ў іх жа галінуецца вось так: 2800$ — на працоўным кантракце, 3600$ — праз інкубатар і 3800$ — у ІП.
Ці ёсць у вашай кампаніі карані ў Беларусі, таксама мае значэнне. Калі няма, хутчэй за ўсё ваш даход будзе вышэйшым. Розніцы няма хіба што для QA. Але яны і праз інкубатар чамусьці атрымліваюць столькі ж, колькі і на працоўнай дамове.
Колькі падаткаў плацяць айцішнікі? Большасць сцвярджае, што не больш за 30%. Кожны шосты рэлакант знаходзіцца ў шчаслівай недасведчанасці.
У падатковых нюансах — сакрэт вышэйшых даходаў тых, хто працуе ў сферы B2B. У прыватнасці, ад узносаў у ZUS (сацстрах, аналаг ФСАН) могуць легальна ўхіляцца тыя, хто ўклаў грамадзянска-прававую дамову (umowa o dzieło) з інкубатарам. Больш за 10% адказалі, што ў ZUS не плацяць наогул. Кожны чацвёрты мае льготу пры выплатах у ZUS — хутчэй за ўсё, гэта ІП-пачаткоўцы, якія першыя 2-2,5 гады плацяць паніжаныя ўзносы. Па заканчэнні льготнага перыяду сумы іх адлічэнняў рэзка ўзрастуць. Верагодна, гэта скароціць розніцу паміж даходамі ІП і штатных супрацоўнікаў ІТ-кампаній.
У наступным матэрыяле раскажам пра геаграфію рассялення ІТ-экспатаў у Польшчы, іх сямейны склад і побыт.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Дапамагчы нам можна праз Patreon.
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by