Seedstars адабрала 10 стартапаў з беларускімі каранямі для ўдзелу ў венчурнай праграме ЕБРР
Швейцарская кампанія Seedstars адабрала 10 стартапаў з высокім патэнцыялам росту з беларускімі каранямі для ўдзелу ў венчурнай праграме Star Venture Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Пра гэта кампанія паведаміла ў лінкедзіне.
Вось якія праекты трапілі ў праграму.
- Baby RAIN Technologies — распрацоўвае платформу на базе АІ для ранняй дыягностыкі аўтызму;
- BANTgo — трансфармуе перапрацоўку электронных адкідаў па мадэлі Uber;
- EnergTech Solutions — прапаноўвае разумную воблачную платформу з аналітыкай на базе АІ для энергетычнага рынку;
- Fandy — дапамагае бізнэсам інтэграваць мікраахвяраванні;
- Filmustage — спрашчае вытворчасць фільмаў з дапамогай АІ-платформы;
- Goulash — дапамагае планаваць сталаванне і пакупкі ў лакальных крамах з дапамогай мабільнай праграмы;
- Govar — дапамагае практыкаваць англійскую праз групавыя відэазванкі;
- Plain — дапамагае праектаваць свае прасторы з дапамогай АІ-інструментару;
- Relivent — укараняе інавацыі ў індустрыю мерапрыемстваў з дапамогай AI;
- Tennis ComStat — робіць дэталёвы аналіз тэнісных матчаў з выкарыстаннем AI.
Праграма Star Venture разлічаная на 18 месяцаў. На працягу гэтага перыяду стартапы атрымаюць доступ да індывідуальнай бізнэс-дыягностыцы і кансалтынгавых праектаў, ментараў, інвестараў і ўсіх інструментаў, неабходных для развіцця праектаў.
Читать на dev.by