Раналду праінвестуе футбольны сімулятар UFL з беларускімі каранямі
Распрацоўшчыкі абяцаюць, што найбліжэйшым часам пачнецца закрытае тэсціраванне відэагульні.
Распрацоўшчыкі абяцаюць, што найбліжэйшым часам пачнецца закрытае тэсціраванне відэагульні.
Крышціяну Раналду далучыўся да інвестраўнда на $40 млн долараў у футбольны стымулятар UFL, піша venturebeat.com. Паведамляецца, што яго ўдзел выходзіць па-за рамкі фінансавага забавязання. Дзякуючы сваёй папулярнасці (614 млн падпісчыкаў у Instagram) футбаліст будзе актыўна ўдзельнічаць у развіцці відэагульні.
Дата рэлізу UFL яшчэ не зацверджаная, але найбліжэйшым часам абяцаны этап закрытага тэсціравання. Гульня будзе даступная на кансолях PlayStation 5, Xbox Series X і S.
UFL — бясплатны футбольны сімулятар. Яго распрацоўшчык — студыя Strikerz, міжнародны гульнявы брэнд, заснаваны ў 2016 годзе ў партнёрстве з гейм-студыяй Vizor Games. Студыя мае чатыры рэгіянальныя офісы і 200+ супрацоўнікаў ва ўсім свеце.
СЕО Strikerz Яўген Нашылаў так пракаментаваў навіну аб удзеле Раналду: «Далучэнне Крышціяну Раналду ў якасці інвестара і партнёра — вялікі крок наперад і падтрымка нашага бачання вядучай гульні для футбольных фанатаў».
Бясплатны футбольны сімулятар UFL сузаснавальнік Vizor Games Сяргей Бруй зацізерыў яшчэ летам 2021 года, а распрацоўка ў рэжыме цішыні доўжыцца яшчэ больш — ад 2016 года.
У студзені 2022 года з’явіўся першы геймплэйны ролік гульні. У ім прысутнічаюць віртуальныя двайнікі зорак футбола, у тым ліку будучы інвестар Крышціяну Раналду. Сузаснавальнік Vizor Games Антон Ярашук тады напісаў у фэйсбуку, што «рэліз сёлета».
Цяпер, відаць, чакаем у 2024-м.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Новая криптовалюта Роналдукойн, струнный транспорт, выращивание клубники на Марсе или хотя бы игра в казино. Много способов красиво просадить бабло...
Но почему он выбрал просто выбросить деньги?
У вас очень смутные представления о стартапах и инвестициях. Деньги не дают просто так и всей суммой. Более того, одно участие Роналду уже подняло цену этого продукта и он спокойно бесплатно для себя порекламит их в своей инсте и скинет свою долю х2 дороже, если запахнет жареным. В любом случае он почти ничего не теряет