Якія тэхналогіі выбірае айцішнік — і ці ўплывае рэлакейт. ІТ у Беларусі-2022
Працягваем выкладваць вынікі штогадовага рэсёрчу беларускай ІТ-індустрыі. Сёння — агляд тэхналагічнага профілю ІТ-спецыяліста.
Папулярнасць моў і фрэймворкаў не залежыць ад грамадска-палітычных узрушэнняў. Вобласці іх найчасцейшага ўжывання падпарадкоўваюцца хутчэй агульнасусветным тэндэнцыям развіцця эканомікі і яе высокатэхналагічнага сектара.
Таму ў гэтым раздзеле не варта чакаць яркіх перамен неэвалюцыйнага характару. JavaScript, Fintech і e-commerce вядуць рэй. Пра кавідныя чаканні бурнага развіцця HealthTech або медыйных праектаў ужо і не згадваюць.
Кардынальных адрозненняў інструментару і сферы дзейнасці рэлакантаў пакуль не назіраецца. Хвалі міграцыі праходзілі ў асноўным у рамках перамяшчэння цэнтраў распрацоўкі і праектаў з Беларусі, а большая частка спецыялістаў так ці інакш захоўвае напрацаваны за гады досведу профіль.
JavaScript прайшла свой пік, .NET пачынае пакідаць арэну
Імклівы ўзлёт JavaScript запаволіўся. Цяпер узровень яе папулярнасці замёр прыкладна на 25%.
Typescript, якую разглядалі хутчэй як малодшага брата і тэхналогію падтрымкі, усё больш упэўнена займае радкі ў CV распрацоўшчыкаў і ўжо перасягнула некалі найбольш масавую Java.
Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.
Літаральна пару працэнтных значэнняў саступае Python, якая прытармазіла, але ўсё роўна ўжо амаль самая папулярная з «класічных» моў праграмавання.
Пра змену кваліфікацыі варта патроху задумвацца .NET распрацоўшчыкам: яна плаўна, але няўмольна набліжаецца да акваторыі натур, што сыходзяць накшталт PHP, або нішавых інструментаў. Да Scala з 1,1% яшчэ вельмі далёка, але яшчэ пару гадоў — і для моладзі .NET стане сугучнай С/С++, дзе людзі гуляюць у сваёй лізе суворых швэдраў і падыходаў.
Асобна адзначым Node.js, якая актыўна падмінала пад сябе бэкэнд вэб-распрацоўку, але літаральна за апошнія пару гадоў рэзка зменшыла тэмпы і страціла адразу некалькі працэнтаў.
Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.
Аналагічна зніжэнню дамінавання тых ці іншых тэхналогій (у першую чаргу JavaScript) пачынае размывацца і практычны інструментар.
React.js, якая настолькі ўвайшла ў трэнды, што стала ледзь не сінонімам фронту, стала губляць сваю долю. Але пры гэтым і Vue.js, і Next.js таксама зусім не дадалі, а Angular працягвае занурэнне ў бездань, у чымсьці нагадваючы .NET. Пра jQuery наступным разам наогул мала хто згадае, хоць менавіта гэты інструмент быў стандартам на фронце некалі.
Gradle і Maven сярод зборачных тулаў працягваюць ісці ўпоравень без асаблівых адрываў.
FinTech, e-Commerce і ўсе астатнія
Яшчэ больш мяккіх тонаў у карціне размеркавання па індустрыях, да якіх прыкладвалі рукі беларускія ІТ-спецыялісты.
Ёсць безумоўны лідар — Fintech. Калі прыплюсаваць да яго блізкі Insurance, тандэм забярэ чвэрць удзельнікаў анкеты.
E-commerce страціў першае месца, якое займаў яшчэ два гады таму, і стаў прыкметна адставаць. Але гэта пакуль нельга запісаць у трэнд, які добра прасочваецца.
Практычна ўсе астатнія індустрыі нічога не дадалі, наадварот — паменшылі сваю долю і ўсё больш размываюцца. Толькі HealthTech і Gaming засталіся роўна на тых жа пазіцыях, і гэта ўжо вынік, хоць падчас пандэміі былі прагнозы пра іх узлёт і высокія пазіцыі на доўгі час. Той жа EdTech у выніку знаходзіцца дзесьці ніжэй за радары. Travel, Logistics, Automotive — усе гэтыя галіны, пра якія так любяць пісаць сайты аўтсорс-кампаній і ад якіх чакалі аднаўлення або росту, застаюцца на перыферыі ў прыдатку да беларускіх цэнтраў распрацоўкі (дзе б яны ўжо ні знаходзіліся).
Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.
Калі паглядзець на актуальныя дамены ведаў, звязаныя хутчэй з прынцыпамі стварэння рашэнняў, то і IoT, і High Load, і ML/AI, і Cloud, які ўжо даўно зрушыўся ў DevOps тэму, выглядаюць хутчэй галінамі, цікавымі для развіцця, чым стандартамі, куды абавязкова трэба імкнуцца ўсім.
Макі неўзабаве абгоняць Windows
Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.
JavaScript застаецца найпапулярнейшай мовай для ўсіх відаў распрацоўкі. Але калі яшчэ пару гадоў таму яна выходзіла на пазіцыі «дэфолтнай», то цяпер стала патроху губляць папулярнасць.
Нейкія прамыя замены ў якасці лідараў напрамкаў не праглядаюцца. Так, у інтэрнэце ўсё прыкметнейшая Typescript, але рост яе пакуль даволі ўмоўны. Астатнія тэхналогіі і зусім здалі ў бок больш вузкаспецыялізаваных рашэнняў і інструментаў.
Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.
Яшчэ пару гадоў таму манаполія Windows здавалася практычна непарушнай. Вядома, Mac’амі карысталася 25-30% айцішнікаў, але кардынальных змен гэтая доля не перажывала. Цяпер жа да парытэту (пры захаванні тэмпаў) засталося года паўтара.
Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.
Калі хтосьці згадвае адрозныя ад Git сістэмы кантролю версій, гэта дакладная прыкмета «алдоў». Абрэвіятура SVN цяпер мала каму пра штосьці кажа, не кажучы ўжо пра астатнія назвы і брэнды.
GitLab пры гэтым у якасці хостынгу працягвае не здавацца GitHub, а вось BitBucket стаў даволі хутка губляць пазіцыі. У яго ўсё яшчэ важкія 22,7%, але яшчэ пару гадоў таму было стабільна 28%.
Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.
Visual Studio Code застаецца інструментам, інтэрфейс якога добра знаёмы большасці распрацоўшчыкаў незалежна ад іх спецыялізацыі. Асобна стаяць толькі iOS распрацоўшчыкі з манапольным xCode, джавісты з дамінуючым IntelliJ IDEA і ўсё больш рэдкія PHP-распрацоўшчыкі са сваім PhpStorm, ад якога ўжо толькі ў іншую тэхналогію і асяроддзе.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
Дапамажыце нам выпусціць наступныя тры часткі рэсёрчу:
І яшчэ крыптой, тут гаманцы.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Читать на dev.by