Айцішнікі ў стрэсе. Топы таксама. Як крызіс змяніў настроі — вялікі рэсёрч

У будучыні ўпэўненыя ўсё менш айцішнікаў незалежна ад лакацыі — на фоне спаду індустрыі і сур’ёзных праблем у аўтсорсе. 

52 каментарыя

Змест

У трэцяй частцы вялікага рэсёрчу ІТ-2023 расказваем пра настроі і ўмовы працы.

Рэлакейт знікае. Айцішнікі пастарэлі. Вялікі рэсёрч ІТ у Беларусі і за мяжой
Па тэме
Рэлакейт знікае. Айцішнікі пастарэлі. Вялікі рэсёрч ІТ у Беларусі і за мяжой
Гульні ўсё, прыйдзецца назад у сумны фінтэх? Вялікі рэсёрч — тэхналогіі
Па тэме
Гульні ўсё, прыйдзецца назад у сумны фінтэх? Вялікі рэсёрч — тэхналогіі

Галоўнае

  • Толькі 48,8% праца падабаецца.
  • А ўсяго 40,4% упэўненыя, што без яе не застануцца.
  • Няма месца для невялікіх кампаній.
  • Расхваляваліся нават ліды і топ-менеджары.

Выжываюць буйныя гульцы

Цяжкія часы і зніжэнне дэманду б’юць у першую чаргу па кампаніях, у якіх няма дастатковага запасу трываласці. Буйныя старыя гульцы з вопытам крызісаў рознага паходжання неяк выплываюць, дробныя часцей сыходзяць у нябесную лігу.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Калі яшчэ год таму ў кампаніях на 11-50 чалавек працавала амаль 15% рэспандэнтаў, то цяпер — амаль у два разы менш.

Невялікія аўтсорсеры без новых кліентаў актыўна скарачаюцца ў памеры або знікаюць. А на прадуктовым рынку пасля кавіднага ўсплёску працягваецца стагнацыя. 

Нядзіўна, што на гэтым фоне расце доля працоўных у буйных кампаніях. Там могуць і даўжэй трымаць бэнч, працягваць працаваць з рэлакацыяй і ў цэлым манеўраваць нават на неактыўным рынку.  

Задаволеных працай усё менш. Асабліва жанчын

Плаўна зніжаецца колькасць задаволеных працай. Тых, каму лепш, чым «нармальна», зноў менш за 50%. 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Прадстаўнікі HR аддзелаў больш за іншых схільныя скочвацца ў роспач — чакана. На хвалі нізкага наймання або скарачэнняў іх запатрабаванасць зніжаецца.

Рэзка здалі і Sales. У многіх аўтсорсінгавых кампаніях продажы з серыйных перайшлі ў адзінкавыя, а ў прадуктах у асноўным спрабуюць хоць бы падтрымаць бягучы ўзровень, а не марыць пра бонусы. 

З тэхнічнага профілю варта адзначыць крызіс настрояў у праектных менеджараў.

Колькасць задаволеных інтэрнаў скарацілася ў паўтара разу. Многія або не вераць у наступны кантракт, або прагназуюць доўгае знаходжанне ў статусе Junior без прасоўвання ў кар’ерным і матэрыяльным плане. 

Спецыялісты ўзроўню Senior або тым больш Lead, зразумела, пачуваюцца больш упэўнена, але і сярод іх колькасць задаволеных працай патроху зніжаецца другі год запар. 

Цікава, што даволі прыкметна зніжаецца ўзровень задаволенасці працай у жанчын. Яшчэ годам раней амаль 50% з іх з радасцю адкрывалі ноўтбук, а цяпер такіх ужо толькі 40%, у той час як у мужчын амаль нічога не змянілася.

Не час прыдзірацца да праекта

Ва ўмовах нестабільнага рынку ўзровень задавальнення праектамі амаль не змяніўся. Калі параўнаць з 2022, дадатковых эмоцый любога выгляду не заўважана. Калі камусьці не падабаецца яго спектр задач, то ён працягвае адчуваць негатыў, а тым, хто збольшага задаволены, — не да спроб змяніць праект.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

А вось праектныя менеджары ў цэлым губляюць энтузіязм не толькі да кампаніі, у якой працуюць, але і да свайго праекта. 

Варта адзначыць зніжэнне захопленасці праектам у .NET распрацоўшчыкаў, якое працягваецца. Тэхналогія павольна і плаўна, але працягвае сыходзіць на задворкі індустрыі, колькасць новых цікавых праектаў на ёй зніжаецца. 

Многія без сацпакетаў. Усе без падарункаў і карпаратыўных крэдытаў

Напаўненне сацпакетаў спецыялістаў змянілася неістотна. 

Пры гэтым сур’ёзна вырасла доля спецыялістаў, якія зусім абыходзяцца без сацпакетаў. Такіх ужо больш за 11% ад агульнай колькасці рэспандэнтаў. Гэта не азначае, што расце колькасць фрылансераў, а хутчэй падсвятляе гібрыдныя схемы наймання, калі супрацоўнік працуе праз ІП і застаецца без (усіх або часткі) карпаратыўных бонусаў.

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Наймальнікі ўсё радзей дораць падарункі ў гонар знамянальных дат або дзён нараджэння. Такія выдаткі рэжуцца адразу. Сышлі ў мінулае і карпаратыўныя праграмы крэдытавання. 

Беспрацоўе (раптоўна) знізілася насуперак трэнду

Насуперак асцярогам, у мінулым годзе сітуацыя з працай стала стабілізавацца — 5% з рэсёрчу-2022 ператварыліся ў 3%. 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Фрыланс застаецца доляй энтузіястаў на любым фоне рынку. Канкураваць на апворку або фіверы са зборнымі акаўнтамі невялікіх агенцтваў або калег па бізнэсе з усіх пунктаў свету, якія бясконца дэмпінгуюць, складаней, чым за месца ў канкрэтнай кампаніі. 

Ліды і топ-менеджары расхваляваліся наконт будучыні

Яшчэ ў справаздачы-2022 спецыялісты прабілі дно песімізму адносна сваіх прафесійных перспектыў. 

Але дно выявілася падвойным — і вось у 2023 новыя рэкорды. Ужо толькі 40,4% цалкам упэўненыя, што рынак працы іх чакае з распасцёртымі абдымкамі пры любым развіцці падзей. Мінус 5% працэнтаў у параўнанні з мінулым годам. 

Интерактивное содержание скрыто. Перейдите на полную версию материала.

Пры гэтым колькасць тых, хто проста асцерагаецца застацца без працы, вырасла менш чым на 1% — да 13,2%. 

Асноўная прыбаўка — у тых, хто з трывогай глядзіць у будучыню. Упершыню за гісторыі апытанняў гэты сегмент перавысіў колькасць аптымістаў па сваёй долі. Пакуль усё добра, але…

Характэрна, што найбольшым падзеннем аптымізму вылучыліся спецыялісты ўзроўню Lead — сярод іх з аптымістаў у стан трывожных перайшло ўраз за год больш за 10%. Тым самым яны сталі бліжэй да народу — раней элітныя спецыялісты глядзелі на ўсю гэтую мітусню на рынку працы трохі пагардліва: «Я выбіраю, не мяне выбіраюць».

Мацней Lead захваляваліся толькі топ-менеджары. У іх колькасць аптымістаў скарацілася адразу на 12% — да 51,2%. Пры гэтым многія з іх спланіравалі адразу ў шэрагі песімістаў, такіх стала за год у 2,5 разы больш — ад 4,5% да 11,3%. Рынак працы ў іх вузкі і спецыфічны, прасторы для манеўравання куды менш, чым у тэхнічных спецыялістаў. 

Жанчыны традыцыйна былі больш прыземленымі наконт прафесійных перспектыў, але гэтым разам куды больш — трывожных мужчын. Мужчын захвалявалася ў два разы больш, чым жанчын (сегменты змяніліся на 5-6% і 2,5-3% адпаведна).

Гульні ўсё, прыйдзецца назад у сумны фінтэх? Вялікі рэсёрч — тэхналогіі
Па тэме
Гульні ўсё, прыйдзецца назад у сумны фінтэх? Вялікі рэсёрч — тэхналогіі
Рэлакейт знікае. Айцішнікі пастарэлі. Вялікі рэсёрч ІТ у Беларусі і за мяжой
Па тэме
Рэлакейт знікае. Айцішнікі пастарэлі. Вялікі рэсёрч ІТ у Беларусі і за мяжой

Читать на dev.by