Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

EPAM vs птушкафабрыка. Куды ідуць на практыку студэнты-айцішнікі ў 2023

Дзе цяперашнія студэнты ІТ-спецыяльнасцей праходзяць практыку? Вывучылі спіс актуальных месцаў для студэнтаў БДУІРа, параўналі з асартыментам 5-гадовай даўніны і спыталіся ў чытачоў.

45 каментарыяў
EPAM vs птушкафабрыка. Куды ідуць на практыку студэнты-айцішнікі ў 2023

Дзе цяперашнія студэнты ІТ-спецыяльнасцей праходзяць практыку? Вывучылі спіс актуальных месцаў для студэнтаў БДУІРа, параўналі з асартыментам 5-гадовай даўніны і спыталіся ў чытачоў.

Дзе цяпер практыкуюцца студэнты БДУІР

На жаль, прэс-служба БДУІР не змагла даць нам звестак пра месцы практыкі сваіх студэнтаў, бо гэтая інфармацыя «шчыльна звязаная з арганізацыямі-партнёрамі».

Аднак крыніца, якая пажадала захаваць ананімнасць, даслала dev.by бягучы зрэз па адной з кафедраў ФКСіС (факультэт камп’ютарных сістэм і сетак) БДУІР. Курсы і спецыяльнасці не пазначаныя.

У спісе за 2023 год ёсць як ІТ-кампаніі, так і заводы (у тым ліку пад санкцыямі ЕС, ЗША або Украіны) і прадпрыемствы, на першы погляд, не звязаныя з праграмаваннем. Напрыклад, спартовы цэнтр, стаматалогія, птушкафабрыка, універсітэт МНС у Гомелі.

Пры гэтым ад тых жа EPAM і iTechArt — усяго па адной заяўцы. У цэлым, ад кампаній, хоць неяк звязаных з ІТ, 40+ заявак.

У лідарах па колькасці месцаў для практыкі — віцебскі офіс міжнароднай ІТ-кампаніі Modsen (6 месцаў); зноў жа віцебскі офіс кампаніі «Фабрыка інавацый і рашэнняў» (верагодна, маецца на ўвазе Innowise Group; 8 месцаў); «Пеленг» (6 месцаў) і «Атлант» (5 месцаў), якія знаходзяцца пад санкцыямі.

Акрамя таго, 3 чалавекі застануцца на самой кафедры, і 15 будуць практыкавацца ў Цэнтры інфарматызацыі і інавацыйных распрацовак БДУІР.

Поўны спіс месцаў для практыкі (націсніце, каб разгарнуць)

1 месца — у EPAM;

1 — у WannaPlay (распрацоўшчык і стваральнік мабільных гульняў);

1 — у iTechArt Group;

3 — у ЗАТ «ІнДэлКо» (працуе ў сферы тэлемеханікі);

1 — у Qulix Systems (займаецца распрацоўкай, тэсціраваннем софту і IT-кансалтынгам);

2 — у ТАА «Ай Дзі Эй Тэхноладжыс» у Мінску (беларуская ІТ-кампанія прадуктовага тыпу, распрацоўка мабільнага софту);

1 — у ТАА «АКСОНІМ» (распрацоўка электронікі, софту, лічбавых прылад і г. д.);

1 — у Мінскай кампаніі «Брэйнфорс» (паслугі па наладжванні, дапрацоўках і пашырэнні функцыяналу любых шаблонаў АСПРО);

1 — у офіс EBS Partners (спецыялізуецца на ўкараненні, дапрацоўцы і тэхнічнай падтрымцы праграмных прадуктаў Oracle у транспартнай лагістыцы і экспедзіраванні);

2 — у ІТ-кампаніі PlaysDev (займаецца DevOps, Android Development і Game Dev);

1 — ад мінскага распрацоўшчыка софту «Ведэксцім» (распрацоўка софту для прамысловасці, банкаўскай сферы і г. д.);

1 — у ТАА «ВіАр Тэрыторыя» (парк забаў Teleport);

1 — у офісе распрацоўшчыкаў софту «СМ Тэхноладжыс»;

2 — у ТАА «Софтарэкс Тэхноладжыс» (мінскі офіс — цэнтр распрацоўкі праграмнага забеспячэння кампаніі Softarex Technologies Inc.);

1 — у мінскай ІТ-кампаніі Softmeup;

1 — у ІТ-кампаніі SumatoSoft;

2 — у офісе ІТ-кампаніі WhiteSnake;

1 — у офісе аператара А1;

1 — на прыватным прадпрыемстве «Алавір» (распрацоўка сайтаў і інтэрнэт-крам у Мінску);

1 — у гомельскім офісе ІТ-кампаніі «Клэвер Тэхноладжы»;

6 месцаў — у віцебскім офісе міжнароднай ІТ-кампаніі Modsen;

8 месцаў — у віцебскай ІТ-кампаніі «Фабрыка інавацый і рашэнняў» (верагодна, маецца на ўвазе Innowise Group);

1 — у інфармацыйна-вылічальным цэнтры Мінфіна;

1 — на прыватным прадпрыемстве «ПадВокам» (сістэмы відэаназірання ў Мінску);

1 —  у ПГУП «Гаджат Плюс», што ў а. г. Лугавая Слабада (крама лічбавай тэхнікі і аксесуараў);

1 — у ПГУП «МВтэл» (сістэмны інтэгратар у Мінску, спецыялізуецца на стварэнні і рэалізацыі праектаў у галіне сувязі і тэлекамунікацый);

1 — у БСБ Банку;

1 — у спартовым комплексе «Аква-Мінск»;

2 — у мінскім філіяле «Белтэлекам», і 1 — у віцебскім філіяле;

1 — у ТАА «Еўрагандаль»;

1 — у мінскай тыпаграфіі «Выдавецкія сістэмы»;

1 — у ТАА «МДмед» у Мінску (дыстрыб’ютар прадукцыі для клінічнай ПЦР-дыягностыкі);

1 — у ТАА «Санта Рытэйл» у Брэсце;

1 — на мінскім прадпрыемстве ААТ «Белэлектрамантажналадка»;

2 — у тэлекамунікацыйнай кампаніі «Энергакамінвест»;

1 — у ААТ «Смалявічы Бройлер», што ў пасёлку Акцябрскі;

5 — на «Атланце», які знаходзіцца пад санкцыямі;

3 — на прадпрыемстве «АГАТ-сістэмы кіравання» — кіруючая кампанія холдынга «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» (нагадаем, што гэтая арганізацыя трапіла пад санкцыі ЕС);

1 — у ААТ «Амкадор-Унімод» (адзначым, што холдынг «Амкадор» таксама трапіў пад санкцыі);

1 — у ААТ «ААБ Беларусбанк» у Гродне («Беларусбанк» таксама знаходзіцца пад санкцыямі ЕС);

1 — у ААТ «Беларускі міжбанкавы разліковы цэнтр» у Мінску;

2 месцы — у ААТ «Беларускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынга «Беларуская металургічная кампанія» ў Жлобіне (пад санкцыямі Украіны ад 2023-га);

1 — ТАА «Актуальныя рашэнні бяспекі» (пад санкцыямі Украіны ад 2023-га);

1 — у ТАА «Канструктарскае бюро «Дысплэй» (пад украінскімі санкцыямі ад 2023-га);

1 — у РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск»;

1 — у «Беларуснафце» ў Гомелі (ЕС увёў санкцыі ў дачыненні да «Беларуснафты» ў 2021-м);

1 — на ААТ «Гомельбудматэрыялы»;

1 — у ААТ «Нафтазаводмантаж» у Наваполацку;

6 месцаў — ад распрацоўшчыка оптыка-электроннага абсталявання «Пеленг» (трапіў пад санкцыі ЗША ў 2021-м);

1 — у ААТ «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання»;

1 — на фаніпальскім заводзе вымяральных прыбораў «ЭНЕРГАМЕРА»;

1 — на вытворчасці «Суперпак Інвест» у г. п. Наваельня (выпускае ўпакоўку для фасоўкі сыпкіх матэрыялаў);

1 — у «Газбудмантаж Магілёў»;

1 — у ДУ «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Пінска»;

1 — у ДУА «Гомельскі абласны цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі»;

2 — ва Універсітэце грамадзянскай абароны МНС у Гомелі;

1 — у «Маладзечнагазе»;

1 — у філіяле «Прадпрыемствы сродкаў дыспетчарскага і тэхналагічнага кіравання» РУП «Гроднаэнерга»;

1 — у стаматалогіі «ЧЭЛСЕНА-ДЭНТ» у Маладзечне;

3 — на кафедры БДУІР;

15 — будуць практыкавацца ў цэнтры інфарматызацыі і інавацыйных распрацовак БДУІР.

Для параўнання — як выглядалі спісы пераддыпломнай практыкі і размеркавання ў 2018 годзе?

Мы таксама атрымалі пералік месцаў для размеркавання той жа кафедры ФКСіС БДУІР за лістапад 2018 года. Гэта спіс кампаній, куды хлопцы ішлі на пераддыпломную практыку і наступную працу ў 2019-м.

Зразумела, гэта не «чыстае» параўнанне (розны час, розныя віды практыкі). Але паглядзець усё роўна цікава.

Напрыклад, амаль усе заяўкі на практыку — у ІТ-кампаніі (выключэнні — накшталт «Амкадор-Белвара», «Белдарцэнтра» або Бараўлянскай школы).

Больш за ўсё — 19 чалавек — адправілася ў Itransition. Затым ішоў EPAM (5 чалавек); IBA IT Park (5 чалавек); ААТ «АГАТ-СІСТЭМ» (5 чалавек); РУП па дыягностыцы і кантролі стану аўтамабільных дарог «БЕЛДАРЦЭНТР» (4 чалавекі); ТАА «БСВТ-новыя тэхналогіі» (4 чалавекі); і кафедра БДУІР (4 чалавекі).

Куды размяркоўваліся выпускнікі 2019 года (націсніце, каб разгарнуць)

5 чалавек — у IBA IT Park (цэнтр распрацоўкі IBA Group у Мінску);

1 чалавек — у СТАА «СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ»;

19 чалавек — у Itransition;

3 чалавекі — у кампанію-распрацоўшчык софту «НэтКрэкерБел» (NetCracker);

5 чалавека — у EPAM;

1 чалавек — у iTechArt Group;

2 чалавекі — у Softeq Development;

3 чалавекі — у Qulix Systems;

1 чалавек — у FP Trade;

1 чалавек — у ТАА «Гейм Стрым» (раней Wargaming);

1 чалавек — у LeverX;

1 чалавек — у SaM Solutions;

1 чалавек — у ІТ-кампанію «Фордэкансалтынг»;

1 чалавек — у ТАА «Аксонім» (распрацоўка электронных прылад, апаратна-праграмных комплексаў, убудавальных сістэм і рашэнняў, праграмнага забеспячэння);

1 чалавек — у ЗАТ «НАВУКСОФТ» (ScienceSoft);

1 чалавек — у ТАА «Плэйджэндары Дэвелапмент» (Playgendary);

1 чалавек — у ТАА «Эрнст энд Янг Дзіджытал» (уваходзіць у EY);

1 чалавек — у Unic Lab (hard&software распрацоўка);

1 чалавек — у Heapix Development;

1 чалавек — у Smartum R&D;

1 чалавек — у ТАА «Оранжсофт Дэвелапмент» (Orangesoft);

1 чалавек — у ТАА «МультыПлюс» (рамонт камп’ютараў і перыферыйнага абсталявання);

1 чалавек — да распрацоўшчыка псофту «Айтака»;

1 чалавек — у «Елаў софт» (Yellow)

4 чалавекі — у РУП па дыягностыцы і кантролі за станам аўтамабільных дарог «БЕЛДАРЦЭНТР»;

1 чалавек — у Цэнтр інфармацыйных тэхналогій «Бікансалт» (распрацоўка софту);

1 чалавек — у ТАА «АСТРОН ЛТД» (абсталяванне для маркіроўкі і ідэнтыфікацыі, відэаназірання, аўтаматызацыі гандлю і рэстарацый; софт і г. д.);

1 чалавек — у Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама;

1 чалавек — у ААТ «Планар» (выпускае абсталяванне для мікраэлектронікі, а таксама прадукцыю медыцынскага прызначэння);

5 чалавек — ва ўжо згаданы вышэй ААТ «АГАТ-СІСТЭМ»;

4 чалавекі — у ТАА «БСВТ-новыя тэхналогіі» (распрацоўка і вытворчасць прадукцыі грамадзянскага і ваеннага прызначэння. Трапіла ў 2022-м пад санкцыі Міністэрства гандлю ЗША);

1 чалавек — у ААТ «Амкадор-Белвар» (прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску аўтасветлатэхнікі, бытавой тэхнікі, медыцынскіх прыбораў і г. д.);

1 чалавек адправіўся ў школу ў Бараўлянах па заяўцы ад упраўлення адукацыі, спорту і турызму.

2 чалавекі размеркаваліся ў ЦІІР БДУІР. 1 чалавек застаўся на кафедры асістэнтам, і яшчэ 4 — тамсама, але інжынерамі-электронікамі.

Дзве гісторыі пра практыку ад цяперашніх студэнтаў

— Праходзіла пераддыпломную практыку ў банкаўскім працэсінгавым цэнтры, там жа і застануся на час размеркавання. Буду займацца бізнэс-аналізам і тэхнічным пісьменніцтвам.

Кіраўнікі далі задачы па рэальных праектах, што было крутым досведам. Аднак у сувязі з высокімі патрабаваннямі да бяспекі даных для справаздачы і дыплома не давалі. 

Універ не пускае на пераддыпломную практыку ў прыватныя IT-кампаніі. А вось вытворчыя <у прыватных фірмах> год таму былі дапушчальныя. Што цяпер, не ведаю, але хутчэй, не.

— Я студэнт ФПМІ. Вытворчай практыкі нам не далі выбраць самім, і ўсіх адправілі ў АІПІ пры НАН (Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. — Заўв.). Нікому не падабаецца, але ўсім усё роўна. — На жаль, нам не ўдалося задаць дадатковых пытанняў.

Дзве гісторыі пра практыку і размеркаванне мінулых гадоў: абодва суразмоўцы ўжо не ў Беларусі

— Я Java-распрацоўшчык. Пачаў працаваць у аўтсорс-кампаніі на другім курсе (не хачу казаць назву ВНУ), у часы разгару каранавіруса. У тую ж кампанію, уласна, і размеркаваўся. 

Пытанне з размеркаваннем так моцна да вайны не стаяла. Аднак, калі ўсё пачалося, каб не патрапіць на бэнч, трэба было зрабіць рэлакейт — альбо знаходзіцца на праекце, дзе кліенту абыякавая твая лакацыя. 

Мне з другой опцыяй не пашанцавала. У выніку рашэнне такое — я працую з грузінскага офіса, але афіцыйна працаўладкаваны ў беларускай кампаніі па размеркаванні.

Так, размеркаванне няможна адпрацоўваць у кампаніях за мяжой. Аднак можна працаваць у іншай краіне на беларускую кампанію. Усё, што для гэтага трэба, — падпісаць дакумент, што я згодны працаваць аддалена з Грузіі. Аднак падаткі я плачу ў РБ. 

Гэты дакумент можа падпісаць кожны, хто гатовы працаваць аддалена і хто хоча плаціць падаткі менавіта ў Беларусі. Яго зацвердзілі, і ён ужо набыў моц летам мінулага года (магчыма, суразмоўца мае на ўвазе каментар Міністэрства працы і сацыяльнай абароны РБ наконт дыстанцыйнай працы — заўв. аўт.).

Грошы прыходзяць на беларускія рахункі, а ў Грузію я пераказваю іх праз крыпту (выводжу ў наяўныя праз крыптаабменнікі). За ўвесь час я ніяк не ўзаемадзейнічаў з грузінскай бюракратыяй. Але ў гэтага падыходу ёсць свае праблемы. Я не магу атрымаць дазвол на жыхарства Грузіі, бо не маю крыніцы даходу менавіта на тэрыторыі Грузіі. Я тут на правах «турыста». Па сутнасці, ужо не з’яўляючыся рэзідэнтам РБ, я плачу ўсё тыя ж падаткі па тых жа самых працэнтах, што і калі быў у Беларусі.

— Вучыўся ў БДУІР. На пачатку чацвёртага курса ўладкаваўся ў Innowise. Пачынаў як бясплатны стажор Data Scientist, у працоўнай — «тэхнік-праграміст». Там жа і праходзіў пераддыпломную практыку (чыста як раней працаваў, так і працягнуў), і планаваў туды размеркавацца. Але ў маі 2022-га звольніўся, бо перасталі плаціць на бэнчы.

На той момант практыка яшчэ не скончылася. Аднак я проста падпісаўся з іншай канторай (DataMola, таксама прыватная). Па выніку ўсё спакойна завяршылася, дыплом атрымаў.

Па дакументах я пераразмеркаваўся да бацькі на ягоную фірму (займацца распрацоўкай радыёэлектроннага абсталявання). Дагэтуль там лічуся, каб не плаціць за навучанне. 

Насампраўдзе я спачатку застаўся працаваць у DataMola. Пераехаў ад іх у Польшчу. Потым, калі адносіны з імі скончыліся (не найлепшым чынам, але гэта ўжо іншая гісторыя), знайшоў іншую працу ў Польшчы (хоць гэта было і нялёгка).


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Спросили студентов БГУИР как дела с распределением-2022. Всё ок, но мало кто обсуждал с компанией что потом
Спросили студентов БГУИР, как дела с распределением-2022. Всё ок, но мало кто обсуждал с компанией, что потом
По теме
Спросили студентов БГУИР, как дела с распределением-2022. Всё ок, но мало кто обсуждал с компанией, что потом

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

Очивидно птицефабрика - все стремятся развивать свой продукт, особенно на эти предприятия должны идти те, кто волнуется о пенсиях и работе садов и школ, чтобы у детей были свежее мясо и яйца

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-5

По сути, уже не являясь резидентом РБ,

Как раз являешься, само ненахождение в РБ год не делает тебя нерезидентом

0

Налоговым не являешься.

https://collegia.by/info/news/2021/kratkaya-instruktsiya-o-nalogovom-rezidentstve-belorusov/

Налоговыми резидентами Республики Беларусь признаются физические лица, которые фактически находились на территории Республики Беларусь в календарном году более 183 дней. Физические лица, которые фактически находились за пределами территории Республики Беларусь 183 дня и более в календарном году, не признаются налоговыми резидентами Республики Беларусь.

-1

Здесь подразумевается что физ. лица находились за пределами РБ, работали на компанию которая является налогоплательщиком в другой стране и получали зарплату в другой стране.

0

И каков механизм проверки этого?

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

а теперь бы читал дальше что там написано:

Если физическое лицо не является налоговым резидентом ни одного государства, в т.ч. в Беларуси, то оно признается налоговым резидентом РБ, если в календарном году, за который определяется налоговое резидентство, имеет гражданство РБ или разрешение на проживание в РБ (вид на жительство) (ч. 2 п. 5 ст. 17 НК).

https://neg.by/novosti/otkrytj/kogda-slozhno-opredelit-nalogovoe-rezidentstvo/#:~:text=%D0%9D%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D0%BE%D0%B2%D1%8B%D0%BC%D0%B8%20%D1%80%D0%B5%D0%B7%D0%B8%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D1%82%D0%B0%D0%BC%D0%B8%20%D0%A0%D0%91%20%D0%BF%D1%80%D0%B8%D0%B7%D0%BD%D0%B0%D1%8E%D1%82%D1%81%D1%8F%20%D1%84%D0%B8%D0%B7%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5,17%20%D0%9D%D0%9A).

-2

Если физическое лицо не является налоговым резидентом ни одного государства

Совершенный пшик. Каким образом они узнают налоговом какого государства я являюсь или не являюсь? Есть ли у меня вообще другое гражданство? Совершенно бессмысленное замечание.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-2

Ну это же Беларусь, посмотрят твои соцсети, в каких странах ты раслачивался - и сделают запрос, а получал ли данный гражданин деньги в этой стране, и не является ли он вашим налоговым резидентом - и тут появиться твое предназначение - платить налох!

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-2

допустим ты открыл ИП в Грузии, ну и платишь налог там 1.5% и путешествуешь по свету(целый год в РБ не был, но и другое резидентство не получил). Налоговая делает запрос - и если есть "договор о избежании двойного налогооблажения" попросит тебя оплатить еще 11.5% с твоих доходов, а мб еще и штрафанет и множитель введет

-1

Ну это же Беларусь, посмотрят твои соцсети

Удачи. У меня на этот трэш нет времени.

и сделают запрос,

А их отправят в пешее эротическое путешествие

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
-1

ну или вот, вернешься в РБ и купишь машину или квартиру - а налоговая спросит откуда деньги, и там уже будешь сам все доказывать

1

ну или вот, вернешься в РБ

Зачем? Я себе не враг

3

можно налоговой сказать "илон маск подарил". и налоговая не будет беспокоить. Президент так с теслой сказал, и все нормально. значит работает вариант

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 16 чэрвеня 2023, 19:19

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
0

В смысле? Ты читать не умеешь что ли? Ты by default налоговый резидент РБ пока не докажешь обратного. По закону именно так.

-4

Ты я<>тька чтоли? Клал я на твой by default. написано чёрным по белому, 183 дня. Гуляйте лесом. Никому я ничего доказывать не должен. Это вы мне попробуйте мне доказать что я какой-то там резидент РБ и что-то должен

По закону именно так.

Закон РБ не распространяется за пределы РБ. Так что гуляй вася.

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
1

недообразованный человек, статью из кодекса до конца дочитай, а не останавливайся на удобном пункте. Правило отсутствия 183 дня применяется ТОЛЬКО если у тебя есть другое налоговое резидентство. Если у тебя не было логики в университете – пойди подучи сперва.

Если хочешь подставляться сам – на здоровье, но не смей другим советовать. Налоговые нарушения не получится списать на политическое преследование и все страны мира такого дурака с радостью выгонят.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 16 чэрвеня 2023, 17:39

-2

Недостаток йода в организме или просто с головой не дружишь?

Правило отсутствия 183 дня применяется ТОЛЬКО если у тебя есть другое налоговое резидентство.

Докажи что оно у меня его нет. Или есть. Что угодно. Да даже если докажешь - ничего не сделаешь. Ни закон РБ, ни кодекс не действует за пределами РБ. Гуляй вася.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 16 чэрвеня 2023, 17:50

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
2

Бесполезно, понятно.

Для тех кому лень читать и разбираться в НК, но хочет знать законодательство: резиденты РБ (паспорт/ПМЖ/ВНЖ) являются налоговыми резидентами РБ всегда, за исключением случаев когда они находились за пределами РБ более чем полгода И обрели какое-либо налоговое резидентство другого государства.

Что иронично, оппонент сам выше скинул статью где и это
было описано, и указано дополнительно:

Предоставление подтверждения о том, что лицо является налоговым резидентом иностранного государства, выданное (заверенное) уполномоченным органом этого иностранного государства, является обязанностью заинтересованного доказать такое резидентство лица.

Так что вы в диалогах с ним не рассчитывайте на навыки чтения вовсе.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 16 чэрвеня 2023, 17:54

-2

Так зачем вообще с налоговой взаимодействовать. Запишут тунеядцем, так такие тунеядцы по 5 лет живут за рубежом (США, Канада, Австралия) и ничего не знают ни о чем. Проблемы могут возникнуть, когда в страну приедешь. С другой стороны, зачем ехать в Северную Корею 2

-7

Да, времена меняются.
Ещё пять - семь лет назад на фоне эйфории скептики говорили: "Растущий пузырь скоро лопнет".
Так оно и случилось. И не только в Беларуси, но и глобально.
На Западе тоже жить стало сложнее. В Северной Америке, например, жильё подорожало в два раза по сравнению с послекризисным 2010 г. Тогда переехавший в США или Канаду Senior Developer мог там работать без оглядки на увольнение и купить квартиру по ипотеке, а сейчас уже вряд ли. Потому что такой стабильности уже нет, да и зарплаты не увеличились так как cost of living.
В Польше цены на жильё возросли на 35%, а в Литве на 50% за последние три года. Не каждый релокан сможет прижиться в стране.

Так что пора, наверное, кое что переосмыслить чтобы жить хорошо.

Так что надо

4

С опытом ты узнаешь, что такое бывает каждые N лет, после кризиса будет опять бешеный рост и уже формошлеперам будут не 5к предлагать, а 10.

-3

В Западном IT бешенного роста уже нет с 90 х. А cost of living обгоняет рост зарплат. Исключение составляют top 5 FAANG компаний.
Бешенный рост переместился в Китай, Индию, Южную Корею, Мексику, Колумбию, ОАЭ.

1

Откройте график S&P500 и посмотрите, как круто он рванул вверх после 2009. ИТ во всем мире было на пике, как никогда - даже Беларуси перепало.

-3

Ну это потому что в 2008 г. был беспрецедентный обвал вниз. А когда вышли на докризисный уровень то и рост стал не такой крутой.
В общем в 90 х всё было намного лучше. И возможности для програмистов. И соотношение зарплат к cost of living.
А в Беларуси рост IT был в среднем 20% в год.

1

Так и программистов тогда было раз два и все. А сейчас это массовая профессия. Со всеми вытекающими. Таких примеров полно, когда новая отрасль требует новые кадры, а потом все устаканивается.

3faqt45
3faqt45 Meme officer в localhost
0

Те кто умеет смотреть, не видят нам никакого роста.
Можно ещё RUT, IWM посмотреть.
Если исключать из индекса FAANG и MAG-8 , добавить дисконтирование денежных потоков и инфляцию, там будет потеря капитала на 25-50%.

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
-2

пузырь скоро лопнет".
Так оно и случилось.

Пропаган дон как никогда близок к провалу :)

0

И это всё что смог сказать?

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
0

Для вас, бота, даже этого много :)

Anonymous
Anonymous Developer в GameDevelopment
1

Переосмыслить кое что может и надо, но ни в коем случае не "перевернуть страницу"

0

А вы знаете что нужно переосмыслить? Дайте хоть совет

-3

dev.by, нужно было разобраться в ситуации, прежде чем делать статью. Студентам нельзя проходить практику в компании, которой физически нет в РБ. После всех событий, чему тут удивляться? Компании выехали из РБ, многие закрыли офисы, а практику проходить нужно. Многие работают удаленно, а практику проходят на предприятиях.

table
table Table в Database
1

Монитор не включается, посмотри, может сгорел. Тоже мне, программист нашелся

7

По документам я перераспределился к отцу на его фирму (заниматься разработкой радиоэлектронного оборудования). До сих пор там числюсь, чтобы не платить за обучение.

Удивительно, что у людей хватает находчивости проворачивать такие схемы, но не хватает здравого смысла дотерпеть хотя бы до конца распреда и не хвастаться об этом на крупном ресурсе на всю страну (да ещё и с указанием места учёбы и всех мест работы)...

-3

ЕРАТ это тот в котором не платят ничего по сути, а продают всех как экспертов - разницу себе в карман естессно

-2

Аж интересно стало, за сколько ты себя продаешь? FAANG расценки близки?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 чэрвеня 2023, 17:36

-2

правда глазки колет просто) сильно печет?

0

Еще раз повторю вопрос. Ты продаешь себя намного круче? Или будешь пытаться меня зацепить?

-2

Командовать ты будешь в своем ерате, ровно как и задавать провокационные вопросы, я с [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement] из ерата не разговариваю [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]

3

Понял. Значит ЕПАМ продает меня дороже, чем твои менагеры тебя.
Бывает

meinfreim
meinfreim Ротабот в IT-Рота
1

он легко продастся в США за 4000-6000$, а это минимум х2 от епамовского предложения

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
1

Коммунист в треде. Добавленная стоимость ему не нравится. Спеши на советский завод работать за бесплатную квартиру (через 30 лет) и зарплату 100 рублей инженеру (в 3 раза меньше чем у работяг с этого завода).

0

Бесплатные квартиры давали через 5 лет в среднем. Через 30 лет - это совсем плохой вариант. Это как сейчас про американских бомжей рассуждать, почему они не могут взять ипотеку.

0

Ну, ну… руки прочь от американских бомжей. В Кали, к примеру, на одного бомжа в среднем тратится более 50к в год 🤪 Зачем им ипотека? Взял коробку от холодильника и дом готов, там обосцся/обосрся, а копы называют тебя сэр 😁 Всем коммунистам на зависть

-1

В списках за 2023 специальность ВМСиС, кафедра ЭВМ

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 чэрвеня 2023, 20:26