Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ці памятаеце, беларуса не выпусцілі з краіны праз ДНЖ? Даведаліся, ці масавы кейс

Спойлер: відаць, не. 

8 каментарыяў

Спойлер: відаць, не. 

Пры канцы лістапада сярод рэлакантаў распаўсюдзілася гісторыя пра тое, як грамадзяніна Беларусі не выпусцілі з краіны, бо ён не меў ані візы, ані паведамлення з АГіМ аб тым, што апавясціў улады аб замежным ДНЖ.

Расказаў яе ў TikTok візавы пасярэднік — агенцтва Tutvisa — нібыта пра свайго кліента. Алгарытм агенцтву быццам бы пацвердзілі ў першым-лепшым АГіМ: няма апавяшчэння — няма выезду.

Сам сабою кейс выглядае цалкам у духу часу — дзіўным яго робіць толькі адзінкавасць. DzikPic спытаў чытачоў, як яны праходзілі мяжу з «утоенымі» ад дзяржавы ДНЖ апошнім часам — адгукнулася з дзясятак чалавек.

У аніводным выпадку адсутнасць візы + наяўнасць ДНЖ без апавяшчэння не стала прычынай адмовы ў выездзе з РБ.

«Памежнік паглядзеў карту пад сваёй лямпай магічнай і пазычыў шчаслівай дарогі»

  1. «Муж ехаў на мінулым тыдні з Беларусі праз літоўскую мяжу, ніякіх пытанняў не было. У яго візы даўно няма, але ёсць ДНЖ, пра які ён нікога не апавяшчаў».
  2. «З 2 на 3 снежня праходзілі польскую мяжу. У аўтобусе было шмат людзей з ДНЖ, больш за дзесяць дакладна. Але ні ў кога нічога не спыталі, хоць хваляванні былі пасля навіны ў ціктоку. У нас з мужам не было віз, у мяне наогул пашпарт без віз, толькі з адзнакамі ад мінулых перасячэнняў — ніхто нічога не сказаў».
  3. «Я выязджаў у Польшчу з Беларусі ў суботу, ані пра які ДНЖ нікога не апавяшчаў. Памежнік толькі папрасіў карту побыту (віза пратэрмінаваная), даведак ніякіх не прасіў. Паглядзеў карту пад сваёй лямпай магічнай, нешта хутка націснуў у камп’ютары (можа, чэкбокс які клацнуў), пазычыў шчаслівай дарогі. Вось і ўсё».
  4. «Выязджала тыдзень таму, ніякіх пытанняў не ўзнікала, карту побыту ў мінулым месяцы атрымала».
  5. «Ездзіла на тыдзень у Беларусь з Польшчы, не выязджаючы датуль больш за год. Выязджала з ДНЖ, які атрымала за два тыдні да паездкі. Пытанняў на мяжы ні ў адзін, ні ў другі бок не задавалі».
  6. «Я ездзіла 20 лістапада ў Беларусь з Польшчы і 1 снежня назад, з польскім ДНЖ без візы. МУС пра наяўнасць ДНЖ я не апавяшчала. Усё было спакойна: ні ў кога не правяралі прычыны паездкі, хоць у аўтобусе было яшчэ некалькі чалавек, якія ездзілі з ДНЖ, і яны таксама паспяхова прайшлі мяжу».
  7. «У Польшчы мы ад вясны 2022 года, у абаіх ДНЖ. 19 лістапада выязджалі з жонкай з Беларусі ў Польшчу аўтобусам. У жонкі быў абсалютна чысты пашпарт (ездзілі мяняць) — у выніку выехалі без пытанняў, у мяне таксама не пыталіся пра візу».
  8. «Жонка нядаўна прыехала з Беларусі ў Польшчу. Усё ціха, беларусы не пыталіся нават пра карту побыту. Гэта ўжо палякі глядзяць падставы для ўезду».

Калі раптам у вашым выпадку / з вашымі знаёмымі ўсё было не так гладка, пішыце нам у бот, гэта ананімна.

Нагадаем, грамадзян РБ абавязалі апавяшчаць аб замежным ДНЖ / грамадзянстве / карце паляка ў трохмесячны тэрмін ад дня атрымання. Такая норма месціцца ў абноўленым законе аб грамадзянстве, які набыў моц 11 ліпеня 2023 года. Паводле інфармацыі Дэпартамента грамадзянства і міграцыі МУС РБ, ад таго часу ўлады атрымалі ўжо 58 тысяч такіх паведамленняў: 36,5 тысяч даслалі ў органы ўнутраных спраў і 22 тысячы — у дыппрадстаўніцтвы і консульскія ўстановы. Адказнасці за неапавяшчэнне пакуль няма, але ў МУС кажуць, што думаюць над гэтым.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Литва продолжает лишать ВНЖ — айтишников тоже. Вот ещё одна причина
Литва продолжает лишать ВНЖ — айтишников тоже. Вот ещё одна причина
По теме
Литва продолжает лишать ВНЖ — айтишников тоже. Вот ещё одна причина
Айцішнік з дазволам на жыхарства іншай краіны прыляцеў у Беларусь — вось пра што з ім размаўлялі ў аэрапорце
Айцішнік з дазволам на жыхарства іншай краіны прыляцеў у Беларусь — вось пра што з ім размаўлялі ў аэрапорце
Па тэме
Айцішнік з дазволам на жыхарства іншай краіны прыляцеў у Беларусь — вось пра што з ім размаўлялі ў аэрапорце

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3

Ехал до всех времён. Никого не уведомлял (и не собираюсь). Просто выехал и всё. Вопросов было 0. При продаже квартиры выписался просто в район. Спросили только в военкомате а чего мол так? Устно сказал что уезжаю из страны. Даже не сказал куда.

1

Кстати к тем кто сообщает а вы консультировались с адвокатами? Ведь сообщая вы ВОЗМОЖНО нарушаете закон страны пребывания. У меня например в документе написано что он является собственностью страны пребывания. Вот и вопрос, имею ли я права сообщать? Мне думается нет. А документ придётся указывать (номера и т.д.) Ещё и адрес разглашать а это личная информания.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 снежня 2023, 19:44

0

имею ли я правО сообщать. паспорт РБ тоже является собственностью РБ, зачем же ты его показывал польским пограничникам или другим польским миграционным службам? адрес тебя никто не просит разглашать.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 снежня 2023, 23:38

-5

паспорт РБ тоже является собственностью РБ, зачем же ты его показывал

Ты нормальный? Это travel document, его показывают при пересечении границы. Когда буду пересекать границу РБ - покажу. Хотя ой, не покажу. Для пересечения границы РБ нужен паспорт РБ, так что другой документ останется неизвестным. :P

польским пограничникам или другим польским миграционным службам?

Прикинь не показывал.

адрес тебя никто не просит разглашать.

Просят. В той дурацкой анкете надо указывать.

1

Смешной, мне в магазине алкоголь не захотели продавать, сказали ВНЖ не документ подтверждающий личность, штамп о пересечении границы тебе не в паспорт ставят? Фантазер

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
7

Да не будет он пока что массовым. Нескольких прибанили - посмотрели будет ли шум. Шум есть. Будут пропускать и ритмично переписывать ("ставить галочки" как заметили в интервью). А потом вжух и оно случится. А когда случится? А в любой момент. Самый неудобный и рандомный. Можно поиграть с судьбой в кости. Может и пронесёт. Другой вопрос, что, очевидно, это случится. Это же прямо про "Чеховское ружьё", никто ничего нового изобретать не будет.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 8 снежня 2023, 00:34

3

Гэта навіна (пра тое, што без паведамлення пра ВНЖ не выпусцяць) могла быць фейкам КДБ, каб больш людзей паведаміла МУС.

Anonymous
Anonymous
1

Я тоже так подумала сразу как вышла "новость"