«Ці не краў я?». Як айцішнікі праходзяць паліграф дзеля працы
Пагутарылі з чытачамі, якім давялося праходзіць паліграф. Пішыце ў каментарах, ці пагадзіліся б вы на такое.
Пагутарылі з чытачамі, якім давялося праходзіць паліграф. Пішыце ў каментарах, ці пагадзіліся б вы на такое.
— Каб атрымаць офер, трэба было паспяхова прайсці 5 этапаў сумоўяў, самы апошні — паліграф, пра што папярэдзілі загадзя.
Тэсціраванне я праходзіў у Мінску на Талбухіна, 2. Кампанія разглядала кандыдатаў з усяго СНД і, як я зразумеў, паўсюль мела кантакты з паліграфолагамі.
Мне трэба было ў канкрэтны дзень падысці да гадзіннікавага завода «Луч» — і патэлефанаваць чалавеку, які забраў бы мяне і правёў у офіс. Памяшканне, у якім праводзілася выпрабаванне, складалася з двух невялікіх пакояў. У першым — стол, два крэслы і камп’ютар з датчыкамі, у другі ніхто не заходзіў і не выходзіў, мне здалося, там мае захоўвацца абсталяванне.
Растлумачу, чаму так думаю: перад тэсціраваннем паліграфолаг сказаў, што на першым этапе ён некалькі разоў назаве 5 выпадковых мужчынскіх імёнаў — у рознай паслядоўнасці і ў розных пытаннях. Ніводнае з іх не выклікала ў мяне асацыяцый. Але я вырашыў паставіць свой эксперымент, абраў імя Сямён— і стаў уяўляць, што добра знаю гэтага хлопца, нафантазіраваў нейкія сітуацыі з ім з мінулага.
У выніку па завяршэнні гэтага этапу спецыяліст спытаў, ці дакладна я не знаю ніякага Сямёна: «Я бачу, што гэтае імя вылучаецца сярод астатніх». Так я зразумеў, што паліграф не правярае цябе на хлусню, ён фіксуе воплескі тваіх эмоцый — і ўсё.
У ходзе наступнага этапу тэсціравання ў мяне пыталіся:
Гэтыя пытанні задаваліся зноў і зноў, у рознай паслядоўнасці і варыяцыях. Наконт рэзюмэ пытанняў не было.
Праз 40-50 хвілін тэсціраванне завяршылася. Пры канцы, калі я літаральна стаяў у дзвярах, спецыяліст раптам спытаў, чаму я так, а не інакш адрэагаваў на пытанні пра наркотыкі і алкаголь. Вельмі хутка — пэўна, каб я разгубіўся і не паспеў абдумаць адказы і сказаў праўду.
Праз дзень эйчарка паведаміла мне, што паліграфа я не прайшоў. Паводле яе слоў, я не адзін такі — яшчэ адзін кандыдат зрэзаўся ў той жа дзень. Калі шчыра, было вельмі крыўдна, што я не падышоў: выходзіла так, быццам бы я чалавек з благімі схільнасцямі, хаця гэта няпраўда.
Навошта наогул трэба было праходзіць паліграф — як патлумачылі мне ў кампаніі, стаўшы супрацоўнікам, я атрымаў бы доступ да кліенцкай базы і ўсёй унутранай інфармацыі. Няможна было дапусціць да яе чалавека з «брудным» мінулым. Гэта ж фінтэх!
Калі ў будучыні мне прапануюць яшчэ раз прайсці паліграф, каб атрымаць офер, я пайду: мне здаецца, я цяпер ведаю, як паводзіцца на тэсціраванні, каб дабіцца поспеху.
— На першым жа сумоўі папярэдзілі, што давядзецца прайсці паліграф.
У мяне гэта быў першы досвед, падчас выпрабавання я не хваляваўся, але было вельмі цікава.
Усё праходзіла прыкладна як у фільмах: пасадзілі ў фатэль, падключылі кучу правадоў і датчыкаў, якія рэгіструюць дыханне, пульс, электраправоднасць скуры. Да фатэля таксама падвялі датчыкі, якія рэгіструюць зрушэнне.
Спачатку задавалі стандартныя пытанні, каб вызначыць узровень рэакцыі: «Вас завуць Алена?», «У вас 5 пальцаў?» Потым ужо пыталіся:
Спецыяліст адразу папярэдзіў, што методыка недакладная — розныя ўспаміны і асацыяцыі могуць уплываць на рэакцыю. Напрыклад, пытанне аб наяўнасці судзімасці часта выклікае нядобрыя асацыяцыі, нават калі цябе не судзілі, — датчыкі гэта фіксуюць.
Пасля некаторых адказаў паліграфолаг пытаўся, якія думкі прыйшлі мне да галавы, калі ён агучыў пытанне.
Тэсціраванне доўжылася прыкладна гадзіну. З іх паўгадзіны, пэўна, сышло на падрыхтоўку і размовы, яшчэ паўгадзіны — уласна на сам паліграф. Падчас выпрабавання я часам не мог утрымацца ад смеху: аж вельмі пацешныя пытанні.
Пра тое, што я ў выніку прайшоў гэты этап і магу пераходзіць на наступны, мне паведамілі праз 2-3 дні (без аніякіх дэталяў). На ўсе сумоўі спатрэбіўся месяц. А далей я атрымаў офер, і цяпер працую ў гэтай самай кампаніі.
На пытанне, навошта наогул патрэбная такая праверка на ўсю кампанію і ўсе яе падраздзяленні, я не магу адказаць. Магчыма, таму што на вытворчасці шмат дарагой сыравіны і прадукцыі, якую можна скрасці. Але што можа скрасці, напрыклад, тэсціроўшчык або офіс-менеджар? Сашчэпкі?
Дарэчы, падчас тэсціравання я размаўляў з паліграфолагам на тэму, як падманваюць паліграф. І ён расказаў, што, бывае, людзі прыходзяць з канцылярскай кнопкай у абутку, і ціснуць на яе, каб прычыніць сабе боль і заблытаць датчыкі на пытаннях, дзе можа ўсплыць нязручная праўда. Але паліграфолаг дасведчаны — і такія сігналы адрознівае.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.
І яшчэ крыптой, тут кашалькі.
Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
https://www.weforum.org/videos/davos-am23-ready-for-brain-transparency-english
сначала согласился на полиграф, потом – на чипирование
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 6 кастрычніка 2023, 14:28
О, вы что из секты антипрививочников?
Святая наивность 🤣 🤣 🤣
Очевидно вы совершенно не представляете как это работает. Пытаясь надурить полиграф вы сделаете только хуже. Не смотрите фильмы а читайте книжки.
Можно ли в принципе надурить? В принципе да. Но это долгая спец. подготовка.
уверяю вас полиграф надурить может каждый без всякой подготовки. просто отвечать надо абы что. на любой вопрос
В целом со своей стооны я бы согласился. Но это должна быть ну ооооооочень ИНТЕРЕСНАЯ и желанная работа. Большими деньгами тут не заманишь.
Жэрці захочаш - саплівага пацалуеш. Але я б хутчэй стаў меньш есці чым пайшоў у кантору, якая так зневажае будучага супрацоўніка.
Анализы сдавать ещё надо, особенно кала, чтобы в офисе не воняло.
Первая часть шутки - вполне себе не шутка. В половине компаний США вас отправят на drug test в первый день работы и оставят за собой право делать это спонтанно в любой момент
наверное я не в той половине компаний сша работаю
Думаю такие компании стоит просто сразу же игнорировать.
Просто жесть. Ладно бы спрашивали, сколько раз прод рушил или как на комменты к пул реквестам реагируешь. Это было бы даже интересно. Написано в резюме, что не конфликтный, а на вопросе о code review сердце вдруг заколотилось. Мне кажется, более безумных идей в рекрутинге я еще не встречал. Норм статья для пятницы.
Как человек, проработавший в финтехе суммерно 12 лет, могу сказать только одно: лол.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 6 кастрычніка 2023, 19:13
полиграф - изменения биоритмов, первый полиграф - фиксирование модели реации человека на раздражители. Последующие - измерение отклонений и интерпретация в контексте заданных вопросов и обстоятельств.
в большинстве случаев для не сведущих обывателей используется как пугаловка.
Есть практика опционов. Платить значительную часть часть ЗП по итогам 3-5 лет. Все просто, не косячил, получишь опцион.
Но деревенское законодательство многих стан EU не позволяет реализовывать опционную схему. Приходится через оффшоры делать.
Так а... Если накосячили другие что за них отвечать?
Вы же против микро менеджмента? Контролируйте сами друг друга.
Где вы прочитали выше?
Большинство западных компании требуют перед наймом процедуру background check. По сути роются в твоей биографии и личной жизни. Ну никто же не пикнет по этому поводу.