Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Літва пяты дзень як закрылася ад машын з нумарамі РБ. Вось каго і як яшчэ пускаюць

Дарэчы, на мяжы чарга з легкавых аўто даўжэйшая за ранейшае.

16 каментарыяў
Літва пяты дзень як закрылася ад машын з нумарамі РБ. Вось каго і як яшчэ пускаюць

Дарэчы, на мяжы чарга з легкавых аўто даўжэйшая за ранейшае.

18 ліпеня Літва ўслед за Латвіяй забараніла ўезд легкавых аўтамабіляў на беларускіх нумарах. Як паведамляў літоўскі бок, забарона звязаная з санкцыямі і распаўсюджваецца на легкавыя аўтамабілі незалежна ад грамадзянства іх уладальніка або кіроўцы. Аднак да 16 жніўня можна ўвозіць машыны, не прызначаныя для продажу, якія належаць грамадзянам Беларусі, «што маюць дзейную візу, якая дазваляе ўезд у ЕС, або дзейны дазвол на часовае або пастаяннае пражыванне ў Літве»

Прасцей кажучы, да 16 жніўня, па аналогіі з Польшчай, пускаюць тых, у каго ў салоне сядзіць уладальнік аўто з візай / літоўскім ДНЖ. 

Мяркуючы са статыстыкі Памежнага камітэта РБ, такія ўмовы ўезду пакуль істотна не змянілі сітуацыі на мяжы. Там па-ранейшаму чарга з паўтары сотні аўто. Яна нават стала даўжэйшай, чым мінулага панядзелка — тады на выезд з Беларусі стаяла 80 аўто.

gpk.gov.by

У тэматычных чатах беларусы абмяркоўваюць нюансы новых правілаў і дзеляцца вопытам перасячэння мяжы.

Да літоўскага памежнага кантролю — 20 гадзін

Так карыстальнік У. заехаў у адстойнік на КПП «Каменны Лог» 21 ліпеня каля 15:00 пад нумарам 94. А пасля поўдня 22 ліпеня, праз 20 гадзін чакання, стаяў на літоўскім памежным кантролі. Вось якія парады ён дае.

Для перасячэння літоўскай мяжы на асабістым аўто неабходна выконваць наступныя правілы:

— уласнік аўтамабіля мае знаходзіцца ў аўтамабілі;

— аплаціць адную базавую велічыню (40 рублёў) — пошліну за перасячэнне мяжы;

— заплаціць 12 рублёў за рэгістрацыі ў электроннай чарзе (за адстойнік). Без гэтага вас не прапусцяць у бок мяжы.

Аплачваеце 12 рублёў, заязджайце ў адстойнік, стаіце там мінімум 12 гадзін. Калі падыходзіць вашая чарга, нумар вашай машыны загараецца на табло. Гэтую чаргу таксама можна адсочваць анлайн у інтэрнэце;

— аплаціць страхоўку на літоўскім баку. Раней гэта было 29€ на 15 дзён. Вельмі важны нюанс: аўтамабіль павінен мець дзейны тэхагляд.

На дадзены момант ад моманту рэгістрацыі да перасячэння мяжы чаканне складае мінімум 20 гадзін.

Яшчэ адзін нюанс: у начны час, пасля 23:00, чарга практычна не рухаецца: за гадзіну праходзяць прыкладна дзве-чатыры машыны. Рух аднаўляецца пасля 5 раніцы.  На дадзены момант стаю перад літоўскім шлагбаумам.

Праз нейкі час гэты карыстальнік дадаў: «Шманаюць цалкам, прымушаюць вымаць усе рэчы, залазяць унутр, падымаюць кілімкі, глядзяць у кожную дзірку». На гэтым яго паведамленні абрываюцца.

Ці пусцяць у Літву з польскім ДНЖ

Асобная галіна абмеркавання тычыцца таго, ці можна пры ўсіх іншых выкананых умовах заехаць у Літву з польскім ДНЖ.

Некаторыя карыстальнікі кажуць, што можна, іншых грызуць сумневы.  

«На Беняконі заехалі, а 8 раніцы, цяпер толькі (глыбокай ноччу — dev.by) патроху пад’язджаем да літоўцаў. Ды яшчэ і з польскім ДНЖ. Трэба было ехаць праз Брэст усё ж такі. Так нам не трэба было б трэсціся за ДНЖ і потым шэсць гадзін яшчэ да Варшавы перці», — піша ўдзельнік чата.

Іншы ўдзельнік, з польскай мяжы, яму адказвае:

«Кажуць, што з польскім пускаюць. А вось яшчэ шэсць гадзін дарогі — гэта такое сабе. Хоць я на Брэсце стаю і думаю, што трэба было на Літву ехаць».

Чалавеку, які паехаў з польскім ДНЖ на Беняконі, не пашанцавала. Праз суткі чакання яго развярнулі назад. 

— Цяпер ужо дакладна не пускаюць, — расказаў ён. — Але, кажуць, яшчэ ад змены залежыць. Нам не пашанцавала. Усіх шманалі. Хоць наш знаёмы літовец тэлефанаваў у іх памежны камітэт і пытаўся, ці прапусцяць беларусаў з польскім ДНЖ. Яму адказалі, што прапусцяць. Ну, мы і паехалі.

Спачатку чувак забраў нашыя пашпарты з картамі побыту, паглядзеў, што ёсць польская страхоўка, спытаў тэхагляд на машыну і пайшоў нас афармляць. Нават паставіў штампы на ўезд, а потым заўважыў, што ў нас ДНЖ, і панеслася…

Мы па-ўсякаму спрабавалі паразумецца, казалі, што будзем тэлефанаваць на гарачую лінію, але яны сказалі: даем 5 хвілін на разварот, потым — канфіскуем машыну.

Калі б былі польскія візы, то нас бы пусцілі. А з ДНЖ лепш не рызыкуйце».

А што з аўтобусамі?

Нягледзячы на тое што чарга з аўтобусаў зусім невялікая, мяжу ў кірунку Літвы яны праходзяць павольна.

«Агулам — 10,5 гадзін з Мінска ў Вільню, — дае справаздачу сёння адная з падарожніц. — Сам пашпартны кантроль і мытня максімальна хутка. Нічога не пыталіся, не глядзелі, не выкідалі. Напэўна, паўгадзіны на аўтобус. Чаму столькі чакалі, наогул незразумела. Падобна да свядомага сабатажу».

Нейкія яшчэ засады?

У чатах пішуць са спасылкай на вусныя папярэджанні літоўскіх мытнікаў, што ад сённяшняга дня будуць строга правяраць ліміты на вываз у Беларусь наяўных еўра — не больш за 60 на чалавека. Аднак пацверджанняў, што гэтая практыка запушчаная, пакуль няма.

Дарэчы, а што на мяжы з Латвіяй?

Латвія першай забараніла ўезд машынам на беларускіх нумарах. Забарона набыла моц 16 ліпеня. І, у адрозненне ад літоўскай забароны, яна фактычна татальная. Як вынік — нуль легкавых аўтамабіляў у чарзе.

gpk.gov.by

Wanted. Калі вы перасякаеце мяжу Беларусі і Літвы і заўважылі нешта новае/незвычайнае, напішыце нам у бот, гэта ананімна.

«Ужо страшна». Як забарона балтыйскіх краін на ўезд аўто з РБ памяняла планы айцішнікаў
«Ужо страшна». Як забарона балтыйскіх краін на ўезд аўто з РБ памяняла планы айцішнікаў
Па тэме
«Ужо страшна». Як забарона балтыйскіх краін на ўезд аўто з РБ памяняла планы айцішнікаў

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

table
table Table в Database
1

интересно чем польская карта побыту хуже польской же визы для литовцев?

0

С соседями нужно ладить, это знают все мудрые люди.

3

В знак соседской приязни мудрые люди шлют соседям врачей, инженеров и других ценных специалистов в промышленных масштабах.

-3

Ну если врачам и инженерам нравится ощущать себя как евреям в 39 в Германии, во враждебных к белорусам странах, то боюсь медицина тут бессильна.

3

Судя по тому, как бодро эти врачи и инженеры лезут через заграждения на границе, мотивация у них сильная.

-2

Кто лезет в Литву именно? Есть конкретные цифры? Или продолжишь бравировать заезженными лозунгами?

3

Есть конкретные цифры из авторитетного для тебя источника: https://tass.ru/obschestvo/21412791

-1

мигрантов из стран Азии и Африки

Ы) С каких это пор гости из южных стран стали квалифицированными врачами и инженерами?)) Я понимаю что у тебя контекст переключается как у рыбки, но перечитай, что именно ты писал в треде выше и что конкретно я у тебя спросил?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 ліпеня 2024, 21:21

3

А, ну извиняй. Я думал Родина шлет туда через забор ценных квалифицированных специалистов. Ты мне открыл глаза, что шлет не их. Только это ли поведение
мудрых людей в отношении соседей?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 ліпеня 2024, 21:24

1

Я понимаю что у тебя контекст переключается как у рыбки, но перечитай, что именно ты писал в треде выше и что конкретно я у тебя спросил?

Как тяжело у тебя с пониманием сарказма.

0

Как тяжело у тебя с пониманием сарказма.

Потому что в тексте не видны интонации, если не оставлять очевидных намёков.
Так что если тонкий сарказм помечать италиком то он становится очевиднее.
А то некоторые персонажи порой пишут такое что приходится репу чесать: то ли тут тонкая шутка бритвенной востроты то ли персонаж пробочной тупизны

1

Показателен пример в феврале 2022 как "поладили" три соседские страны.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

0

Ты про какую из стран говоришь? 😏

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

это же очевидно , что про западнын страны. они посмотрели телевизор с нашими новостями, увидели что у нас все лучше чем у них и собрались переезжать в Белоруссию - тут у нас и льготная комуналка, и бесплатная медицина, и социальная защищенность