Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як яно — 8 гадоў працаваць над праграмай без зарплаты? Гутарым са стваральнікамі пет-праектаў

Пагутарылі з тымі, хто «пілуе» свае пет-праекты гадамі (да 8 гадоў у адным з нашых выпадкаў), пра тое, як не «здзьмуцца» з часам і дзе знаходзіць матывацыю працягваць удасканальваць свае стварэнні. 

8 каментарыяў
Як яно — 8 гадоў працаваць над праграмай без зарплаты? Гутарым са стваральнікамі пет-праектаў

Пагутарылі з тымі, хто «пілуе» свае пет-праекты гадамі (да 8 гадоў у адным з нашых выпадкаў), пра тое, як не «здзьмуцца» з часам і дзе знаходзіць матывацыю працягваць удасканальваць свае стварэнні. 

«Бывалі часы, калі я не чапаў кода праекта па паўгода»

Вадзім Нікалаеў працуе над праектам ZippyBus ужо 8 гадоў. Пачыналася ўсё так:

— Я і мой калега Дзяніс Халевінскі працавалі сісадмінамі на заводзе ў Лідзе і хацелі развіваць тэхнічныя навыкі. Доўга думаць над ідэяй не прыйшлося: я і мае блізкія часта карысталіся грамадскім транспартам і заўважылі, што ў горадзе няма сэрвісу з актуальным раскладам. 

У выніку Дзяніс напісаў праграму для Android, а я — для iOS (мая жонка карысталася iPhone). Тады да праекта падключыўся і бэкэнд-распрацоўшчык Зміцер Пракарым — заснавальнік ZippyBus і кіраўнік нашай каманды, — расказвае Вадзім.

На пытанне, ці бываюць перыяды, калі Вадзіму і іншым удзельнікам не да пет-праекта — рукі не даходзяць або проста назапасілася стомленасць, — наш суразмоўца адказвае сцвярджальна. Ён кажа, што не раз пачынаў іншыя пет-праекты, але «заўсёды вяртаўся да асноўнага».

— Бывалі часы, калі я не чапаў кода праекта па паўгода. Таксама хапае загрузкі на асноўнай працы, і эмацыйна бывае складана займацца чымсьці па-за працоўным часам. 

Часам выяўляецца апатыя і ты хочаш, каб праект проста «плыў па плыні», — гэта цалкам нармальнае жаданне. Пет-праект — гэта доўгая дыстанцыя для мяне, і важна правільна разлічыць свае сілы, — кажа Вадзім.

Самы доўгі «адпачынак» ад праекта ў распрацоўшчыка — амаль 6 месяцаў. Гэта, адзначае ён, было карысна: «пасля атрымалася зірнуць на напісанае свежым вокам».

Цяпер Вадзім выдаткоўвае на пет-праект 2-3 гадзіны на тыдзень. Людзі з каманды — крыху больш.

— Перыядычна змяняецца фармат даных ад перавозчыка або патрабаванні да сертыфікатаў бяспекі — і даводзіцца аператыўна рэагаваць. Таксама, павольна распрацоўваецца новая функцыянальнасць для маштабавання сэрвісу.

Што матывуе Вадзіма і каманду працягваць працу над сэрвісам:

  • Першае, вельмі важна мець аднадумцаў: каманда падтрымлівае або дае магчымасць узяць паўзу. І гэтая паўза звычайна ідзе на карысць, бо праз час з’яўляецца «голад» і жаданне зрабіць нешта новае або аптымізаваць ужо існае.
  • Другое, аўдыторыя (у нас на дадзены момант каля 180 тысяч актыўных карыстальнікаў на суткі на ўсіх платформах) — гэта адказнасць і магутны матыватар. Многія пішуць рэкамендацыі або словы падзякі за сэрвіс, і гэта адразу дае стымул зрабіць нешта новае для нашых карыстальнікаў.
  • Трэцяе, новыя тэхналогіі і задачы на асноўнай працы таксама падганяюць. Праект становіцца пляцоўкай для эксперыментаў, што дазваляе атрымліваць практычны вопыт і пашыраць кругагляд. Інжынерная цікаўнасць — найлепшы матыватар.

— Без спалучэння ўсіх гэтых пунктаў я б асабіста даволі хутка «здзьмуўся», — каментуе наш суразмоўца.

Вадзім кажа, што час ад часу да іх каманды далучаюцца новыя людзі. А яшчэ яны самі дэлегуюць некаторыя свае задачы адно аднаму — і «дзякуючы гэтаму даведаюцца больш пра тэхналогіі, якія ўжываюцца ў праекце».

Праз 8 гадоў праект развіваецца, а не проста існуе, не без гонару адзначае Вадзім, — усё дзякуючы таму, што «з’яўляюцца новыя тэхналогіі, якія можна ўжыць у праекце і тым самым папоўніць скарбонку ведаў». 

— Праект працягвае развівацца дзякуючы рэдактарам раскладаў, падключаюцца новыя лакацыі, мы падтрымліваем старыя версіі Android, аптымізуем алгарытмы і распрацавалі сярэднетэрміновы план, куды ўносім рэкамендацыі нашых карыстальнікаў. Крок за крокам мы рухаемся наперад.

Лічу важным мець сістэму трэкінгу задач: гэта дазваляе не выпускаць з-пад увагі асноўныя актыўнасці і прагназаваць/прыярытызаваць нагрузку.

Перыядычна да нас звяртаюцца калегі з пытаннем аб тым, як запусціць свой праект, і мы ахвотна дзелімся вопытам, назапашаным за гэтыя гады. Ён не заўсёды станоўчы, але я і Зміцер працягваем працаваць у адной камандзе праз 8 гадоў. На днях мы падлічылі, што знаёмыя ўжо 25 гадоў.

«Матывацыю працаваць далей забяспечвае ўспрыманне праекта як сацыяльнага»

Зміцер развівае свой пет-праект вось ужо 5+ гадоў. Гэта альтэрнатыўны кліент для адукацыйнай платформы. 

Усё пачалося з таго, што ў навучальнай установе, дзе вучыўся сын айцішніка, увялі сэрвіс для адсочвання прагрэсу вучняў. Змітра праграма не задаволіла — вывучыўшы сэрвіс, ён выявіў уваходы мабільнага API і вырашыў зрабіць свайго кліента. На пытанне навошта, ён адказвае так:

— Маёй мэтай тады (дый цяпер), было даць школьнікам (і іх бацькам), якія з’яўляюцца карыстальнікамі платформы, эфектыўны і зручны інструмент для арганізацыі свайго навучальнага працэсу. 

Акрамя асноўных функцый (з шырокімі магчымасцямі кастамізацыі) Зміцер таксама дадаў у праграму:

  • улік выканання хатніх заданняў і выдаткаванага на гэта часу;
  • калькулятар адзнак;
  • вядзенне пазакласных і пазашкольных заняткаў.

Праграма распаўсюджвалася па «сарафанным радыё» сярод аднакласнікаў сына Змітра. Затым ён размясціў яе ў Google Play і AppStore, але праз скаргі праваўладальніка сторы заблакавалі альтэрнатыўнага кліента ў сваіх крамах. 

— Праз гэта рост аўдыторыі праграмы ў апошнія гады два запаволіўся, — адзначае Зміцер. 

Матывацыя развіваць пет-праект у Змітра паменшылася. Але потым ён прыняў рашэнне працягнуць — у тым ліку дзеля старых карыстальнікаў.

Часавыя затраты на праект наш суразмоўца ацэньвае як «нераўнамерныя»: ён можа тыднямі, месяцамі да яго не вяртацца, а часам выдаткоўвае да 20 гадзін на тыдзень. Што дапамагае не стамляцца ад пет-праекта? Іншыя праекты, паміж якімі наш суразмоўца пастаянна пераключаецца. 

Зміцер кажа, што матывацыю працаваць далей «забяспечвае ўспрыманне праекта ў першую чаргу як сацыяльнага». 

— На мой погляд, школьнікі з’яўляюцца самай уразлівай і прыгнятальнай часткай нашага грамадства. Таму я лічу сваім абавязкам рабіць тое, што магу, каб хоць трохі палегчыць іх лёс у сферы, якая з’яўляецца ключавой у іхнім узросце — атрыманні ведаў. 

Так, мая праграма сама па сабе не навучыць іх чамусьці новаму і добраму, але яна дапаможа ім арганізаваць сваю вучобу, зробіць непазбежнае ўзаемадзеянне з нашай сістэмай адукацыі эфектыўнейшым і камфортнейшым, і, магчыма, хоць троху паменшыць стрэс і негатыўныя эмоцыі (а ў ідэале — дадасць станоўчых).

Адкуль Зміцер чэрпае ідэі для развіцця праекта? Іх падкідваюць карыстальнікі праз чат у тэлеграме і пошту службы падтрымкі праграмы.

«Карыстаюся сам штодня — і гэта асноўная прычына не закідваць праекта»

Пет-праекту Яўгена таксама ўжо 5 гадоў. Ён зрабіў пашырэнне на браўзер для перакладу субтытраў на папулярных стрымінгавых платформах. 

— Ён патрэбны быў мне асабіста — так і з’явіўся. Я заліў праграму ў стор — і за 5 гадоў яе стала выкарыстоўваць крыху больш за 3000 чалавек. У топе карыстальнікаў — людзі з ЗША, Індыі, Турцыі і В’етнама. Мая праграма падтрымлівае штук 30 моў, я выкарыстоўваю адразу некалькі даступных бясплатных API для перакладу, і трэба сказаць, перакладае сэрвіс нядрэнна, улічваючы, што пашырэнне робіць гэта толькі для слоў, а не сказаў.

Часам карыстальнікі просяць мяне штосьці дадаць, часта хочуць, каб быў аўтаматычны пераклад субтытраў цалкам і адразу. Але я першапачаткова пісаў не для гэтага: сутнасць — у тым, каб глядзець відэа ў арыгінале з арыгінальнымі субтытрамі, і, толькі наткнуўшыся на незнаёмае слова, мець магчымасць хутка глянуць пераклад.

У плагіна ёсць дадатковая функцыянальнасць: можна хаваць папулярныя словы ў субтытрах, каб ад іх адвучацца. Вось гэта было зрабіць складаней за ўсё: трэба было знайсці самыя папулярныя словы ў англійскай, ранжыраваць па вазе, і разбіраць іх на токены. Тут дапамагла бібліятэка. Але я не ўпэўнены, што гэтай функцыянальнасцю хтосьці акрамя мяне карыстаецца.

Яўген кажа, што праект не адымае ў яго шмат часу на падтрымку, паколькі ў праграмы абмежаваная функцыянальнасць — а жадання рабіць з яе штосьці складанае ў распрацоўшчыка няма. 

На першым этапе распрацоўка заняла ў Яўгена «можа, тыдзень», цяпер на яе сыходзіць некалькі дзён на год. Праграма была напісаная на Typescript. 

— Я карыстаюся ёй сам штодня — і гэта асноўная прычына не закідваць, а нешта дадаваць або мяняць раз на паўгода: ці то вось на патрабаванне Google API абнаўлю да апошняга, ці то новую платформу дадам у падтрымоўваныя.

Разработчик расписания транспорта для 12 городов о том как пет-проект с «инвестициями» $500 в год помогает на собеседованиях
Разработчик расписания транспорта для 12 городов о том, как пет-проект с «инвестициями» $500 в год помогает на собеседованиях
По теме
Разработчик расписания транспорта для 12 городов о том, как пет-проект с «инвестициями» $500 в год помогает на собеседованиях
Айтишники успевают свои бизнесы в свободное время. «+1 зарплата в сезон»
Айтишники успевают свои бизнесы в свободное время. «+1 зарплата в сезон»
По теме
Айтишники успевают свои бизнесы в свободное время. «+1 зарплата в сезон»

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-2

Господи, люди еще выжигают глаза после основной работы

Bubaleh Salodki
Bubaleh Salodki Жить в Планета Земля
-3

Попу на работе сожгли

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
-1

При чём тут поп?

Bubaleh Salodki
Bubaleh Salodki Жить в Планета Земля
-1

На самом дела, при чём ?

1

дай угадаю, ты синьор с потухшим взглядом. PET проекты не ведешь, по выходным до тебя не достучаться.
А там за забором молодые, с горящими глазами готовы работать за бесплатно идею, по вечерам, по выходным, без семьи. Думайте.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
1

Ещё поди и женскую грудь вживую видел

-1

по выходным до тебя не достучаться

Если за работу в выходные от конторы прибавки к компенсации не дождаться, то какие могут быть вопросы?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 20 верасня 2024, 01:05

0

Молодцы