Хто ён і на што спадзяецца — партрэт айцішніка, які застаецца. Вялікі рэсёрч

У вялікай анкеце-рэсёрчы мы пыталіся пра лакацыі, праблемы, умовы працы — сабралі 5175 анкет. Спачатку паказалі асноўныя вынікі на гэтых графіках. Потым — партрэт ІТ-рэлаканта і ягоны заробак. Яшчэ паглядзелі на сям’ю і сямейны бюджэт айцішніка, які з’ехаў. Паглядзім на партрэт таго, хто застаецца дома і не плануе ад’езду.

66 каментарыяў

Да каго падобны тыповы айцішнік у Беларусі-2022? Абяром самыя частотныя характарыстыкі і атрымаем мужчыну-распрацоўшчыка гадоў 30-і. Ён пакуль хутчэй мідл, але ўжо імкнецца ў сеньёры.

Дзеля справядлівасці: дамасед шмат у чым падобны да рэлаканта, аднак жа ён крыху маладзейшы за таго, які з’ехаў, менш дасведчаны, а яшчэ часцей за рэлаканта з’яўляецца жанчынай і QA.

А вось што айцішнік у Беларусі думае пра свае магчымасці дома. Калі коратка, спадзяецца, што пранясе.  Дзіўна, але кожны 10-ы спадзяецца яшчэ і на дзяржаву. Разлік на рынак у РБ/РФ таксама не рэдкасць.

У большасці для аптымізму ёсць усе падставы — на працы без перамен. Кожнаму чацвёртаму пашанцавала менш. У найлепшым выпадку яму замарозілі зп, у найгоршым — звольнілі.

Хаваць ад заказчыкаў лакацыю даводзіцца кожнаму пятаму. Як правіла, дастаткова змяніць шыльдачку ў лінкедзіне, але многім даводзіцца ісці і на іншыя хітрыкі. Зрэшты, амаль 80% працуюць без усялякіх таямніц.

З зп усё строга па законе. За невялікімі выключэннямі: хтосьці перавёўся ў замежны банк, хтосьці сышоў у крыпту.

Пачытайце пра вынікі нашага кастрычніцкага рэсёрча, дзе мы разбіраем тыя ж пытанні з фокусам на супрацоўніках буйнога аўтсорсу.

Што з беларускім айці? Адказваюць 5000 айцішнікаў. Вялікі рэсёрч
Па тэме
Што з беларускім айці? Адказваюць 5000 айцішнікаў. Вялікі рэсёрч
Куды, з кім і чаму з’язджаюць — партрэт ІТ-рэлаканта. Вялікі рэсёрч
Па тэме
Куды, з кім і чаму з’язджаюць — партрэт ІТ-рэлаканта. Вялікі рэсёрч
Як пераезд мяняе заробак і даход — адразу і з часам. Вялікі рэсёрч
Па тэме
Як пераезд мяняе заробак і даход — адразу і з часам. Вялікі рэсёрч
Як маюцца айцішнікі з буйнога аўтсорсу (і дзе яны)
Па тэме
Як маюцца айцішнікі з буйнога аўтсорсу (і дзе яны)

Читать на dev.by