Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ад магчымасці весці ІП і да новага тыпу ДНЖ. Што можа змяніцца для ўладальнікаў Blue Card у Польшчы

Польшча мяняе закон пра замежнікаў, запланаваныя змены закрануць і ўладальнікаў Blue Card. Праект закона абяцалі разгледзець да канца трэцяга квартала. Але ўсё ў чарговы раз застопарылася.

Спецыялістка ў міграцыйных пытаннях Дар’я Грышановіч параўнала цяперашнюю рэдакцыю закона і апошнюю версію праекта. Падрабязнасці публікуе канал Dzik Pic.

19 каментарыяў
Ад магчымасці весці ІП і да новага тыпу ДНЖ. Што можа змяніцца для ўладальнікаў Blue Card у Польшчы

Польшча мяняе закон пра замежнікаў, запланаваныя змены закрануць і ўладальнікаў Blue Card. Праект закона абяцалі разгледзець да канца трэцяга квартала. Але ўсё ў чарговы раз застопарылася.

Спецыялістка ў міграцыйных пытаннях Дар’я Грышановіч параўнала цяперашнюю рэдакцыю закона і апошнюю версію праекта. Падрабязнасці публікуе канал Dzik Pic.

У лютым 2024 года з’явіўся праект Закона «Пра змяненне закона аб іншаземцах» і некаторых іншых законаў.

Яго распрацавалі ў тым ліку, каб укараніць палажэнні Дырэктывы ЕС 2021/1883. Дзяржавы-сябры ЕС меліся зрабіць гэта да 18 лістапада 2023-га. Аднак польскі праект закона ўсё яшчэ знаходзіцца на этапе разгляду ўрадам, у Сейм яго яшчэ не перадалі. 

Еўрапейская дырэктыва была прынятая з мэтай спрашчэння міграцыі высокакваліфікаваных спецыялістаў. Польскі праект закона ў большасці дублюе палажэнні Дырэктывы, адаптуючы іх да польскага прававога парадку.

Параўнанне бягучага стану закона і планаваных змяненняў было падрыхтавана на падставе праекта закона. То-бок у тэкст яшчэ могуць унесці праўкі. 

Дазвол весці ІП

  • Бягучы стан: уладальнікі польскай Blue Card не маюць магчымасці вядзення ІП.
  • Планаванае змяненне: уладальнікі польскай Blue Card і новаўведзенага ДНЖ для доўгатэрміновай мабільнасці ўладальніка Blue Card (будзе ніжэй) могуць адкрываць і весці ІП.

Памяншэнне тэрміну дамовы

  • Бягучы стан: для атрымання польскай Blue Card неабходна ўкласці дамову з працадаўцам мінімум на 1 год.
  • Планаванае змяненне: мінімальны тэрмін дамовы — 6 месяцаў.

Змены ў паняцці «высокая прафесійная кваліфікацыя»

  • Бягучы стан: для атрымання польскай Blue Card неабходная наяўнасць высокай прафесійнай кваліфікацыі «wyższe kwalifikacje zawodowe», то-бок вышэйшай адукацыі або 5 гадоў рэлевантнага досведу працы.
  • Планаванае змяненне: высокая прафесійная кваліфікацыя, атрымання з прычыны заканчэння вышэйшай навучальнай установы або прафесійнага досведу. То-бок уведзенае дадатковае паняцце «прафесійнага досведу».

Прафесійны досвед — гэта:

1. 3-гадовы досвед у прафесіі, атрыманы на працягу не больш як 7 гадоў, што папярэднічалі падачы заявы — калі іншаземец працуе па прафесіі, названай у распрацаваным МУС пераліку.

З Еўрапейскага НПА вынікае, што гэта будуць, у прыватнасці: менеджары абслугоўвання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій; спецыялісты па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях.

2. 5-гадовы рэлевантны досвед працы.  

Павелічэнне перыяду беспрацоўя

  • Бягучы стан: максімальны тэрмін беспрацоўя для ўладальніка польскай Blue Card складае 3 месяцы.
  • Планаванае змяненне: пасля 2-гадовага знаходжання на польскай Blue Card перыяд беспрацоўя павялічваецца да 6 месяцаў.

Увядзенне паняцці мабільнасці

  • Бягучы стан:
  • Планаванае змяненне: уведзеныя наступныя паняцці:
  • доўгатэрміновая мабільнасць уладальніка Blue Card — для ўладальнікаў блю карты любой краіны ЕС на працягу перыяду 90+ дзён у дзяржаве-сяброўцы Еўрасаюза.
  • кароткатэрміновая мабільнасць уладальніка Blue Card — таксама для ўладальнікаў блю карты, якія ажыццяўляюць прафесійную дзейнасць у якой-небудзь краіне ЕС. Але ў гэтым выпадку тэрмін меншы — максімум 90 дзён на працягу любога 180-дзённага перыяду.

Гэта паняцце хочуць увесці для спрашчэння дэлегацыі замежных супрацоўнікаў за мяжу. Напрыклад, работнікам з такім статусам, якіх адправяць у Польшчу ў камандзіроўку, не прыйдзецца рэгістраваць дазвол на працу.

Змены ў рашэнні па Blue Card

  • Бягучы стан: у рашэнні па Blue Card акрамя тэрміну дзеяння дазволу паказваюцца: працадаўца; займаная пасада; узнагароджанне; мінімальны працоўны час і тып кантракта, па якім іншаземец павінен выконваць працу.
  • Планаванае змяненне: у рашэнні па Blue Card будзе паказаны тэрмін дзеяння гэтага дазволу і што іншаземец можа выконваць працу па высокакваліфікаванай прафесіі за плату не ніжэйшую за вызначанае ўзнагароджанне.

Абавязак паведамляць ваяводу

  • Бягучы стан: першыя два гады неабходна ўносіць змены ў рашэнне па Blue Card. Пасля 2 гадоў — свабодны доступ да рынку працы.
  • Планаванае змяненне: ліквідуецца прававая норма, якая патрабуе ўносіць змены ў рашэнне па Blue Card.

Пры гэтым ва ўладальніка польскай блю карты з’яўляецца абавязак на працягу 15 працоўных дзён пісьмова паведаміць ваяводу пра змяненне:

  1. суб’екта, які даручае замежніку выкананне працы;
  2. аб спыненні выканання патрабаванняў для выдачы яму Blue Card.

Калі іншаземец пачне карыстацца згаданай вышэй доўгатэрміновай мабільнасцю, ён павінен на працягу 15 працоўных дзён апавясціць пра гэта ваяводу, паказаўшы, у якой дзяржаве ЕС ён (а) гэта выкарыстоўвае.

Абавязак паведамлення ў выпадку страты працы таксама нікуды не знікае.

Перамены ва ўмовах адклікання карты

Бягучы стан: акрамя агульных палажэнняў аб адкліканні ДНЖ, польскі Blue Card таксама адклікаецца, калі: 

  • тэрмін беспрацоўя перавысіў 3 месяцы;
  • іншаземец на працягу першых 2 гадоў польскага Blue Card памяняў працадаўцу, але не змяніў рашэння па карце;
  • іншаземец не паведаміў цягам 15 дзён пра страту працы.

Планаванае змяненне: акрамя агульных палажэнняў, польскі Blue Card таксама адклікаецца ў наступных выпадках:

  • замежнік не займаецца высокакваліфікаванай прафесіяй;
  • іншаземец не паведаміў на працягу 15 дзён пра страту працы, змену працадаўцы і пра спыненне выканання патрабаванняў для выдачы яму Blue Card;
  • працадаўца не выконвае абавязак па выплаце ўзносаў на сацыяльнае страхаванне або мае запазычанасць па выплаце падаткаў.

Новы від на жыхарства (спатрэбіцца тым, хто пераязджае з блю картай з адной краіны ЕС у іншую)

  • Бягучы стан:
  • Планаванае змяненне: новы від на жыхарства — часовы, для доўгатэрміновай мабільнасці ўладальніка Blue Card UE.

Галоўныя адрозненні ад Blue Card:

  1. На гэты ДНЖ могуць прэтэндаваць замежнікі, якія ўжо маюць Blue Card UE іншай дзяржавы ЕС, і пражылі там на падставе дадзенай блю карты мінімум 12 месяцаў перад уездам на тэрыторыю Польшчы (або, у выпадку доўгатэрміновай мабільнасці ўладальніка Blue Card UE ў гэтай краіне, не менш за 6 месяцаў);
  2. Рашэнне выносіцца за 30 дзён, а апеляцыя разглядаецца на працягу 60-ці;
  3. Падача на дадзены ДНЖ + пячатка ў пашпарце дазваляюць легальна працягваць працаваць без аніякіх дазволаў на працу.

Новы ДНЖ для сямейнікаў

  • Бягучы стан:
  • Планаванае змяненне: новы часовы від на жыхарства па ўз’яднанні з сям’ёй — для родных уладальніка ДНЖ для доўгатэрміновай мабільнасці ўладальніка Blue Card UE.

У адрозненне ад звычайнага ўз’яднання сям'і, рашэнне па гэтым ДНЖ прымаецца на працягу 30 дзён, а апеляцыя разглядаецца на працягу 60 дзён.

Совмин Польши принял миграционную стратегию где говорится о приостановке права на убежище
Совмин Польши принял миграционную стратегию, где говорится о приостановке права на убежище
По теме
Совмин Польши принял миграционную стратегию, где говорится о приостановке права на убежище
7 лет ожидания вида на жительство. С какими проблемами сталкиваются иностранцы в Польше
7 лет ожидания вида на жительство. С какими проблемами сталкиваются иностранцы в Польше
По теме
7 лет ожидания вида на жительство. С какими проблемами сталкиваются иностранцы в Польше
Беларусы в топ-3 среди иностранцев которые обратились за международной защитой в Польше в 2024 году
Беларусы в топ-3 среди иностранцев, которые обратились за международной защитой в Польше в 2024 году
По теме
Беларусы в топ-3 среди иностранцев, которые обратились за международной защитой в Польше в 2024 году

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
1

Что может измениться

Всё и ничего.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
3

теперь они точно все вернутся. комиссия по релокантам будет в три смены прошения рассматривать

table
table Table в Database
4

сначала только надо до Варшавы катапультой забросить наколенников достаточное количество, чтобы релоканты могли весь путь до ПП Тересполь- Брест на костях преодолеть с относительным комфортом) А то тут уже нехватка наблюдается, в декатлоне даже под заказ нет

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

ужас. этой зимой уже точно комуналка по 300 будет а наколенники по 600 продаваться. или менять на три пачки мозырьской соли.

0

понятно, зус там когда снизят?

-1

визовых коррупционеров так-то наловились уже, некуда сажать поди

Anonymous
Anonymous
-1

Такой надежды даже нет ни у кого, дай бог хотя бы оставили как есть, а не увеличили

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

1

Ровно в тот же день, когда в РБ снисят бесполезный и грабительский ФСЗН.

-1

фсзн для ипешников копеечный в рб

table
table Table в Database
0

планируют с 2025 года

0

блю кад блю кард блю кард, т.е. ничего для обычных ипешников по сути

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
-1

Как говорится: "Chciałbym uścisnąć dłoń ostatniemu indywidualnemu przedsiębiorcy"

-2

Так идеальный релокант это наемный РАБотник , с которого государство тянет жилы. А не бизнесмен (даже в соло), который что-то мутит и с которого особо не стрясешь налогов.

1

Сколько был в Польше каждый день обсуждали эту тему. Уже уехал и продолжается. Сделают, когда рак на горе свистнет.

1

Не совсем понятно причём тут ИП, если почти во всех условиях фигурирует слово работа. Также, не очень ясно, как открывать ИП гражданам Беларуси, если всё-таки по ИП будут давать blue card

3

если всё-таки по ИП будут давать blue card

Не будут.
Речь исключительно про возможность людям с Blue Card параллельно вести ИП.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 22 кастрычніка 2024, 14:06

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

Вы ж писали что еще летом он будет? Когда примут то?

table
table Table в Database
0

он что, пророк, что ли?