Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Усіх пад ружжо». Чаму БДУІР і іншыя рэжуць платныя месцы?

Мінадукацыі абяцае сёлета павялічыць колькасць месцаў на бюджэтнай форме. І так, БДУІР ужо анансаваў больш месцаў для бюджэтнікаў, менш — для платнікаў. 

Абмеркавалі навіны з экспертам у галіне адукацыі, выкладчыкам Сяргеем Альшэўскім — у што гэта выльецца для ІТ-галіны, і куды цяпер тым, хто раней планаваў вучыцца платна.   

29 каментарыяў
«Усіх пад ружжо». Чаму БДУІР і іншыя рэжуць платныя месцы?

Мінадукацыі абяцае сёлета павялічыць колькасць месцаў на бюджэтнай форме. І так, БДУІР ужо анансаваў больш месцаў для бюджэтнікаў, менш — для платнікаў. 

Абмеркавалі навіны з экспертам у галіне адукацыі, выкладчыкам Сяргеем Альшэўскім — у што гэта выльецца для ІТ-галіны, і куды цяпер тым, хто раней планаваў вучыцца платна.   

Сяргей Альшэўскі — выкладчык, аўтар праекта «Народны падручнік», распрацоўшчык сістэмы дыстанцыйнага навучання ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы і нацыянальнага адукацыйнага партала. Экс-супрацоўнік міністэрства адукацыі — працаваў там да 2016 года.

Ад 2019 года судзіўся з міністэрствам праз тое, што ўстанова фактычна не разгледзела звароту грамадзян наконт перапоўненых класаў у мінскіх школах.

Сяргей, скарачэнне платных месцаў — гэта трэнд ці нармальныя флуктуацыі? Калі трэнд, то навошта гэта дзяржаве? Перанакіроўваюць у сярэднюю спецыяльную адукацыю або ў войска?

Калі зайсці ў «Агульнарэспубліканскі банк вакансій» і ўбіць у пашукавіку «настаўнік», «выкладчык» — вы атрымаеце каля 1700 вакансій; на запыт «доктар» — учора выскоквала больш за 6700, то-бок не стае вялізнай колькасці спецыялістаў.

Але ж недахоп яшчэ большы: больш за 20% настаўнікаў фізікі і матэматыкі — пенсіянеры. 55+ — гэта катэгорыя спецыялістаў, якая расце, з году ў год іх становіцца ўсё больш; а вось настаўнікі ва ўзросце да 30 — катэгорыя, якая змяншаецца.

У наяўнасці дэфіцыт кадраў. І таму ў сістэме адукацыі спрабуюць вырашаць гэтую праблему, але сваімі фірмовымі (чытайце, саўковымі) метадамі. 

Яны лічаць: трэба, каб людзі проста пайшлі вучыцца ў педВНУ (калі гаворка пра недахоп настаўнікаў). А як гэта зрабіць — даць шмат бясплатных месцаў, а платныя прыбраць — а то такія выпускнікі «паперкі» атрымаюць, а ў школу ні нагой, у іх жа няма адпрацоўкі па размеркаванні.

Але гэта ж не вырашае праблемы, праз якую паўстаў дэфіцыт выкладчыцкіх кадраў, бо праблема — у эканоміцы. Быць настаўнікам — гэта значыць за капейкі выконваць звышадказную працу з неверагоднай дадатковай нагрузкай.

Стаўка на прафтэхадукацыю (ад гэтага года мінадукацыі плануе скараціць колькасць базавых дзясятых класаў і перанакіраваць у каледжы да 50% дзевяцікласнікаў — заўв.) —  мера з гэтага ж разраду: трэба ж неяк задавальняць попыт на працоўныя рукі. Але цяперашні прафтэх — гэта наогул не пра адукацыю, а хутчэй пра баўленне часу. 

Так што мой адказ такі: дзяржсістэма змагаецца з наступствамі недахопу кадраў, а прычыны ліквідаваць не можа. І гэта, вядома, ні да чога добрага не прывядзе.

Чаму не прывядзе ні да чога добрага?

У педВНУ і раней быў недабор. Цяпер жа павелічэнне бюджэтных месцаў знізіць і да таго вельмі нізкі прахадны парог — адпаведна, туды будуць ісці па рэшткавым прынцыпе. Далёка не самыя-самыя.

А калі ўлічыць «фішачку» з мэтавым наборам — то і не толькі ў педВНУ, але і мед-, а таксама тэхнічныя. 

Вось звярніце ўвагу: калі прахадны бал на агульных падставах у медВНУ летась складаў мінімум 330 балаў, то на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі — максімум 181.

Ліцэісту/школьніку з Мінска складаней здабыць мэтавае накіраванне куды-небудзь у Слуцкі раён, чым свайму, мясцоваму хлапчуку. А між тым адставанне ў ведах у сельскіх вучняў ад гарадскіх дасягае трох гадоў — гэта факт, пацверджаны вынікамі PISA. Слабейшы зойме месца ў ВНУ, а мацнейшы — магчыма, палічыць за лепшае атрымліваць вышэйшую адукацыю за мяжой.

Сёлета плануецца набраць на першы курс БДУІР 2800 — гэта самы нізкі план набору за апошнія 4 гады. Колькасць бюджэтных месцаў — 1290, платных — 1520 (было на 12% больш). Як пракаментуеце гэтыя лічбы — можа, айцішных кадраў усё яшчэ стае?
 
Пракаментую так: БДУІР таксама выконвае агульную разнарадку «ўсіх пад ружжо» — павялічыць набор бюджэтнікаў.

А вось чаму ў цэлым зніжаецца колькасць платных месцаў? Кантактаў з-за мяжы ўсё менш, а з РФ — не так ужо шмат, плюс больш распаўсюджаны варыянт аформіцца ў штат у Расіі — і беларуская дзяржава нават не будзе лічыць цябе «дармаедам».

Праверце, а раптам вы ўжо дармаед. Кароткі FAQ
Праверце, а раптам вы ўжо дармаед. Кароткі FAQ
Па тэме
Праверце, а раптам вы ўжо дармаед. Кароткі FAQ

Мне падаецца, што гэта — рэакцыя на рынак. Або яны прынцыпова адмаўляюцца рыхтаваць праграмістаў на экспарт — гіпотэз можа быць шмат.

План на 2024 год агучыў не толькі БДУІР, але і іншыя ВНУ. Павелічэнне бюджэтных і скарачэнне платных месцаў ёсць, але не ўсюды або нязначнае.

На бюджэтную дзённую форму ФІТіР БНТУ (на ўсе спецыяльнасці) сёлета плануецца набраць 203 чалавекі, на платную — 44 (гэта +7 бюджэтнікаў і -7 платнікаў адносна мінулага года). На спецыяльнасць «Прыкладное праграмаванне» ІПФ плануецца набраць 60 чалавек, усе — бюджэтнікі. 

План прыёму на ФПМІ БДУ адносна мінулага года вырас па ўсіх пазіцыях: +20 бюджэтных і +15 платных месцаў, усяго гэтым летам сюды паступіць 250 студэнтаў-бюджэтнікаў і 85 — платнікаў. На факультэце радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій таксама прырост, але толькі бюджэтнікаў (+18 чалавек): план набору — 196 бюджэтнікаў супраць 32 платнікаў.

Па наборы ў БДТУ вядома, што колькасць платнікаў застанецца ранейшай.

Куды перанакіруюцца на практыцы выпускнікі, якія маглі б платна атрымліваць адукацыю ў БДУІР або іншай тэхВНУ? І што ўтрымае іх ад паступлення за мяжу?

Для хлопцаў стрымліваючым фактарам можа быць крымінальная адказнасць за ўхіленне ад прызыву на вайсковую службу.

Але эканамічныя перадумовы, я думаю, будуць паступова перасільваць. І людзі ўсё роўна будуць шукаць шчыліны і з’язджаць за мяжу. І, на жаль, калі казаць пра айцішнікаў, — гэта беззваротныя страты працоўных рэсурсаў.

Дарэчы, што такое сёння «платнік» — чым ён ад бясплатніка адрозніваецца спачатку ў сістэме адукацыі, а потым і на рынку працы?

На пачатку нулявых, калі я сам паступаў, на платнае часцей ішлі тыя абітурыенты, якія не маглі прабіцца на бюджэт — гэта была альтэрнатыва. І так, вельмі часта гэта былі слабейшыя вучні, бо ў тыя часы конкурс на любую спецыяльнасць быў 2,0+. 

Ужо праз 10 гадоў з ростам дабрабыту беларусаў платнік — гэта такі ж абітурыент, які проста ішоў да абранай мэты. Ён мог дазволіць сабе атрымліваць тую адукацыю, якую хацеў атрымаць, а не паступаў туды, куды мог прабіцца па балах. 

Ну і трэці кейс — платна вучыліся і вучацца людзі, якія не хочуць потым адпрацоўваць пасля ВНУ. А яшчэ платнікаў практычна не адлічваюць, у той час як бюджэтнікаў за пропускі могуць папрасіць на выхад — для студэнтаў БДУІР, якія на старэйшых курсах ужо працуюць, гэта дадатковы плюс.

Не варта забывацца: у ВНУ былі і застаюцца спецыяльнасці, на якіх можна было вучыцца толькі платна, а таксама спецыяльнасці з вельмі абмежаванай колькасцю бюджэтных месцаў — той жа юрфак, напрыклад. 

Калі параўноўваць цяпер, якая розніца паміж студэнтамі платнай і бюджэтнай формы навучання, улічваючы, што агульны ўзровень адукацыі значна знізіўся, — фактычна ніякай. Платнік — такі ж студэнт.

А для ВНУ платнік — крыніца даходу, за які яны вельмі трымаліся, паколькі бюджэтнага фінансавання ім не стае. Каб дзяржава дала ВНУ магчымасць набіраць студэнтаў на платнае, зыходзячы са сваіх фінансавых патрэб, — расклад быў бы зусім іншым.

А калі б з вайсковым абавязкам папрацаваць, то я думаю, для многіх было б адкрыццём убачыць, што многія хлопцы пайшлі б у прафтэх, а не імкнуліся б ва ўніверсітэты дзеля адтэрміноўкі ад войска. 

Для рынку працы і ІТ-галіны — гэта добра ці дрэнна?

Пачнем з таго, што колькасць бюджэтнікаў БДУІР павялічвае на 11%, гэта значыць — плюс 11% тых, каго пасля трэба кудысьці размеркаваць.

Размеркаванне — гэта нявыгадны інструмент і для аўтсорсу таксама, але асабліва для тых прадуктовых кампаній, якія толькі-толькі выходзяць на рынак. У іх яшчэ не факт, што ўсё атрымаецца, і браць на сябе забавязанне на два гады (а цяпер, магчыма, — і пяць) па працаўладкаванні кагосьці — гэта каласальная дадатковая нагрузка.

А цяпер успомнім, што кампаніі з Беларусі сыходзяць, закрываюць найманне… Курыцу, якая нясе залатыя яйкі, зарэзалі — так што больш будзе студэнтаў або менш, для галіны не так важна, бо яе самой неўзабаве можа не быць.

Як думаеце, ці могуць з часам суадносіны бюджэтнікаў і платнікаў у БДУІР і іншых тэхВНУ ў працэнтных суадносінах дайсці да 80/20? 

Не, не дойдуць! ІТ развіваецца па правілах бізнэсу, а такімі метадамі вырашаецца праблема дзяржсектара. Але айцішныя кадры ў дзяржсектары — гэта людзі, якія могуць пераўсталяваць вінду або перапісаць інвентарныя нумары, а гэта ўзровень каледжаў. 

Праграміст, які прыходзіць на дзяржпрадпрыемства, сыходзіць адтуль з невялікім наборам навыкаў — прынтар заправіць, ды і ўсё. Лічаныя кампаніі патрабуюць навыкі праграмавання — а для іх хопіць тых выпускнікоў-бясплатнікаў, што ёсць цяпер.

Як БДУІР набірае ў 2024: месцаў на бюджэце больш, а платных рэзка менш
Як БДУІР набірае ў 2024: месцаў на бюджэце больш, а платных рэзка менш
Па тэме
Як БДУІР набірае ў 2024: месцаў на бюджэце больш, а платных рэзка менш
Что потеряет образование если закроют лицеи? На примере ЦТ по математике и физике
Что потеряет образование, если закроют лицеи? На примере ЦТ по математике и физике
По теме
Что потеряет образование, если закроют лицеи? На примере ЦТ по математике и физике
Как власти пытаются «нормализовать» гимназии лицеи частные школы. Хронология
Как власти пытаются «нормализовать» гимназии, лицеи, частные школы. Хронология
По теме
Как власти пытаются «нормализовать» гимназии, лицеи, частные школы. Хронология

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
2

Студенты политикой не интересуются - надо будет на завод - пойдут и туда

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

на завод это балл средний хороший надо, иначе разберут вакансии пока очередь дойдет, и останутся в белбанк в копыль, 2 года принтерам порошок менять

2

не порошок. а ленту

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-1

не знаю, бгуиров не заканчивала, но думаю государство и министерство образования лучше знает лента или порошок

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 красавіка 2024, 16:57

0

брикеты обычно в лентах

-1

порошок - уходи

гр. О.  Бендер
гр. О. Бендер Капитан в свободном плавании

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

9

Бесплатный сыр в мышеловке. Потом отрабатывать попросят, боюсь даже думать сколько лет.

2

попросят

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-2

не отрабатывать а гарантия на право первого рабочего места от государства. Президент заботится о выпускниках

-11

1 Что не делается к лучшему, сейчас сеньоры переживают за свое будущее, найти работу не так просто как было 10 лет назад. А каким оптимизмом нужно обладать что бы поступать в IT вуз на программиста?!
2 Бум IT помог широким массам выбраться из бедности, но будущие студенты уже выросли в семьях, которые вряд ли испытывают проблемы "что покушать" и "что надеть". Поэтому выбирайте более нужные для общества профессии, потом скажите спасибо. Ваша семья вас может поддержать, начинайте бизнес, ищите себя, а не просиживайте человеко-часы в офисе, работая на дядю за 10-15$/h
Например сейчас вакансия в Минске "Шеф-повар в Минске с зарплатой 19 100 рублей в месяц" - это почти 6к

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 красавіка 2024, 12:09

7

А после кулинарного техникума небось и все 20 000?
Представляю, какие з/п после строительного колледжа, под 25 000 поди)
И сколько, по вашему, таких [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie] в стране? Хватит дырки залатать? А ишо ж и доХтора нужны. Мммм.... [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

1

Нужна шляпа, как в Гарри Поттере. Надеваешь ее на ребенка, она сверяется со списком нужных для общества профессий и выдает парочку. Строитель, работник ЖЭС, участковый. Просто, удобно, полезно

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
-1

Таки напомню, что $15/h это ~$2500. Поэтому, если и выбирать более нужную для общества профессию, то лучше это делать чуть западнее по карте. А то в белке в 6-7 раз меньше платят. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 красавіка 2024, 11:28

0

Для вас же есть форум онланера. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

-1

Слабовата ротоботская реакция. Слабовата. Вроде радоваться тут должны что в их ряды млодняк прибудит над которым можно глумиться.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
6

Вон уже в колониях учат разработке сайтов - выпусников БГУИРа будут демпинговать

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
3

15 суток это один спринт (2 недели). три ходки по аджайлу - отечественный стартап. спринт "сизо" сбилдить команду на старте , сформировать реквайременты, и в конце роллаут - выкатить скатку.

мотивация - закрыть узерстори на спринт раньше

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 красавіка 2024, 22:03

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

что выберешь гость в хате, ansi c нотации малые да крепкие, или java длинные да красноголовые ?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 10 красавіка 2024, 22:21

-5

Всех под ружьё

Хомячки возбудилась. Хомячков под этим предлогом перекинули в чужой социум и на съёмное жильё, а ружья не случилось. Хомячки начали подозревать, что их обманули, хомячкам нужно снова рассказать страшилку, что бы они успокоились. Хомячкам достаточно бросского заголовка.

PS хорошо редакторка подобрала заголовок. В статье эта фраза звучит в смысле "ВУЗ следует указаниям министерства" - это ВУЗ встал под ружьё. Но в заголовке выдернутая из контекста фраза заиграла совсем другими красками.

1

А ты вслед за "хомячками" возбудился? Без "хомячков" жизнь красками не играет?
Весь смысл жизни необманутых, оказывается, связан с "хомячками". И почему бы? Ведь живут лучше прежнего, а свербит в одном месте. И заказчики [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie] в очередь уже выстроились, денежку подсчитав, правда?

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

4

Заказчики деньги уже посчитали?

-1

и ушли в Индию

0

Быть учителем — это значит за копейки выполнять сверхответственную работу с невероятной дополнительной нагрузкой.

Хватит уже повторять это советскую пропаганду. Может в 19-м и начале 20-го века когда учиться было привелегией, учителя и были како то элитой. Сегодня школа это массовый продукт и средний уровень развития учителей во всем мире, оставляет желать лучшего. Что касается зарплаты соглашусь может они и не высокая. Особенно учитывая что на свободном рынке можно получать в 2-3 раза больше, если усердно работать. Что касается нагрузки то это не правда. Все что мы знаем пронагрузу учителей - это их собственные слова. Слушать про нагрузку от людей работающих в гос секторе это уже сомнительно. А слушать после порции жалоб, о том что у них фактически целое лето как отпуск, вместе с малышами в том числе и зимой, а многи ещё и работают меньше чем по 8 часов в день. А многие просто приходят посидеть и почитать учебник в слух и заполнить примитивные документы, для отчета.
ЗП у тех кто ведет предметы связанные с подготовкой к экзаменам очень даже близкие к ЗП в ИТ. Потому что они занимают репетиторством.
Так что низкое ЗП вполне компенсируется расслабончиком.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

а социальная нагрузка на учителя не учитывается? учителю надо еще успеть и на мероприятие для Президента добровольно сходить, и учениками обеспечить явку, и фотоотчет сдать в минобраз о посещении музея вов. и за все это хорошо если рублей 50 премии подкинут, хоть не бесплатно

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 11 красавіка 2024, 17:05

0

ответ простой - больше россиян сможет бесплатно получить у нас образование,
ибо "Россияне смогут поступать в вузы Беларуси на бюджет по результатам ЕГЭ".