Паспрабуйце так у 2024. Айцішнік не прыняў адмовы — і атрымаў офер

Амаль чароўнай гісторыяй падзяліўся ў лінкедзіне распрацоўшчык Цімафей Курчанок: каля паўтара года таму ён атрымаў адмову пасля першага сумоўя ў кампанію. Але змог угаварыць рэкруцёрку даць яму шанец прайсці тэхнічнае сумоўе — і ў выніку атрымаў офер. 

29 каментарыяў

— Больш за год таму шукаў працу, — напісаў Цімафей. — І ў такія нялёгкія часы ўбачыў вакансію ад добрай кампаніі. Адгукнуўся сярод першых — і вось доўгачаканы першы этап сумоўя: праверка на адэкватнасць і софт-скілы. 

Ад самага пачатку інтэрв’ю пайшло не так, як я планаваў: я выпадкова выключыў камеру, а калі нарэшце ўключыў, размыццё задняга фону знікла — і за маёй спінай узніклі ручнікі (я быў у камандзіроўцы). 

На пытанні я адказаў добра і пад апісанне вакансіі падыходзіў — заставалася дачакацца фідбэку. І вось у адзін з дзён рэкруцёрка вярнулася са словамі, што я, на жаль, не падыходжу. Я пачаў быў пісаць «чаму так», «што за несправядлівасць» і гэтак далей. Але потым усвядоміў, што такое паведамленне не мае сэнсу — і выдаліў. 

Я звярнуўся да рэкруцёркі з ветлівай просьбай даць мне магчымасць прайсці тэхнічнае інтэрв’ю. Бачачы маю настойлівасць, яна дала мне шанец — і ў выніку я прапрацаваў на гэтым праекце цэлы год.

У размове з журналістам dev.by Цімафей дадаў, што крыху хваляваўся перад тэхнічным інтэрв’ю, хоць і выпрацаваў навык праходжання такіх сумоўяў. Яно доўжылася каля 2,5 гадзін — «пытанні былі глыбокімі, на разуменне». Пасля тэхнічнага інтэрв’ю малады чалавек прайшоў таксама сумоўе па прадукце — з продакт-оўнарам. 

— Ужо ў часе працы начальства не раз казала мне, што іх прыцягнуў агонь у маіх вачах і жаданне працаваць. 

Цімафей удакладніў, што для кампаніі гэта важны крытэр: «Да нас на праект бралі ў асноўным тых, у каго гарэлі вочы, хто гатовы быў вашаваць. А калі хтосьці казаў, што прыйшоў у ІТ дзеля грошай — успрымалі такія словы як чырвоны сцяг для сябе».

— Цікавы факт: на наш праект быў такі адбор, што толькі 1 з 200 чалавек праходзіў.


А ці атрымлівалася ў вас калі-небудзь зламаць сістэму — і дамагчыся оферу там, дзе, здавалася б, ужо прайгралі? Калі так — раскажыце ў каментарах.


Чытачы, віншуем! Мы перажылі яшчэ адзін складаны год. У 2023 наша каманда працягвала сачыць за беларускім ІТ і трымала вас у курсе самага важнага.

Без вас у нас бы не атрымалася! Вы дзеліцеся з намі досведам і інсайдамі, расказваеце гісторыі, смешныя і сумныя, ствараеце дыскусіі — робіце ўсё, каб беларускае ІТ працягвала жыць нягледзячы на межы і адлегласці. dev.by быў і застаецца месцам сустрэчы нашых чытачоў, дзе б яны не знаходзіліся. 

Мы працягваем працаваць, у тым ліку дзякуючы вам. Сёлета нам заданацілі 678 чалавек. Гэта неверагодна кранальна і значна дапамагае нам працаваць далей і верыць у будучыню dev.by. Але нам усё яшчэ патрэбная падтрымка. Вашыя данаты дапамагаюць выплачваць заробкі журналістам.

Даб’ём да 700? Падтрымайце нас:

— Праз Patreon
— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)
— Крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй. З Новым годам!

Як кампаніі скарачалі айцішнікаў у 2023 — топ-10 гучных кейсаў
Па тэме
Як кампаніі скарачалі айцішнікаў у 2023 — топ-10 гучных кейсаў

Читать на dev.by