ІТ-экспаты ў Польшчы: хто яны, дзе працуюць і як перажываюць крызіс. Шмат графікаў

Даведаліся таксама, чаму яны з’ехалі.

22 каментарыя

dev.by працягвае даследаваць міграцыйныя працэсы ў ІТ. Мы апрацавалі 1800+ анкет «Праца і жыццё ў Польшчы з пункту гледжання ІТ-экспата». Вось першыя вынікі.

Калі вы сустрэлі ў Польшчы ІТ-спецыяліста з Беларусі, то хутчэй за ўсё гэта мужчына, Senior Developer маладзейшы за 35. Ну, або QA. Толькі кожны чацвёрты сустрэты ІТ-спецыяліст выявіцца жанчынай, кожны трэці — мідлом, кожны пяты — лідом. Джуноў сустрэць амаль без шанцу. Гэтак жа, як айцішнікаў з гуманітарнай спецыялізацыяй — дызайнераў, BA, PM. Айцішнік старэйшы за 45 таксама рэдкі звер.

Калі яны пераехалі. У палове выпадкаў у 2022 годзе, пасля 24.02. Але кожны трэці — яшчэ раней, пасля жнівеньскіх выбараў або да.

Адкуль пераехалі. Абсалютная большасць — з Беларусі, але некаторыя перад рэлакейтам у Польшчу паспелі пажыць у Грузіі або Украіне.

Чаму пераехалі. Тут цэлы комплекс прычын. Кожны называе некалькі. Але галоўных, здаецца, дзве: 1) не здарылася перамен; 2) здарылася вайна.

Прыкладна 4% удзельнікаў сцвярджаюць, што на момант пераезду праходзілі па адміністрацыйнай або крымінальнай справе.

Усё выглядала так, быццам кампаніі — галоўны драйвер рэлакацыі айцішнікаў, асабліва пасля 24.02. Аднак дзве траціны рэспандэнтаў адказваюць, што гэта было іх асабістае рашэнне. Больш за палову пераехалі за свой кошт і нікому нічога не вінныя.

А вось многія з тых, каму кампанія дапамагала, маюць альбо юрыдычныя забавязанні, альбо маральны (уяўны) абавязак перад працадаўцам. Нярадасная альтэрнатыва абавязку — адчуванне залежнасці ад кампаніі ў чужой краіне.

На першы погляд, палова рэлакантаў працуе не ў кампаніях, а ў сектары B2B — як ІП або праз інкубатар. Аднак дэ-факта амаль усе знаходзяцца ў штаце ІТ-кампаній, прычым большасць гэтых кампаній родам з Беларусі. Сапраўдных фрылансераў сярод рэлакантаў зусім мала.

І калі працадаўцы шмат у каго фактычна засталіся ранейшымі, валюта разліку ў большасці змянілася. Зп у злотых атрымліваюць амаль дзве траціны рэспандэнтаў, прычым у асноўным без прывязкі да долара/еўра. Яшчэ паўгода таму такія ўмовы здаваліся фактарам рызыкі, а цяпер хутчэй перавагай.

Зрэшты, цяперашнім часам зп у любой валюце добрая. Бо шукаць працу ў крызіс не самы простае занятак. Такі досвед мае пакуль меншая частка рэлакантаў, амаль дзве траціны працуюць там жа, дзе і ў момант пераезду. Але толькі чвэрць працуе як нічога ніякага, не адчуваючы нядобрых змен на ІТ-рынку. Астатнія альбо на сваёй шкуры выпрабавалі замарозку перагляду зп / бэнч / скарачэнне, альбо назіраюць за тым, як усё гэта пражываюць калегі.

Добрая навіна: большай частцы рэлакантаў усё ж рэгулярна пераглядаюць зп.

У наступным матэрыяле раскажам, колькі атрымлівае рэлакант у Польшчы і колькі плаціць падаткаў.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«Да пераезду думаў: Польшча не заграніца». Як айцішнік рэлакаваўся ў 46 гадоў
Па тэме
«Да пераезду думаў: Польшча не заграніца». Як айцішнік рэлакаваўся ў 46 гадоў
11 кейсов, как переезд изменил бюджет айтишников: Польша, Украина, Грузия, UK, Германия
По теме
11 кейсов, как переезд изменил бюджет айтишников: Польша, Украина, Грузия, UK, Германия

Читать на dev.by