Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ці можна з праязным дакументам замежніка адкрыць рахунак? Вось што адказалі ў польскіх банках

Dzik Pic правёў эксперымент: у прыватным парадку напісаў у пяць папулярных польскіх банкаў з пытаннем, ці можна адкрыць у іх рахунак з польскім праязным дакументам замежніка. Вось што там адказалі.

8 каментарыяў

Dzik Pic правёў эксперымент: у прыватным парадку напісаў у пяць папулярных польскіх банкаў з пытаннем, ці можна адкрыць у іх рахунак з польскім праязным дакументам замежніка. Вось што там адказалі.

Дысклэймер: гэта адказы тэхпадтрымкі. Але, як вядома, у Польшчы на двух службоўцаў тры меркаванні. То-бок адказы могуць адрознівацца ад працаўніка да працаўніка.

PKO

«Для адкрыцця рахунку мы прымаем наступныя дакументы, якія пацвярджаюць асобу: 

1) замежны пашпарт;

2) іншы дакумент, які пацвярджае асобу. Напрыклад:

— карта побыту;

— карта побыту грамадзяніна ЕС (karta pobytu obywatela Unii Europejskiej);

— пасведчанне асобы краіны ЕС (dowód osobisty kraju Unii Europejskiej);

— польскі дакумент, які пацвярджае асобу замежніка (polski dokument tożsamości cudzoziemca);

— польскі праязны дакумент для замежніка (polski dokument podróży dla cudzoziemca);

— часовы праязны дакумент для замежніка (tymczasowy polski dokument podróży dla cudzoziemca);

— часовае пасведчанне асобы замежніка (TZTC)».

mBank

«У выпадку рэзідэнта Польшчы без польскага грамадзянства пры падачы заявы на адкрыццё рахунку ў mBank мы прымаем наступныя дакументы:

— замежны пашпарт з картай побыту;

— праязны дакумент, прадугледжаны Жэнеўскай канвенцыяй (genewski dokument podróży, які выдаецца ўцекачам — заўв. Dzika) з картай побыту».

Santander

«Калі вы пацвярджаеце сваю асобу пашпартам з Беларусі, мы дадаткова просім вас падаць карту побыту. Калі ў вас ёсць абодва гэтыя дакументы, вы зможаце адкрыць рахунак непасрэдна ў аддзяленні нашага банка.

Мы не прымаем праязных дакументаў (dokumentu podróży). Аднак, калі вы маеце дазвол на жыхарства тэрмінам мінімум на 12 месяцаў, вы можаце адкрыць у нас рахунак».

ING Bank Śląski

«Для адкрыцця рахунку вам спатрэбіцца пашпарт або дазвол на жыхарства, выдадзены Польшчай — не прымаем праязных дакументаў (dokumentu podróży).

Мы таксама можам запытаць дадатковыя дакументы, якія пацвердзяць вашае знаходжанне і крыніцу сродкаў:

1) дакумент, які тычыцца вашага знаходжання:

— карта побыту, выдадзеная Польшчай;

— або віза;

— або zezwolenie na pobyt у Польшчы (толькі для рэзідэнтаў Польшчы).

А таксама дакумент, які пацвярджае пражыванне ў Польшчы (калі адрас пражывання не пазначаны ў згаданых вышэй дакументах), напрыклад:

— даведка з аддзела, які займаецца пытаннямі мельдавання, ужонда горада/гміны;

— або дамова арэнды жылля;

— або даведка ад працадаўцы аб прадастаўленні жылля работніку.

2) дакумент, які пацвярджае атрыманне сродкаў у Польшчы — гэта можа быць:

— умова, а працэ/умова злецэння/умова, а дзела;

— zaświadczenie pracodawcy (даведка, якая пацвярджае, што вы працаўладкаваныя і атрымліваеце гэтулькі грошай — заўв. Dzika);

— пацвярджэнне атрымання стыпендыі;

— пацвярджэнне вядзення ўласнага бізнэсу (копія з CEIDG, пагадненне пра партнёрства для спулкі).

Каб адкрыць рахунак, калі ласка, таксама пакажыце свой ідэнтыфікацыйны нумар падаткаплацельшчыка (NIP), калі ў вас няма польскага падатковага рэзідэнцтва».

Pekao

«Дакументы, неабходныя для адкрыцця рахунку замежніку:

— пашпарт і, магчыма, дадатковыя дакументы (напрыклад, карта побыту, zezwolenie na zamieszkanie, zezwolenie na pobyt, карта побыту грамадзяніна ЕС альбо Dokument Pobytu);

— або, у выпадку грамадзяніна Еўрапейскага Саюа, гэта можа быць іншы дакумент, які пацвярджае ягоную асобу і грамадзянства, які дазваляе ўезд у Польшчу;

— або, у выпадку замежніка, які падаў заяву на прадастаўленне яму статусу ўцекача і знаходзіцца ў статусе разгляду — часовае пасведчанне асобы замежніка (TZTC) з тэрмінам дзеяння».

Рэмарка ад Dzika

Мы бачылі як мінімум адзін кейс у мігранцкіх чатах, калі чалавеку з праязным дакументам, картай побыту і дамовай B2B атрымалася ўзяць крэдыт на жыллё ў банку Pekao. Што праўда, страхоўку прыйшлося адкрыць у іншай фірме па карце побыту (яе няможна аформіць без пашпарта). Так што, верагодна, тут многае залежыць ад настойлівасці і пісьменнага афармлення дакументаў.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

table
table Table в Database
2

это просто беларусы привыкли в бсср в банках счета открывать без проблем - т.к. они там граждане. А эмигранту во всех нормальных странах тяжковато счет в банке открыть

2

Более того, знакомые - граждане Молдавии, проживающие в РБ, не могли взять ипотеку в РБ в принципе. Так что беларусы просто не знают, как живется иностранцам в их собственной стране.

-3

ага, понятно. для беларусов нормально превозмогать и унижаться в польшче, чтобы просто счет вообще открыли, потому что в Беларуси иностранцам не дают кредиты на жилье.

[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://mstagmanager.com/news/comments-2024]

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 7 лістапада 2024, 23:20

0

да открываем все без проблем и кредиты легче взять. и главное проценты на кредиты гораздо меньше

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

1

Любитель посчитать чужие денежки? :))) Копи на самовар.

Bolesław Thiskovsky
Bolesław Thiskovsky HTML Developer в World Of Wordpress
1

Есть купоны для бедронки????

0

а в чем проблема с термином "купон для отоваривания в бедронке"? Чьи права нарушает его существование?