Міграцыйная служба ЗША рыхтуецца да масавага сачэння за мігрантамі
Ведамства плануе пашырыць праграму назірання за імігрантамі, якія прыбываюць у краіну і чакаюць рашэння суда. Служба мяркуе, што іх колькасць значна ўзрасце ў часе другога тэрміну Дональда Трампа.
Іміграцыйная і мытная паліцыя ЗША (ICE) абвясціла пра планы пашырэння сваёй праграмы сачэння за імігрантамі. На гэта звярнуў увагу Wired. Паведамленне ведамства з’явілася ўсяго праз некалькі гадзін пасля абвяшчэння перамогі Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.
ICE плануе выкарыстоўваць розныя тэхналогіі для сачэння, уключаючы электронныя бранзалеты, GPS-трэкеры, біяметрычныя сістэмы рэгістрацыі, а таксама прыцягваць дадатковых супрацоўнікаў для маніторынгу людзей, якія чакаюць судовых слуханняў у пытаннях іміграцыі або дэпартацыі.
Часопіс адзначае, што маштабы праграмы могуць быць велізарнымі. Цяпер у праграме ICE па інтэнсіўным наглядзе (ISAP) удзельнічае амаль 200 тысяч чалавек. Аднак гэтая лічба можа вырасці да больш як 5 мільёнаў, калі Трамп выканае сваё абяцанне пра масавую дэпартацыю нелегальных мігрантаў.
Прыватныя кампаніі будуць граць ключавую ролю ў рэалізацыі праграмы. ICE ўжо запытала ў кампаній-падрадчыкаў інфармацыю аб тым, як яны будуць захоўваць дадыя аб месцы знаходжання і асабістую інфармацыю, дзе будуць размешчаныя іх офісы, як яны будуць укамплектоўваць персанал і якія тэхналогіі яны выкарыстоўваюць для аддаленага назірання.
GEO Group, адная з найбуйнейшых прыватных турэмных кампаній у ЗША, ужо заявіла аб сваёй гатоўнасці прыняць удзел у абноўленай праграме. GEO Group з’яўляецца мацярынскай кампаніяй B.I. Incorporated, якая ад 2005 года ёсць падрадчыкам ICE па праграме ISAP. Генеральны дырэктар GEO Group Браян Эванс заявіў, што кампанія можа павялічыць свае магутнасці па ISAP на «некалькі сотняў тысяч удзельнікаў і да некалькіх мільёнаў, калі гэта будзе неабходна».
Эксперты мяркуюць, што праграма ISAP выгадная для ICE, паколькі яна дазваляе зэканоміць сродкі ў параўнанні з утрыманнем мігрантаў пад вартай. Нават калі Трамп выканае сваё абяцанне аб масавым затрыманні, ISAP, хутчэй за ўсё, будзе важнай часткай любой праграмы масавай дэпартацыі. Планы па пашырэнні сачэння выклікаюць асцярогі ў праваабаронцаў. Яны занепакоеныя тым, што праграма можа прывесці да парушэнняў правоў чалавека і масавай дыскрымінацыі.
Как интересно, в США следят за мигрантами... идем на источник и смотрим что там пишут: On November 6, just hours after news outlets declared that Donald Trump had been elected the next president of the United States, Immigration and Customs Enforcement posted a notice asking companies to submit plans for how they would expand ICE’s system of ankle monitors, GPS trackers, biometric check-in technology, and human agents monitoring “non-citizens” awaiting immigration court hearings or deportation.
The notice signals the mechanisms through which ICE will expand its intensive surveillance of people awaiting deportation hearings—a list that could grow from under 200,000 to more than 5 million.
...и ни одного слова о мигрантах нет.
[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://mstagmanager.com/news/comments-2024]
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
В тексте нет ни одного упоминания AI. Что-то случилось?