Malimon і Zborka Labs клічуць стартапы на Belarus Invest Day у Мінску
15 найлепшых стартапаў зробяць пітчы перад інвестарамі.
15 найлепшых стартапаў зробяць пітчы перад інвестарамі.
Краўдфандынгавая платформа Malimon і стартап-лабараторыя Zborka Labs 16 снежня правядуць у Мінску Belarus Invest Day.
«Раскажы пра свой бізнэс-праект і атрымай інвестыцыі», — заклікаюць арганізатары мерапрыемства.
Яны выберуць 15 найлепшых праектаў для ўдзелу ў пітчы перад інвестарамі. Кожны ўдзельнік атрымае пяць хвілін на сцэне. У зале, як абяцаюць, будуць інвестары, бізнэс-анёлы, прадстаўнікі акселератараў, фінансавых кансультантаў і лідараў розных галін.
Таксама на працягу дня эксперты будуць дзяліцца інсайтамі і лайфхакі. Яшчэ абяцаюць нэтворкінг і прызы ад воблачнага партнёра «Active Cloud».
Мерапрыемствы бясплатныя, аднак колькасць месцаў абмежаваная. Зарэгістравацца можна тут.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
ничему не учатся