Карыстальнікі найноўшых графічных працэсараў Blackwell ад Nvidia сутыкнуліся з праблемай перагрэву, піша Reuters са спасылкай на The Information. Некаторыя кліенты кампаніі сталі баяцца, што не паспеюць у патрэбныя тэрміны абсталяваць новыя дата-цэнтры.
Паводле слоў супрацоўнікаў і партнёраў Nvidia, кампанія некалькі разоў прасіла пастаўшчыкоў тэрмінова перагледзець дызайн серверных стоек з чыпамі Blackwell праз праблемы з ахаладжэннем. Гэта можа выклікаць затрымку паставак паскаральнікаў. У Nvidia заявілі, што «інжынерныя змены з’яўляюцца нармальнымі і чаканымі».
Чыпы Blackwell былі паказаныя ў сакавіку. Яны забяспечваюць у 30 разоў хутчэйшае выкананне АІ-задач, напрыклад, водгуку чат-ботаў, у параўнанні з папярэднімі прадуктамі кампаніі. Пачатак паставак планаваўся на другі квартал, але быў адкладзены. Гэта магло закрануць такіх заказчыкаў Nvidia, як Meta, Google і Microsoft.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
На этом вашем Западе одни ИИ-маны и ИИ-тутки. Обмажутся своими ИИ-задачами и ходят перегретые.