Amazon згарнула распрацоўку канкурэнта Flo
Amazon закрыла сакрэтны праект па стварэнні трэкера фертыльнасці, піша CNBC са спасылкай на ўнутраныя дакументы кампаніі і дасведчаныя крыніцы.
Amazon закрыла сакрэтны праект па стварэнні трэкера фертыльнасці, піша CNBC са спасылкай на ўнутраныя дакументы кампаніі і дасведчаныя крыніцы.
Над прыладай для адсочвання фертыльнасці і спадарожнай мабільнай прылады пад кодавым імем Encore тэхнагігант працаваў апошнія чатыры гады. Каманда ўваходзіла ў падраздзяленне эксперыментальных праектаў Grand Challenge, запушчанае пры Джэфе Безасе ў 2014 годзе.
Аб роспуску супрацоўнікаў апавясціў дырэктар каманды 28 кастрычніка па відэасувязі, званок доўжыўся каля дзвюх хвілін. Ім працягнуць плаціць заробак да 27 снежня, але працаваць яны не будуць. Да таго моманту ім трэба знайсці іншую пазіцыю ў кампаніі, у адваротным выпадку ім прапануюць выхадную дапамогу ў памеры тыднёвай зарплаты за кожныя паўгода працы ў штаце. У Amazon выданню паведамілі, што будзе звольнена прыкладна 100 чалавек.
У кампаніі дадалі, што хочуць факусаваць увагу на напрамках, у якіх яна можа прынесці больш за ўсё карысці кліентам. Па выніках нядаўняга разгляду праект было вырашана спыніць. Як адзначае CNBC, Amazon занятая скарачэннем выдаткаў ад канца 2022 года. Толькі ў рамках двух буйных раўндаў кампанія скараціла 27 тысяч чалавек, а таксама закрыла шэраг праектаў.
Праект Encore быў створаны на базе стартапа bluDiagnostics з Вісконсіна, які быў запушчаны ў 2015 годзе і набыты кампаніяй у 2020-м. Там распрацавалі гаджат накшталт тэрмометра пад назвай FertilityFinder, які дазваляў жанчынам дома адсочваць фертыльнасць на аснове замеру ўзроўню двух гармонаў у сліне — эстрадыёлу і прагестэрону. Вынікі адлюстроўваліся ў праграме.
У праграме, якую рыхтавала Amazon, карыстальніцы таксама маглі ўносіць даныя аб менструальным цыкле, палавой актыўнасці і іншую інфармацыю для маніторынгу фертыльнасці. Падобных сэрвісаў на рынку некалькі, адзін з іх — пргарама з беларускімі каранямі Flo.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Это значит, что Амазон решил взяться за мужиков?