EPAM, Wargaming і іншыя працягваюць скарачацца ў Літве
У ІТ-кампаній з беларускімі каранямі становіцца ўсё менш супрацоўнікаў у Літве.
У ІТ-кампаній з беларускімі каранямі становіцца ўсё менш супрацоўнікаў у Літве.
За няпоўныя паўгода топ-10 найбуйнейшых кампаній з беларускімі каранямі сумарна скарацілі штат амаль на 6%. Калі на пачатку года ў кампаніях працавала каля 3,6 тысячы спецыялістаў, то цяпер менш за 3,4 тысячы.
Больш за ўсіх ад пачатку года страцілі геймдэў-студыі Melsoft LT і Belka Games: іх літоўская каманда скарацілася амаль на 17%. У топ-3 таксама Vention, якая ад пачатку года страціла 15% штату.
Таксама скарачаюць штат EPAM і Wargaming, у якіх у Літве самыя вялікія каманды сярод кампаній з беларускімі каранямі.
У літоўскім офісе EPAM зарэгістраваныя 1303 супрацоўнікі — на 100 менш (мінус 7%) у параўнанні з пачаткам года. Для параўнання: яшчэ на пачатку мая іх было 1320. У літоўскім офісе Wargaming упершыню за доўгі час стала менш за 900 супрацоўнікаў. На пачатку года іх было 914, на пачатку мая — 910, на дадзены момант — 896.
Толькі ў трох кампаніях з топ-10 штат нязначна вырас адносна пачатку года: гэта Flo Health, Gurtam, IBA.
Верагодна, адная з прычын скарачэння штату — аптымізацыя кампаніямі выдаткаў на персанал ва ўмовах нестабільнага попыту на рынку ІТ-паслуг. Адных супрацоўнікаў кампаніі звальняюць, другіх пераводзяць у іншыя лакацыі.
На колькасці супрацоўнікаў, хутчэй за ўсё, адбіваецца і спецыфіка працы кампаній у літоўскай лакацыі.
Як раней адзначаў эканаміст і кіраўнік беларускага бізнэс-цэнтра ў Варшаве Зміцер Данільчук, за апошнія паўгода бізнэс-клімат для беларускіх кампаній пагоршыўся. Паводле яго слоў, «такія агульныя трэнды ў літоўскай палітыцы датычна грамадзян Беларусі».
— Гэта прывяло да з’яўлення заканадаўчых ініцыятыў, якія абмяжоўваюць легалізацыю, атрыманне віз грамадзянамі Беларусі. У асноўным гэты трэнд быў звязаны з электаральным цыклам у Літве (у прыватнасці, у маі прайшлі прэзідэнцкія выбары). Цяпер ён скончыўся, і сітуацыя можа нармалізавацца.
Паводле слоў эканамісткі даследчага праекта BEROC Анастасіі Лузгіной, кампаніям, якія працуюць у Літве, даводзіцца ўлічваць геапалітычныя рызыкі.
— Калі ўзнікаюць пытанні з легалізацыяй, гэта неспрыяльна адбіваецца на далейшай стратэгіі. Складана выбудоўваць доўгатэрміновую стратэгію і пралічваць эканамічныя і іншыя рызыкі.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
ну правильно
Электоральный цикл закончился??? Смешной эксперт. В Литве осенью парламентские выборы, а в парламентской республике это намного более важная кампания, чем выборы президента.
Зачем там вообще люди нужны, пару админов нанять которые будут мониторить машины с впн серверами