Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Кіпрскі медыяхолдынг купіў беларускую кампанію-партнёра YouTube і Meta

Медыяхолдынг TheSoul Publishing, які базуецца на Кіпры, купіў кантрольны пакет акцый беларускай кампаніі Mediacube — сертыфікаванага партнёра YouTube і Meta. Аб угодзе абвясцілі гендырэктар TheSoul Publishing Артур Мамедаў і гендырэктар Mediacube Міхаіл Бычанок.

2 каментарыя
Кіпрскі медыяхолдынг купіў беларускую кампанію-партнёра YouTube і Meta

Медыяхолдынг TheSoul Publishing, які базуецца на Кіпры, купіў кантрольны пакет акцый беларускай кампаніі Mediacube — сертыфікаванага партнёра YouTube і Meta. Аб угодзе абвясцілі гендырэктар TheSoul Publishing Артур Мамедаў і гендырэктар Mediacube Міхаіл Бычанок.

Mediacube дапамагае манетызаваць дзясяткі тысяч блогераў у больш як 130 краінах. У 2019 годзе мінарытарным уладальнікам MediaCube стала прыватная інвестыцыйная кампанія з беларускімі каранямі Zubr Capital.

Дакладная сума інвестыцый не называлася. У Zubr Capital заяўлялі, што яна ў інтэрвале ад 3,5 да 10 млн долараў, выкупленая інвестарам доля — ад 25 да 40%. Угода была структураваная з ужываннем механізмаў англійскага права.

Цяпер Zubr Capital прадала сваю долю ў MediaCube холдынгу TheSoul Publishing. Сума ўгоды на называецца. Хоць на сайце інвесткампаніі MediaCube пакуль фігуруе ў пераліку актываў. 

— Гэтае набыццё ёсць яшчэ адным крокам у бягучай стратэгіі TheSoul Publishing па распрацоўцы інтэграванай шматплатформеннай экасістэмы стваральнікаў.

Аб’яднаны вопыт TheSoul і Mediacube прапаноўвае стваральнікам непераўзыдзены набор інструментаў і паслуг для паляпшэння іх кантэнту, пашырэння іх глабальнага ахопу, стымулявання росту бізнэсу і кіравання іх фінансамі, — пракаментаваў угоду гендырэктар TheSoul Publishing Артур Мамедаў.

Гендырэктар Mediacube Міхаіл Бычанок адзначыў, што кампанія «спрасціла кіраванне грашыма для стваральнікаў кантэнту ва ўсім свеце і стварыла вельмі канкурэнтаздольную прапанову фінансавых інструментаў. Цяпер, дзякуючы партнёрству з TheSoul Publishing, мы ведаем, што прасоўваем нашыя фінтэх-рашэнні яшчэ далей». 


Кампанія Mediacube заснаваная ў 2012 годзе. Заснавальнікам і генеральным дырэктарам кампаніі з’яўляецца Міхаіл Бычанок. Кампанія распрацавала фінтэх-сістэму, якая дазваляе крэатарам кіраваць сваімі даходамі з дапамогай розных інструментаў.

Юрыдычная асоба ў Беларусі называецца «ЭмСіЭн Глобал». Падраздзяленні MediaCube ёсць на Кіпры, у Расіі, Канадзе, Польшчы, Казахстане. За мінулы год абарот кампаніі перавысіў 126 млн долараў. 

Холдынг TheSoul Publishing быў заснаваны ў 2016 годзе. Штаб-кватэра знаходзіцца на Кіпры, а вытворчыя студыі і офісы размешчаныя ў Еўропе і ЗША.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
-3

по разработке интегрированной многоплатформенной экосистемы создателей

Играем в Дженга. Убираем как минимум пару слов и вообще ничего не меняется: смысла остаётся столько же.

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
3

MediaCube — партнерскую компанию YouTube и Meta, помогающую монетизировать Влада Бумагу и еще около десятка тысяч блогеров в более чем 130 странах, — выкупил базирующийся на Кипре медиахолдинг TheSoul Publishing. Zubr Capital вышел из капитала MediaCube, полностью продав TheSoul Publishing свою миноритарную долю

Вообщем беларусы продали россиянам ))) а так придумали всяких кипрских и арабских инвесторов )))