Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Тут ён і псіхануў». Беларусы расказалі, як спрабавалі вярнуць заклад за кватэру ў Польшчы

Канал для айцішнікаў у Польшчы Dzik Pic сабраў гісторыі экспатаў, якія спрабавалі вярнуць кауцыю (заклад за кватэру). Атрымалася не ва ўсіх.

1 каментарый
«Тут ён і псіхануў». Беларусы расказалі, як спрабавалі вярнуць заклад за кватэру ў Польшчы

Канал для айцішнікаў у Польшчы Dzik Pic сабраў гісторыі экспатаў, якія спрабавалі вярнуць кауцыю (заклад за кватэру). Атрымалася не ва ўсіх.

«Гаспадар адчапіўся, але з умовай, што пакінем яму ральшторы і матрац»

— Мы жылі ў кватэры каля двух гадоў, было дзве дамовы. Па апошняй пражылі паўгода і з’ехалі ў сваё жытло. Уладальніка папярэджвалі, што выедзем пры падпісанні другой дамовы. І яшчэ папярэдзілі потым, калі падаліся на крэдыт, а таксама па факце выезду.

Уласнік быў зычлівы, казаў, што няма праблем. А ў дзень перадачы кватэры сказаў, што пра вяртанне кауцыі (6 тысяч злотых, або каля 1,5 тысячы долараў) не можа быць і гаворкі, і паводле дамовы мы абавязаныя аплаціць арэнду да канца тэрміну. Заўваг у кватэры не знайшоў, так бы яшчэ плацілі за выпраўленне.

Пракансультаваліся з юрыстам — патрабаванне законнае, спыніць дзеянне дамовы не маглі ні мы, ні ён. У выніку заплацілі за месяц, і ён адчапіўся — з умовай, што пакінем яму ральшторы і матрац. Страты 9200 злотых (каля 2,3 тысячы долараў), вялікая сума, але нервы даражэйшыя. Спадзяюся, больш яго не сустрэнем. 

«Праз шклопакет уладальнік вырашыў мяне душыць да канца»

— Мы пераехалі ў Польшчу ў снежні 2020 года і здымалі еўрадвушку. Спачатку ўсё было выдатна, але ў 2022 праз вайну цэны ўзляцелі ў космас.

Аднак у нас быў кантракт, і гаспадар не мог падняць цану проста як. Мабыць, гэта адыграла сваю ролю ў адносінах. Пры канцы адчувалася, што ён незадаволены тым, што мы «і так жылі амаль за бясплатна», дык яшчэ і кауцыю вярнуць хочам (2,5 тысячы злотых, або больш за 600 долараў).

Увесну 2023 года я знайшоў на балконе шклопакет, які трэснуў. Гаспадар сказаў, што, відаць, я ровар прыхінуў, вось ён і трэснуў. У той момант у мяне не было жадання яму нешта даказваць, паспадзяваўся на сваю правату.

Пры канцы кантракта вырашылі ўзяць іпатэку і ўжо збіраліся пераязджаць. Гаспадар у апошні дзень адмовіўся вяртаць кауцыю на падставе таго, што шклопакет трэснуў з нашай віны. Мы з’ехалі, але так як арандавалі кватэру па дамове праз агенцтва з квітанцыяй пра кауцыю, то я напісаў уладальніку ліст, у якім папрасіў матываваць незварот закладу.

Тут ён і псіхануў — і брудныя сцены пасля нас, і падлога паднялася, і ў ваннай тынкоўка патрэскалася, яшчэ і шклопакет. Частка яго прэтэнзій сышла на нішто, калі я згадаў пра натуральны знос.

А вось са шклопакетам ён вырашыў мяне душыць да канца — маўляў, замяні яго сам, а я табе вярну кауцыю.

Паколькі ўсё было ў перапісцы, то, відаць, ён таксама разумеў, што рычагоў ціску на мяне няшмат. І калі ён сам прапанаваў правесці экспертызу, я пагадзіўся — з умовай, што падрадчык будзе з дамовай і вынікам, а аплата за экспертызу на вінаватым баку. 

Гаспадар назваў нашу перапіску «dzeciniada» («дзіцячы сад»), але наступнага дня мне ўпала ўся сума цалкам.

Наогул, спачатку я хацеў на ўсё забіць. Але кватэру мы пасля сябе пакінулі сябру, якому гаспадар сказаў, што на балконе «тэхнічная праблема». Мяне гэта прывяло ў шаленства: ён ведаў, што там дрэнная канструкцыя, і проста хацеў заціснуць кауцыю.

«Прыйшла кауцыя цалкам і 200 злотых зверху з подпісам «на віно»

— У маёй дамове было прапісана, што гаспадар абавязаны вярнуць кауцыю (3 тысячы злотых, або больш за 700 долараў) у тэрмін да 30 дзён пасля нашага выезду з кватэры.

Усе размовы вяліся праз пасярэдніка — агента, які прыглядвае за кватэрамі гаспадара і вырашае пытанні ад яго асобы. Пасярэднік сказаў, што кауцыя будзе вернутая на рахунак праз сем дзён пасля нашага выезду.

Але ў выніку тэрміны пастаянна пераносіліся. Пасярэднік пасля маіх напамінак казаў, што патэлефануе гаспадару і спытае. Потым пісаў, што «я тэлефанаваў, ён зноў забыўся і перавядзе сёння». Потым казаў, што заўтра, потым — да канца тыдня. І кожны раз шчыра здзіўляўся, што гаспадар дагэтуль не перавёў.

Я склала апавяшчэнне з дапамогай сэрвісу kaucja365.pl, які стварылі беларусы. Выслала ліст, але, думаю, ён нават не паспеў да яго дайсці. Наступнага дня мне прыйшла ўся кауцыя цалкам і 200 злотых (50 долараў) зверху з выбачэннямі і подпісам «на віно». Паводле слоў гаспадара, ён «не быў своечасова апавешчаны». Ад моманту высялення прайшло 39 дзён. 

«Каменем спатыкнення стала канапа»

— Гаспадары ранейшай кватэры хацелі, каб мы заплацілі ім звыш кауцыі за некалькі драпін на скураной канапе.

У нас была падвышаная кауцыя. Нас не хацелі браць праз кошку, але мы накінулі зверху тысячу злотых. Атрымалася 4 тысячы злотых (каля тысячы долараў).

За два месяцы да высялення гаспадары прыйшлі паказаць, што выправіць. І пачалося: падлога падрапаная (яна была мяккая, пад лакам, вядома, былі дробныя драпіны), сляды ад ежы (дзіця кінула, а мы не заўважылі, і засталася пляма), на сценах пацёртасці (хутчэй, забруджванні). На столь патрапіла пару кропель чырвонага віна, але яны сказалі, што трэба перафарбоўваць цалкам. 

Я на той момант больш перажывала праз аконную раму — яна была моцна пашкоджаная, я яе выправіла, але ўсё роўна хвалявалася. І таму спусціла на тармазах, што яны аднеслі натуральны знос на кауцыю.

Яшчэ на параду гаспадароў мы зрабілі страхоўку ад выпадковых пашкоджанняў, і меліся адправіць гэта ў страхавую, каб атрымаць кампенсацыю. Але па факце гэта ўсё не лічыцца за выпадковае пашкоджанне, і там вельмі кароткі тэрмін паведамлення. У выніку мы нічога не вярнулі.

У дзень высялення гаспадары прыйшлі яшчэ раз, усё агледзелі. Мы шчыра папярэдзілі, што нашая кошка трохі падрапала скураную канапу. Яны адказалі: «Акей, паглядзім, што з гэтым можна зрабіць». І вось мы ўжо выязджаем, і нам дасылаюць фота гэтай падрапанай канапы і пішуць, што сітуацыя «катастрафічная». Хоць першапачаткова яны гэтых драпін нават не заўважылі.

Наступныя некалькі месяцаў — ад кастрычніка да лютага — мы былі ў доўгай перапісцы праз імэйл. Канапа стала нашым каменем спатыкнення. Нам даслалі рахунак за маляванне сцен, за маляванне столі, усё ў рамках кауцыі. Але гаспадары хацелі больш грошай менавіта за канапу. Прапаноўвалі або цалкам перацягнуць яе новай скурай за 7 тысяч злотых (каля 1750 долараў), або правесці рэстаўрацыю (якая невядома як доўга пратрымаецца).

З нас пастаянна спрабавалі стрэсці грошай, але мы доўга, планамерна, вельмі прыстойна і ветліва тлумачылі, чаму не будзем кампенсаваць поўны кошт.

У выніку, думаю, яны ўсё ж зразумелі, што мы заплацілі за натуральны знос, хоць не павінны былі, і, магчыма, у іх усё ж варухнулася сумленне. Але ўрэшце яны адсталі. Кауцыі нам не вярнулі, але і грошай больш не ўзялі.

Беларусы в Польше запустили бесплатный сервис по возврату кауции
Беларусы в Польше запустили бесплатный сервис по возврату кауции
По теме
Беларусы в Польше запустили бесплатный сервис по возврату кауции
«Прислал SMS про секс». Как айтишники съезжали со съёмного жилья — трэш-истории
«Прислал SMS про секс». Как айтишники съезжали со съёмного жилья — трэш-истории
По теме
«Прислал SMS про секс». Как айтишники съезжали со съёмного жилья — трэш-истории
«Не хотелось понижать уровень жизни». Как айтишники снимают жильё за $2000+
«Не хотелось понижать уровень жизни». Как айтишники снимают жильё за $2000+
По теме
«Не хотелось понижать уровень жизни». Как айтишники снимают жильё за $2000+

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

no-one
no-one project micromanager в prefer not to say
0

Борьба с агентурой идёт не на шутку.