Айцішнік амаль 3 дні пражыў у Калінкавічах без святла і сувязі. Вось ягоны аповед
У нядзелю, 14 ліпеня, на поўдзень Беларусі абрынуўся моцны ўраган. Частка паўднёвага захаду Гомельскай вобласці была абясточаная. Гарады Мазыр (каля 110 тыс. жыхароў) і Калінкавічы (каля 38 тыс.) засталіся без святла, сувязі і вады.
Распрацоўшчык Андрэй жыве і працуе ў Калінкавічах. Гэта ягоны аповед пра некалькі дзён апакаліпсісу.
— У нядзелю ўвечары вырубіла святло — потым пачаўся шторм, — расказвае ён. — Візуальна нічога сур’ёзнага: ну, дрэвы да зямлі прыгінала, моцны вецер быў. Я прыбраў цацкі з басейна — але ў цэлым не хваляваўся ні пра што. Бывае!
Як лівень скончыўся, пайшоў на вакзал па квіток — мая жонка збіралася ў бальніцу ў Гомель наступнага дня. Пакуль ішоў, разглядаўся на бакі: тут шыфер на дарозе валяецца, там — дахі з дамоў сарвала. Дзе-нідзе ляжалі дрэвы, вырваныя з коранем.
Прыйшоў на вакзал і даведваюся, што рух цягнікоў спынены — і нічога не працуе. Зняць грошы з карткі нельга, ды і сэнс: квітка нават на «гатоўку» было не купіць. Потым пачуў ад кагосьці, што шляхі заваліла дрэвамі — і цягнікі ўсталі дзесьці па дарозе.
Я падумаў: ну добра, наступнай раніцай жонка сама купіць квіток. Але нічога падобнага! Яна так і не змагла з’ехаць, бо гатоўкі не было, а банкі па-ранейшаму не працавалі.
Жонка вярнулася з вакзала засмучаная. Мы вывернулі кішэні ва ўсёй вопратцы — наскрэблі ледзь-ледзь на квіток, яшчэ трохі пазычылі ў суседзяў. У выніку жонка змагла сесці на дызель-цягнік. Мы разлічвалі, што ў Гомелі яна зніме грошы, але і там банкаматы не працавалі — яна атрымала гатоўку ў банку па пашпарце.
Вядома, кандыцыянер у доме не працаваў, а спякота больш за тыдзень стаяла невыносная — 37°С. Ратуючыся, мы цэлы дзень праседзелі ў басейне. Увечары зразумелі, што прадукты ў лядоўні сапсаваліся — пайшлі на закупы.
І гэта той яшчэ квэст, скажу я вам: крамы ў горадзе не працавалі. Пазней прыйшло паведамленне ад таварыша, што «Маяк» адкрыты і запраўкі таксама. Мы прастаялі ў чарзе ў «Маяку» гадзіны 4, але так нічога і не купілі.
Чарга ў краме пачыналася проста на ўваходзе — мы 1,5 гадзіны адстаялі. Потым раз — у іх накрыўся генератар. Але ніхто не разыходзіўся: людзі прастаялі яшчэ 2,5 гадзіны, бо думалі, што яго ўсё ж такі рэанімуюць. На жаль! У выніку мы на запраўцы ўзялі чыпсаў і яшчэ чагосьці.
У аўторак некаторыя прыватнікі падмітусіліся — знайшлі генератары. У іх ужо можна было купіць кансервы, хлеб, але ніякай «малочкі» або марожанага — халадзільнікі па-ранейшаму не працавалі. Адгружалі тавар толькі за гатоўку: калі ў цябе картка — грызі яе.
Само сабой, я не працаваў гэтымі днямі (Андрэй працуе як ІП, і заказчыкі ў яго — з усёй Беларусі). У суседа быў генератар — так што з аўторка мы падзараджалі нашыя гаджаты ў яго і нават нейкі фільм на ноўтбуку змаглі паглядзець. Але сесці і нешта рабіць я быў не ў стане: мозг уключыў рэжым адпачынку — «святла няма, і працы, лічы, няма».
Разумееце, банальна сувязі не было — не патэлефанаваць нікому. Ты нешта пішаш у вайберы, але як у пустэчу. А потым раз — і, здаецца, адное паведамленне прарвалася. Я ішоў у адзін з дзён па горадзе, убачыў, што нехта на званок адказвае — і адразу думка: гэта цуд?! Палова вышак у Калінкавічах была аўтаматычна адключаная. Нават не ведаю, як людзі выклікалі «хуткую», калі раптам трэба было.
У любой працы ёсць нешта тэрміновае — зразумела, што часам мне прыляталі паведамленні і пушы ад тэхпадтрымкі. Але што я зраблю? А яшчэ вось непрыемны момант: па законе подласці ў мяне паляцеў адзін з сервераў, і я не мог падняць яго на працягу сутак. Увесь гэты час у мяне не працавала гульня. Потым я даведаўся, што ў суседа ёсць генератар — схадзіў да яго, засілкаваўся, і сяк-так аднавіў працу гульні.
Першая думка, калі мы засталіся без святла: калі ўсё адновяць, куплю генератар — і хай стаіць на ўсялякі выпадак. Але сёння (размова адбылася 17 ліпеня — заўв. рэд.) электрычнасць уключылі, і ўжо думаеш: а калі такое яшчэ паўторыцца — гадоў праз 10? А мо’ й ніколі.
І, дарэчы, вось сувязі амаль чатыры дні не было, а інтэрнэт па оптавалакне быў. З генератарам можна было б нават працаваць.
В бассейне вода не питьевая. Там и хлорка, и коагулянты и прочие стабилизаторы, иначе бы он зацветал за неделю с водорослями, головастиками и всякой органикой.
Ставя себя на место героя... Видя такое вокруг себя, не уверен, что стал бы даже следующего дня дожидаться - сел бы в машину с семьёй и махнул бы в цивилизацию на эти несколько дней. Снял бы где-нибудь дом/кемпинг или просто по стране показался... Не понимаю этого сидения на опе и многочасовых очередей в магазин, когда в часе езды в любую сторону всё нормально работает.
и уже думаешь: а когда такое ещё повторится — лет через 10?
Оптимист однако. Даже если и через 10 лет - это не повод не купить генератор, или хотя бы автомобильный инвертер и не предусмотреть переключение домашней проводки на него. Тем более в частном доме, где можно делать вообще все, что захочешь. 200-300€ - и ты бы этого апокалипсиса вообще не заметил. Продукты не испортились бы, не пришлось бы бегать по соседям да закрытым магазинам. Один только простой в работе наверняка обошелся дороже, чем генератор с канистрой бензина.
И ладно, сейчас лето, а было бы на улице -20, а в доме ни электричества, ни отопления, и у соседа генератор поломался?
к сожалению так происходит в 21м веке если к тебе непогода или [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://mstagmanager.com/news/comments-2024] приходят
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 ліпеня 2024, 15:26
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Молодец, выжил три дня без интернета. Надо Беару Грилсу рассказать, на дискавери канале передачу снимут.
Про трудности с водой немножко непонятно, в бассейне же вода была...
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 ліпеня 2024, 13:20
В бассейне вода не питьевая. Там и хлорка, и коагулянты и прочие стабилизаторы, иначе бы он зацветал за неделю с водорослями, головастиками и всякой органикой.
Читалось на одном дыхании - хорошо что успели сервер с игрой поднять вовремя!!
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 ліпеня 2024, 14:03
Ставя себя на место героя... Видя такое вокруг себя, не уверен, что стал бы даже следующего дня дожидаться - сел бы в машину с семьёй и махнул бы в цивилизацию на эти несколько дней. Снял бы где-нибудь дом/кемпинг или просто по стране показался... Не понимаю этого сидения на опе и многочасовых очередей в магазин, когда в часе езды в любую сторону всё нормально работает.
беглый, молчи, лишь бы убежать быстрее!
ну как же, на апокалипсис изнутри смотреть и в нем участвовать интереснее чем читать про него пересказы очевидцев
И это вот апокалипсис? Беларуские хатаскрайники хоть немного интересуются происходящим в мире или хотя бы у соседей?
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 18 ліпеня 2024, 15:50
так в рб - лес, конвой, собаки, шмон - вы вольный что ли?
в Белоруссии атомная электростанция, дешевого электричества много, хватит всю колючую проволоку электрифицировать
А если ещё и проволоку из отработанного топлива делать то она ещё и светиться будет! :))
В африке дети голодают?
в польше без газа в этом году уже наверняка замерзнут
Оптимист однако. Даже если и через 10 лет - это не повод не купить генератор, или хотя бы автомобильный инвертер и не предусмотреть переключение домашней проводки на него. Тем более в частном доме, где можно делать вообще все, что захочешь. 200-300€ - и ты бы этого апокалипсиса вообще не заметил. Продукты не испортились бы, не пришлось бы бегать по соседям да закрытым магазинам. Один только простой в работе наверняка обошелся дороже, чем генератор с канистрой бензина.
И ладно, сейчас лето, а было бы на улице -20, а в доме ни электричества, ни отопления, и у соседа генератор поломался?
Генератор, старлинк, альтернативные источники энергии, сбор воды – это все очень здорово.
к сожалению так происходит в 21м веке если к тебе непогода или [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://mstagmanager.com/news/comments-2024] приходят
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 ліпеня 2024, 15:26
Кто запаслив - тот и счастлив (c)